Перайсьці да зьместу

Рыгала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ricgela
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rick + Gelo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рыгель, Рыгайла, Рыкайла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рыґала»

Рыгала (Рыгель), Рыгайла (Рыкайла) — мужчынскае і жаночае імёны і вытворнае ад іх прозьвішча.

Рыгела або Рыгайл (Ricgela, Rigail[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Ditricus, Hindrich, Erik) паходзіць ад гоцкага reiks 'магутны'[3], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5].

У Польшчы ў 1546 годзе і ў XVIII ст. адзначалася прозьвішча Rygiel[6].

У Прусіі бытавала прозьвішча Riegel[7], у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Рикайло (паміж 1387 і 1392 гадамі)[9][10]; Trochim Regieliew (1558 год)[11]; дочки, едну Ригайлу (Хроніка літоўская і жамойцкая)[12].

Рэгелі — літоўскі шляхецкі род[14].

Рыгель (Rygel, Rygiel) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[15].

На гістарычнай Берасьцейшчыне існуе вёска Рыгалі, на гістарычнай ГарадзеншчынеРыгалаўка.

  1. ^ Le livre du recteur: catalogue des étudiants de l'Acad. de Genève de 1559 à 1859. — Geneve, 1860. P. 219.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 567.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 4: Pl—St. — Kraków, 2013. S. 227.
  7. ^ RIEGEL, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  8. ^ RIEGEL, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  9. ^ Поручная грамота за Гридка Константиновича (1387—1392), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  10. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 108.
  11. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 143.
  12. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 63.
  13. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 80
  14. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
  15. ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society