Перайсьці да зьместу

Вадзім Спрынчан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вадзім Спрынчан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 студзеня 1950(1950-01-14) (74 гады)
Бацькі Браніслаў Спрынчан
Дзеці Аксана Спрынчан
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьнік, паэт
Мова расейская мова

Вадзі́м Бранісла́вавіч Спрынча́н (нар. 14 студзеня 1950, Гомель) — беларускі паэт.

Нарадзіўся 14 студзеня 1950 году ў Гомелі ў сям’і беларускага паэта Браніслава Спрынчана. Разам з бацькамі ў 1963 годзе пераехаў у Менск.

У 1972 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У Менску абраўся шлюбам з Настасьсяй Паўлюкавец, зь якой разам навучаліся на філфаку. У 1973 годзе ў родным горадзе жонкі Лунінцы нарадзілася дачка — Аксана[1].

У 1972—1989 гадох працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура».

З 1982 году — сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР[2].

З 2003 па 2014 гады працаваў рэдактарам аддзелу паэзіі ў часопісе «Полымя».

Піша на расейскай мове. Дэбютаваў у друку зь перакладамі паэзіі ў 1976 годзе (часопіс «Нёман»). Аўтар кніг лірыкі «Земля и звёзды» (1981) і «Свет неделимый» (1990).

Пераклаў на расейскую мову вершы беларускіх паэтаў Аляксея Пысіна, Рыгора Барадуліна, Міхася Стральцова, Генадзя Пашкова, Яўгеніі Янішчыц, Анатоля Канапелькі і іншых.

  1. ^ Зарунела літаратурная ніва…
  2. ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік. — Менск, Мастацкая литаратура, 1994. С. 508.
  • Вадзім Спрынчан // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Складальнік А. К. Гардзіцкі. Пад рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 508—509. — 653 с. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.