Навум Гальпяровіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Навум Гальпяровіч
Навум Якаўлевіч Гальпяровіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 студзеня 1948 (76 гадоў)
Полацак, Беларуская ССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Журналіст
Гады творчасьці З 1967-га
Жанр Паэзія
Мова Беларуская
Дэбют Газэта «Хімік» (Наваполацак)
Значныя творы Паэма «Адзінае» (2013)
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны

Навум Гальпяровіч (нар. 14 студзеня 1948; Полацак, цяпер Віцебская вобласьць, Беларусь) — беларускі журналіст і паэт. Сябар Беларускага саюзу журналістаў (з 1975) і Беларускага саюзу пісьменьнікаў (з 1990).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і рабочага. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы працаваў на Полацкім шклозаводзе (1966—1967), у полацкай газэце «Сьцяг камунізму» (1967—1977). Вучыўся завочна на факультэце журналістыкі БДУ. У 1977 г. пераехаў у Наваполацак (Полацкі раён, Віцебская вобл.). Скончыў завочна Віцебскі пэдагагічны інстытут (1979). У 1977—1980 — рэдактар радыёвяшчаньня вытворчага аб’яднаньня «Палімір» у Наваполацку, у 1980—1981 — супрацоўнік наваполацкай гарадской газэты «Хімік», з 1981 — уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласьці, аўтар шматлікіх рэпартажаў, аналітычных матэрыялаў. З 1997 жыве ў Менску. Працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара ў часопісе «Вожык», з 1998 — намесьнік старшыні Саюза беларускіх пісьменьнікаў, зь 2002 — галоўны рэдактар, намесьнік галоўнага дырэктара і галоўны дырэктар замежнага вяшчаньня Беларускага радыё (радыёстанцыя «Беларусь»).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка паэзіі «Сьцяжына» (1988). Аўтар кніг паэзіі «Сьцяжына», «Брама» (1990), «Востраў душы», «Струна», «Сьвятло ў акне», «Гэта ўсё для цябе», «Голас і рэха», кнігі прозы «Шляхі і вяртаньні», а таксама шматлікіх публікацыяў у калектыўных зборніках. Таксама выступае зь літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.

Беларускія кампазытары Э. Зарыцкі, Уладзімер Буднік, Алег Елісеенкаў, В. Іваноў напісалі песьні на яго вершы. Асобныя творы маюць пераклады на баўгарскую, польскую, румынскую расейскую мовы.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Брама : вершы / Н. Я. Гальпяровіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 94 с.
  • Востраў душы: вершы / Н. Гальпяровіч. — Мн., 1995. —110 с.
  • Гальпяровіч Н., Пятрэнка М. Застаецца песня і Радзіма. — Полацк, 1996.
  • Струна: вершы / Н. Гальпяровіч. — Мн., 1997. -109 с.
  • Шляхі і вяртанні: кн. эсэ / Н. Гальпяровіч. — Мн.: ВВР УП «Дом прэсы», 2001. — 63 с.
  • Святло ў акне: вершы: для сярэд. і ст. шк узросту / Маст. У. Б. Максімаў. — Мн., 2002. — 110 с.
  • Голас і рэха: кн. паэзіі / Н. Я. Гальпяровіч. — Мн., 2005. — 119 с.
  • Гэта ўсё для цябе: вершы, мініяцюры, навэлы / Н. Гальпяровіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. — 238 с.
  • Насцеж : вершы / Н. Я. Гальпяровіч. — Менск : Мастацкая літаратура, 2008. — 221 с.
  • На трапяткім агні. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2012.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Васючэнка, П. В. Маналог струны : [ кніга Н. Гальпяровіча «Струна»] / П. В. Васючэнка // Полымя. — 1998. — № 12. — С. 270—274.
  • Гальпяровіч Навум // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 119—120.;
  • Гальпяровіч Навум // Беларускія пісьменнікі : Біябібліяграфічны слоўнік : У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995. — Т. 2. — С. 102—103.;
  • Гальпяровіч Навум // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Т. 4. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 478.
  • Гальпяровіч Навум // Памяць : гіст.-дак. хроніка Полацка. — Мн., 2002. — С. 785.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]