Перайсьці да зьместу

Гольманцішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гольманцішкі
лац. Holmanciški / Golmanciški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Вярэнаўскі
Сельсавет: Пагародзенскі
Насельніцтва: 36 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1594
СААТА: 4213866006
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°7′34″ пн. ш. 25°8′28″ у. д. / 54.12611° пн. ш. 25.14111° у. д. / 54.12611; 25.14111Каардынаты: 54°7′34″ пн. ш. 25°8′28″ у. д. / 54.12611° пн. ш. 25.14111° у. д. / 54.12611; 25.14111
Гольманцішкі на мапе Беларусі ±
Гольманцішкі
Гольманцішкі
Гольманцішкі
Гольманцішкі
Гольманцішкі
Гольманцішкі

Го́льманцішкі[2] (таксама — Гальманці́шкі, Га́льманцішкі[2]) — вёска ў Беларусі, у мірэччы Дзітвы і Каменкі. Уваходзяць у склад Пагародзенскага сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзяцца ў пагранічнай зоне[3].

Гальмунд або Гальманд (Galmund, Galmand) — імя германскага паходжаньня[4][5].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[6], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[7]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[8].

Да 19 красавіка 1973 году Гольманцішкі ўваходзілі ў склад Паляцкіскага сельсавету[9].

  • 2009 год — 36 чалавек[1]
  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 155—156.
  3. ^ Пералік населеных пунктаў, разьмешчаных у пагранічнай зоне, Сайт пагранічнага камітэту Рэспублікі Беларусь
  4. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 253.
  5. ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 28.
  6. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  7. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  9. ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).