Мікола Мятліцкі
Мікола Мятліцкі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Мікалай Міхайлавіч Мятліцкі |
Нарадзіўся | 20 сакавіка 1954 (70 гадоў) вёска Бабчын, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Памёр | 27 лістапада 2021 (67 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | карэспандэнт, рэдактар |
Гады творчасьці | з 1980 году |
Жанр | баляда, верш, паэма, пародыя, эпіграма[1] |
Мова | беларуская |
Дэбют | верш у газэце «Ленінскі сьцяг» (1969 год, Хвойнікі) |
Значныя творы | зборнікі вершаў «Мой дзень зямны» (1985), «Бабчын» (1996) |
Прэміі | Прэмія камсамолу Беларусі (1986), літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (1998), прэмія імя Васіля Віткі (2010)[2], прэмія «За духоўнае адраджэньне» (2013) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com |
Мікола Мятліцкі (20 сакавіка 1954 г., в. Бабчын, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць — 27 лістапада 2021 г.) — беларускі паэт і перакладнік. Ляўрэат прэміі камсамола Беларусі (1986), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1998)[3], прэміі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэньне» (2013). 8-ы галоўны рэдактар часопіса «Полымя» (2002—2019).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1969 годзе 15-гадовым юнаком, калі навучаўся ў 7-й клясе, зьмясьціў першыя вершы на старонках хвойніцкай раённай газэты «Ленінскі сьцяг» (з 2 ліпеня 2009 году «Хойніцкія навіны»). У 1971 г. скончыў Бабчынскую сярэднюю школу (Хвойніцкі раён). У 1976 г. — філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1977—1983 гг. працаваў карэспандэнтам менскай штотыднёвай газэты «Літаратура і мастацтва». У 1981 г. уступіў у Саюз пісьменьнікаў Беларусі (з 1994 г. Саюз беларускіх пісьменьнікаў)[4]. У 1983—2002 гг. займаў пасаду старэйшага рэдактара рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура»[5]. У 2002—2014 гг. быў галоўным рэдактарам найстарэйшага літаратурнага часопіса Беларусі «Полымя». 9 сакавіка 2010 г. быў узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны[6].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 1980—2016 гг, цягам 36 гадоў, выдаў 16 кніг і 1 брашуру ўласнай паэзіі: «Абэліск у жыце» (1980), «Мой дзень зямны» (1985; прэмія камсамола Беларусі), «Ружа вятроў» (1987), «Горкі вырай» (1989), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Блаславеньне» (1991), «Няправільныя санкі» (1991; вершы для дзяцей)[1], «Чаканьне сонца» (1994), «Бабчын» (1996; прэмія імя Я.Купалы), «Хойніцкі сшытак» (1999), «Жыцьця глыбінныя віры» (2001), «Замкнёны дом» (2005), «На беразе маім» (2010), «Цяпло бусьлінага крыла» (2010)[7], «Чалавек падымае неба» (2012)[3], «Мой боль вырастае да зор» (2016). Кнігу «Бабчын» прысьвяціў роднай вёсцы, адселенай у выніку Чарнобыльскай катастрофы 26 красавіка 1986 году. Яго творы перакладаліся на 4 замежныя мовы: баўгарскую, расейскую, сэрбскую і таджыцкую. Пераклаў на беларускую мову паэзію Індыі, Казахстану (Абай Кунанбаеў), Кітаю і Таджыкістану. У 2011 г. выдаў кнігу перакладаў «Лучнасьць». У 2012 годзе выдаў кнігу «Пад крыламі дракона» (прэмія «За духоўнае адраджэньне») зь перакладамі на беларускую мову твораў 100 кітайскіх паэтаў з IV стагодзьдзя да н. э. па XX стагодзьдзе[8].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Абэліск у жыце. — Менск: Мастацкая літаратура, 1980. — 56 с. — 4000 ас.
- Мой дзень зямны. — Менск: Мастацкая літаратура, 1985. — 95 с.
- Ружа вятроў. — Менск: Мастацкая літаратура, 1987. — 206 с.
- Горкі вырай. — Менск: ЦК Кампартыі Беларусі, 1989. — (Бібліятэка часопіса «Маладосць»). — 4488 ас.
- Шлях чалавечы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1989. — 6000 ас.
- Палескі смутак / маст. Юры Якавенка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1991.
- Блаславеньне / маст. Ларыса Мележ. — Менск: Юнацтва, 1991. — 222 с. — 6000 ас. — ISBN 5-7880-0562-0
- Няправільныя санкі / рэд. Уладзімер Карызна, маст. Ларыса Мележ. — Менск: Юнацтва, 1991. — 24 с. — 40 000 ас.
