Дангель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Dengel
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Denno + Gelo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Дангела, Дзінгайла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Дангель»

Дангель, Дангела, Дзінгайла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Дэнгель (Dengel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова дан- (дэн-) (імёны ліцьвінаў Данейка, Данар; германскія імёны Danica, Danhari) паходзіць ад гоцкага *dans 'датчанін'[2] або стараангельскага denu 'даліна'[3], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4].

У Прусіі бытавала імя Дангель: Dangele (1384 год)[5].

У Польшчы ў 1656 годзе і ў XVIII ст. адзначалася прозьвішча Dangiel[6].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Дангель (Dangiel), Дангела (Dangieło) і Дангелевіч (Dangielewicz)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: бояре немоноитские, Юреи Динкгаиловичъ (26 верасьня 1495 году)[8]; Jan Dangielowicz (9 лютага 1785 году)[9].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дангелі (Dangiel) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[11].

Дзенгелы (Dziengełł) гербаў Пабог і Памян — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[12].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 58.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 93.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 64.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 22.
  6. ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 382.
  7. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 86.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 84.
  9. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 400.
  10. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 78.
  11. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 70.
  12. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 270.