Рымгайла
Рымгайла лац. Rymgajła / Rymhajła | |
Rimagil | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Rim + Gilo Rim + Gailo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Рымгейла, Рымгал, Рымгел, Рымегель, Рымкайл, Рэмгайла |
Вытворныя формы | Рымагіл |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Рымгайла» |
Рымгайла (Рымегель, Рымгейла, Рымгал, Рымгел, Рымкайл) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рымагіл або Рымгілс (Rimagil[1], Rimagilus, Rimgils[2][a][4]) — імя германскага паходжаньня[5][6]. Іменная аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[7], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[8] або ад асновы -гісіл- (-гіл-)[9]. Такім парадкам, імя Рымгайла азначае «непарушная ганарыстасьць»[10].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Рымгайла (Rymgajła, Rymgajłło, Rymgayłło, Rymgajła, Rymgajłło) і Рымгала (Rymgałło)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Рымъкгаилу земля пустая у Сомилишъскои волости[12], Римъкгаило[13], Римъкгаилова земля… жона Римъкгаилова[14] (1440—1492 гады); што за Римъкгаиломъ (9 лістапада 1449 году)[15]; людеи наших дорсуничанъ на имя… в Римегеля Петрашковича (22 ліпеня 1501 году)[16]; людеи тяглых у Стоклишском волости… конюхи на имя: в Довята Римкгеиловича (2 студзеня 1512 году)[17]; в Сомилишскои волости… земли пустовских… Римкгаиловщыну (12 чэрвеня 1518 году)[18]; людей… Мартина Римкгайловича (29 сьнежня 1518 году)[19]; Рымъкгаило[20], Венцко Рымъкгаиловичъ кон. Лаврынъ Рымкгаиловичъ кон.[21], Римкел Матеевичъ[22], Лаврин Римъкгаиловичъ[23] (1528 год); конюховъ ошевениковъ, на ймя: Довята Рымкгейловича (4 траўня 1534 году)[24]; у Сомилишъской волости три земли пустовъских: Рымкгаловщину… Римъкгайловъщину (сьнежань 1534 году)[25]; Контрим Римкгейлови… Римкоил Минейкович (1538 год)[26]; Петръ Римкгоилович (1 ліпеня 1542 году)[27]; стрельцы… Болку Рымъкгеловичу (23 сакавіка 1562 году)[28]; Стась Станиславовичъ з Рымкголовичъ… Матей Юрьевичъ з Рымкголовичъ… Янъ Стецковичъ з Рымкголовичъ… Лавринъ Андрыяновичъ з Рымкголовичъ… Валентынъ Матеевичъ з Рымкголовичъ… Стецко Стасевичь з Рымголовичъ… Матей Лавриновичъ з Рымкголовичъ… Станиславъ Дашковичъ з Рымкголовичъ… Щепанъ Яновичъ з Рымкголовичъ (1567 год)[29]; Sebestyjan Maciejewicz Rymgayłło (1621 год)[30]; Joannes Rymgayło (1675—1677 гады)[31]; Dorota Rymgajłło (1806 год)[32].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рымгайла — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Рымгайла — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Венцка і Лаўрын Рымгайлавічы — эйрагольскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Лаўрын Рымгайлавіч — вяшванскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Юры Пятровіч Рымгайловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1592 годзе[33]
- Валенці Мацеевіч Рымгайловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[34]
- Амбражэй Андрэевіч Рэмгайла — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1600 годзе[35]
- Адам зь Віторта Рымгайла — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі смаленскі ў 1672—1691 гадох[36]
- Юры Юзэф Рымгайла Кашуба — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, лоўчы старадубскі ў 1697—1718 гадох[37]
- Бэнэдыкт Рымгайла — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі смаленскі ў 1754 годзе[38]
Рымгайлы — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[39].
Рымгайлы гербаў Гербурт, Ліс і Ляліва — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[40].
Рымгайлы (Rymgajło) або Рынгайлы (Ryngajło) — літоўскі шляхецкі род зь Сьвянцянаў[41].
Рымгайлы (Rymgajło) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[42].
У XVI ст. існаваў маёнтак Рымгайлавічы (Римгойловичи, Рымгойловичи) у Жамойцкім старостве[43].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Рымгайлы.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле гэтага ж выданьня: Gilswith < Gelesuintha[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Thüngen L. F. Das Namenbuch. — Aschaffenburg, 2003. S. 230.
- ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 401.
- ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 556.
- ^ Gerchow J. Die Gedenküberlieferung der Angelsachsen. — Berlin; New York, 1988. P. 403.
- ^ Baix F. L'hagiographie à Stavelot-Malmédy // Revue Bénédictine. Vol. 60, 1950. P. 124.
- ^ Drees L. Der heilige Remaclus. — Sankt-Vith, 1967. S. 55.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 101.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ Naruszewicz-Duchlińska A. Surnames of Lithuanian origins in Polish anthroponomy // Preservation of Cultural Heritage and Strengthening of Regional Identity. — Klaipėda, 2008. S. 84—88.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 22.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 33.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 52.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 257.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 89.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 10 (1440—1523). — Vilnius, 1997. P. 39.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. 1259.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 157.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 156.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 218, 256.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 16.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44 (1559—1566 гг.). — Менск, 2001. С. 17.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 657—658.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 103.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 818.
- ^ Konstantynów, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 53.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 195.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 222.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 146.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 253.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 155.
- ^ Яўген Анішчанка, Минский кафедральный костел. Список прихожан 1851—1857, Архіў гісторыка Анішчанкі, 29 студзеня 2016 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 742.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 172.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 401.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 272, 284.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)