- Чаканьне сонца / маст. Ларыса Мележ. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — 222 с. — 3000 ас. — ISBN 5-340-01375-8
- Бабчын. — Менск: Мастацкая літаратура, 1996. — 286 с. — 25 000 ас. — ISBN 985-02-0197-5
- Хойніцкі сшытак. — Менск: Беллітфонд, 1999. — 190 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6576-03-2
- Жыцьця глыбінныя віры. — Менск: Мастацкая літаратура, 2001. — 382 с. — 2000 ас. — ISBN 985-02-0530-X
- Замкнёны дом. — Менск: Мастацкая літаратура, 2005. — 316 с. — 1500 ас. — ISBN 985-02-0737-X
- Таджыкістан: імгненьні вечнасьці / перакл. з таджыцк. Мікола Мятліцкі, уклад. Алесь Бадак. — Менск: Зоркі гор, 2009. — 55 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-6780-58-8
- На беразе маім. — Менск: Мастацкая літаратура, 2010. — 294 с. — (Залатое пяро). — 1500 ас. — ISBN 978-985-02-1220-7
- Цяпло бусьлінага крыла. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2010. — 207 с. — (Лімаўскі фальварак). — 1100 ас. — ISBN 978-985-6941-91-0
- Лучнасьць: з паэзіі народаў сьвету / перакл. Мікола Мятліцкі. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2011. — 239 с. — 1100 ас. — ISBN 978-985-6994-56-5
- Чалавек падымае неба. — Менск: Чатыры чвэрці, 2012. — 359 с. — (Бібліятэка Саюза пісьменьнікаў Беларусі). — 300 ас. — ISBN 978-985-7026-15-9
- Пад крыламі дракона / перакл. з кіт. Мікола Мятліцкі, рэд. Вадзім Спрынчан. — Менск: Зьвязда, 2012. — 280 с. — 2500 ас. — ISBN 978-985-7059-09-6
- Мой боль вырастае да зор. — Менск: Беларуская навука, 2016. — 429 с. — 152 ас. — ISBN 978-985-08-1932-1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Навум Гальпяровіч. Хутка ў гасьцях «Дыяблёгу» — Мікола Мятліцкі // Перадача «Дыяблёг» тэлеканала «Беларусь 3», 30 кастрычніка 2014 г. Праверана 19 студзеня 2017 г.
- ^ Прэмія часопіса «Вясёлка» імя Васіля Віткі // Кнігадом, 14 чэрвеня 2016 г. Праверана 19 студзеня 2017 г.
- ^ а б Аксана Бязьлепкіна. Няходжаны Сусьвет // Зьвязда : газэта. — 19 красавіка 2012. — № 76-77 (27191-27192). — С. 10. — ISSN 1990-763x.
- ^ Аляксей Гардзіцкі. Мятліцкі Мікола // Беларускія пісьменьнікі (1917—1990) / нав.рэд. Анатоль Верабей. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 397. — 653 с. — 22 000 ас. — ISBN 5-340-00709-X
- ^ Іван Саламевіч. Мятліцкі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11. — С. 82. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
- ^ Прэзыдэнт падпісаў указ аб узнагароджаньні 16 чалавек дзяржаўнымі ўзнагародамі // БелаПАН, 9 сакавіка 2010 г. Архіўная копія ад 10 сакавіка 2010 г. Праверана 19 студзеня 2017 г.
- ^ Мікола Мятліцкі. Вызваленьне // Полымя : часопіс. — Верасень 2013. — № 9 (1007). — С. 3. — ISSN 0130-8068.
- ^ Мікола Чэмер. Ад Цюй Юаня да Бянь Чжыліня // Настаўніцкая газэта, 20 студзеня 2014 г. Праверана 19 студзеня 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікола Мятліцкі // Вершы.ru, 2013 г. Праверана 19 студзеня 2017 г.
- Мікола Мятліцкі // Газэта «Зьвязда», 23 лістапада 2016 г. Архіўная копія ад 9 студзеня 2014 г. Праверана 19 студзеня 2017 г.
- Навум Гальпяровіч, Анатоль Зэкаў. «Дыяблёг P.S.» .Госьць: Мікола Мятліцкі. 13.12 // Тэлеканал «Беларусь 3», 17 сьнежня 2014 г. Праверана 19 студзеня 2017 г.
- Нарадзіліся 20 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Памерлі 27 лістапада
- Памерлі ў 2021 годзе
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Нарадзіліся ў Хвойніцкім раёне
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Беларускія паэты і паэткі
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў Беларусі
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Ляўрэаты беларускіх літаратурных прэміяў
- Беларускія перакладчыкі
- Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту