Перайсьці да зьместу

Настаўніцкая газэта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°55′19″ пн. ш. 27°35′55″ у. д. / 53.92194° пн. ш. 27.59861° у. д. / 53.92194; 27.59861

«Настаўніцкая газэта»
Тып газэта
Уладальнік Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Выдавец «Пэдагагічная прэса»
Краіна Беларусь
Галоўны рэдактар Вадзім Кнышаў
Заснаваная 20 сьнежня 1945 (78 гадоў таму)
Палітыка урадавая
Мова беларуская
Штаб-кватэра Менск, Савецкі раён, прасп. Незалежнасьці, д. 77
Наклад 39 000 (2020 год)
ISSN 1994-9146
Узнагароды
Афіцыйны сайт nastgaz.by

«Наста́ўніцкая газэ́та» (наркам. Настаўніцкая газета) — дзяржаўная беларускамоўная газэта Беларусі, заснаваная ў сьнежні 1945 году.

Асьвятляе пытаньні адукацыі, выхаваньня і пэдагогікі. Апавяшчае пра пераўладкаваньне агульнаадукацыйнай, вышэйшай і прафэсійнай школы. Разьмяшчае агляды разьвіцьця асьветы ў Беларусі і за мяжой. Адрасуецца настаўнікам, выкладнікам, навукоўцам, навучэнцам, студэнтам і бацькам[1]. На 2020 год выходзіла тройчы на тыдзень у аўторак, чацьвер і суботу[2]. У газэце працавала 23 журналісты, у тым ліку 5 абласных карэспандэнтаў па-за Менскай вобласьцю. Рэдакцыя налічвала 7 аддзелаў: вышэйшай школы і навукі, кіраваньня адукацыяй, праблемаў выхаваньня, прафэсійна-тэхнічнай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі, рэклямы, сацыяльных праблемаў, школ[3].

Мае 7 штомесячных дадаткаў: «Абітурыент»[4], «Адукацыйная прастора»[5], «Партфоліё»[6], «Псыхоляг у школе»[7], «Сацыяльны ракурс»[8], «Утульная хатка»[9] і «Шосты дзень»[10].

Са сьнежня 1945 году «Настаўніцкая газэта» выходзіла штотыдзень. З 1958 году газэту сталі выдаваць двойчы на тыдзень. У 1998 годзе газэту пачалі выпускаць тройчы на тыдзень[1]. 6 траўня 2015 году «Настаўніцкая газэта» перамагла ў намінацыі «Лепшае галіновае выданьне» на 9-м Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ «Залатая Літара»[11]. У 2020 годзе на сайт газэты штомесяц заходзіла 13 000 наведнікаў[2].

  1. ^ а б «Настаўніцкая газета» // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 201. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
  2. ^ а б Рэкляма // «Настаўніцкая газэта», 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
  3. ^ Кантакты // «Настаўніцкая газэта», 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
  4. ^ «Абітурыент» // Сеткавае выданьне «Настаўніцкай газэты», 15 кастрычніка 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
  5. ^ «Адукацыйная прастора» // Сеткавае выданьне «Настаўніцкай газэты», 12 кастрычніка 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
  6. ^ «Партфоліё» // Сеткавае выданьне «Настаўніцкай газэты», 10 верасьня 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
  7. ^ «Псыхоляг у школе» // Сеткавае выданьне «Настаўніцкай газэты», 8 кастрычніка 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
  8. ^ «Сацыяльны ракурс» // Сеткавае выданьне «Настаўніцкай газэты», 24 верасьня 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
  9. ^ «Утульная хатка» // Сеткавае выданьне «Настаўніцкай газэты», 17 кастрычніка 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
  10. ^ «Шосты дзень» // Сеткавае выданьне «Настаўніцкай газэты», 20 ліпеня 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.
  11. ^ Гран-пры конкурсу «Залатая Літара» ўдастоеныя праекты газэтаў «Советская Белоруссия» і «Край смалявіцкі» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 6 траўня 2020 г. Праверана 21 кастрычніка 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]