Перайсьці да зьместу

Хвойніцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хвойніцкі раён

(Хойніцкі раён)
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гомельская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Хвойнікі
Дата ўтварэньня 8 сьнежня 1926
старшыня райвыканкаму Дзьмітрый Шпігановіч
Насельніцтва
Шчыльнасьць 8,9 чал./км²
Плошча 2027,74[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 145 м[3]
Месцазнаходжаньне Хвойніцкага раёну
Мэдыя-зьвесткі
Тэлефонны код +375 2346
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Хво́йніцкі раён[4] (афіцыйная назва — Хо́йніцкі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Хвойніцкі раён мяжуе з Брагінскім, Каленкавіцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім і Рэчыцкім раёнамі Гомельскай вобласьці, з Іванкаўскім (да 1988 г. Чарнобыльскім) раёнам Кіеўскай вобласьці Ўкраіны.

Насельніцтва

[рэдагаваць | рэдагаваць]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 26 300 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 25 400 чал.; 2006 год — 23 200 чал.; 2009 год — 22 412 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 19 539 чал.[6]; 2017 год — 19 191 чал.[7]; 2018 год — 19 043 чал.[8]
  • Караль Прозар (1759—1841) — маршалак Галоўнага Трыбуналу ВКЛ 1787 году, вялікі абозны ВКЛ, адзін з арганізатараў паўстаньня 1794 году, сябра Патрыятычнага таварыства
  • Ян Ксенафонт Мікалай Ястржэмбскі (1808—1874) — інжынэр-палкоўнік, вучоны і выкладчык, укладальнік першага расейскамоўнага дапаможніка па практычнай мэханіцы, ляўрэат палавіннай Дзямідаўскай прэміі РАН, аўтар праектаў мастоў праз Дняпро і Заходнюю Дзьвіну, літаратурны містыфікатар
  • Язэп Гашкевіч (1814—1875) — першы консул Расейскай імпэрыі ў Японіі, укладальнік першага «Японска-расейскага слоўніку», ляўрэат Дзямідаўскай прэміі РАН
  • Аляксандар Аскерка (1830—1911) — аўтар праекту стварэньня Літоўскага земскага крэдытнага таварыства — правобраза будучага ўраду, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў, паўстанцкі начальнік Вільні (1863)
  • Хведар Стравінскі (1843—1902) — знакаміты опэрны бас, артыст Марыінскага тэатру ў Пецярбургу, бацька сусьветнавядомага кампазытара Ігара Стравінскага
  • Часлаў Пяткевіч (1856—1936) — аўтар найкаштоўнага этнаграфічнага твору «Рэчыцкае Палесьсе» ў трох кнігах: «Матэрыяльная культура», «Духоўная культура», «Грамадзкая культура»
  • Кіпрыян Ярмольчык (1871 — пам. перад ВАВ) — дэпутат ІІІ Дзяржаўнай думы Расейскай імпэрыі (1907—1912) ад Рэчыцкага павету Менскай губэрні па сялянскай курыі; трымаў пазыцыю фракцыі трудавікоў
  • Іван Мележ (1921—1976) — беларускі празаік, драматург, публіцыст
  • Барыс Сачанка (1936—1995) — беларускі пісьменьнік, перакладнік і выдавец
  • Алесь Лагвінец (нар. 1972) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, перакладчык, выкладчык
  • Васіль Равяка (1948—2024) — сябра Савету Рэспублікі 4 скліканьня, Герой Беларусі

Старшыні райвыканкаму

[рэдагаваць | рэдагаваць]
  • Іван Беразьняцкі (1949—1958)[9]
  • Анатоль Козел (1975—1979)[10]
  • Уладзімер Варажбітаў (1979—1984)[10]
  • Аляксандар Абухоў (1984—1990)[9]
  • Алег Акушко (1990—1997)[11]
  • Мікалай Садчанка (1997—2007)[10]
  • Аляксандар Бічан (2008—2011)
  • Аляксандар Ціток (2011—2016)[12]
  • Анатоль Бандарэнка (15 мая 2017[13] — 2025)[14]
  • Дзьмітрый Шпігановіч[15] (ад 30 чэрвеня 2025)[14]
  1. ^ Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2025.
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  3. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  4. ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. С. 17, 173, 192, 204
  5. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ а б К 510-летию Хойник в городском парке открыли Аллею почётных граждан района (рас.). Хойнiцкiя навiны (27 жніўня 2022).
  10. ^ а б в Сегодня в Хойниках около памятника Скорби состоялся митинг «Чернобыль: атомный след в истории», посвящённый 39-й годовщине трагедии на ЧАЭС (рас.). Хойникский районный исполнительный комитет (30 красавіка 2025).
  11. ^ Сегодня районной газете – 90 лет: воспоминания и пожелания бывших руководителей района (рас.). Хойнiцкiя навiны (5 сьнежня 2021).
  12. ^ Президент — новому министру сельского хозяйства и продовольствия и председателю Шкловского райисполкома: «На этой работе надо пахать и вкалывать» (рас.). СБ Беларусь сегодня (2 красавіка 2019).
  13. ^ Лукашенко, И. (20 мая 2017) Председателем Хойникского районного исполнительного комитета назначен БОНДАРЕНКО Анатолий Владимирович (рас.). Хойнiцкiя навiны.
  14. ^ а б Дзмітрый Шпігановіч узначаліў Хойніцкі раён. Хойніцкі раённы выканаўчы камітэт (30 чэрвеня 2025).
  15. ^ Райвыканкам. Хойніцкі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 25 лістапада 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]