Шармонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sarmund
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Saro + Mund
Іншыя формы
Варыянт(ы) Шармант, Жармант
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Шармонт»

Шармонт, Ша́рмант (Жармант) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Сарамунд або Сармунд (Saramund, Sarmund[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвід, Саргоўд, Сарман; германскія імёны Sarvidis, Saregaud, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[3].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[5] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Aleksander Szarmant… Dawid Szarmont (2 сакавіка 1758 году)[7]; p. Kazimierz Szarmont, woyt (1784 год)[8].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVI ст. існавала «ніва» Жарманцішка ў Жамойцкім старостве[9].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Verdeutschungsbücher des Allgemeinen deutschen sprachvereins. — Berlin, 1900. S. 54.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1134, 1300.
  3. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  5. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  6. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  7. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 39—40.
  8. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 522.
  9. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 112.