Даўгерд (імя)
Даўгерд лац. Daŭgierd / Daŭhierd | |
Daugaard | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Davo + Gardo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Даўгард, Доўгард, Доўгерд, Доўгірд |
Вытворныя формы | Таўцігерд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Даўгерд» |
Даўгерд (Даўгард, Доўгард, Даўгірд, Дагірд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Доўгерд (Доўгірд).
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўгард (Daugaard) — імя германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгер, Даўмонт, Даўят; германскія імёны Dauharjis, Damondus, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[5]. Такім парадкам, імя Даўгерд азначае «здольны да аховы»[6].
Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Даўгірд (Dowgird) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкулах «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[7] і «Літва» Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[8].
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Даўгірд утварылася ад складаньня германскіх імёнаў Dago і Herti. Гэтае імя адпавядае англасаксонскаму Daegheard[9].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, сьцьвярджае германскае паходжаньне літоўскага імя Дагірд (Dagird) — ад нямецкага імя Dachert (побач з Tagart)[10].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Даўгерд (Daugerd), Даўгерт (Daugiert), Доўгерд (Dowgierd), Доўгерт (Dowgiert)[11], Даўгірт (Dawgirt), Доўгірт (Dowgirt), Доўгарт (Dowgart)[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Daugeruthe[13][a] (Хроніка Лівоніі); Dougert Solkuteuicz (1387—1394 гады)[15]; Dowgirdi (Dowgird[16]; 18 студзеня 1401 году)[17]; Darigerdo marschalco curiae (20 красавіка 1424 году)[18]; Довкгардъ правил (17 верасьня 1427 году)[19]; Michalo Dewgerdowicz (15 траўня 1432 году)[20]; s[igillum] domini Dolgerdonis[21], Dawgerdi palatini Wilnensium [sigilla][22] (20 студзеня 1433 году); Dowgyrd palatinus Vilnensis (31 ліпеня 1433 году)[23]; Довкгирдъ, виленскии воевода (25 верасьня 1433 году)[24]; пан Довъкгирд (1433—1439 гады)[25]; s[igillum] domini Dawgerdi[26], Давгирд[27], Dawgerd Vilnensis [palatini]… Dewgerd Oschmanensis capitanei[28] (27 лютага 1434 году); Degerdt in Ossmiana tenutariis (16 красавіка 1444 году)[29]; Dawgerd (15 верасьня 1434 году)[30]; Dolgerth palatinus, Wylnenses (7 лютага 1435 году)[31]; Dewgerd Vilnensis palatinus (9 чэрвеня 1435 году)[32]; Dewgerd Wylnensis palatinus (15 лютага 1436 году)[33]; Ego Iohannes alias Dawgerd (1 ліпеня 1437 году)[34]; Dolgerdo capitaneo Vilnensi (9 ліпеня 1437 году)[35]; Dewgerd palatinus Wylnensis (6 сьнежня 1437 году)[36]; воеводе виленьскому пану Довкгирду (сакавік 1440 году)[37]; Dawgerd palatinus Vilnensis (13 ліпеня 1440 году)[38]; Довкгирдъ (1440—1447 гады)[39]; пан Довкгирдъ[40], Довкгирд Белевич[41], Довъкгирду да Дашку Еивильтовичомъ[42] (1440—1492 гады); Dawgerd Wylnensi (1441 год)[43]; Долъкгиръд[44] (Супрасьлеўскі летапіс), Daugierd Rodziewicz[45], Dalgerd[46] (паміж 1463 і 1467); nobilibus… Jadowk Fedko Dagirdowicz (18 ліпеня 1478 году)[47]; Dawgyrd Rodziewicz (29 траўня 1479 году)[48]; Hannus et Chwyedko Dagirdowiczi (6 лютага 1481 году)[49]; еgo Joannes Dagirdowicz (5 сакавіка 1481 году)[50]; ego Anna Dolgyrdowicz (9 кастрычніка 1486 году)[51]; на бояр волковыиских, на Довкгирда а на Янушка Пашковичов (2 кастрычніка 1495 году)[52]; Dowgierd (Хроніка Быхаўца)[53]; dominorum Hanus et Chwyethko Dawgyerdowycz… Hanus Dawgyerdowycz (10 траўня 1503 году)[54]; pana Hannusza a pana Fedka Dagyrdowycza (па 10 траўня 1503 году)[55]; Andream Dowgerdowycz (1 жніўня 1521 году)[56]; Довкгорд… Довкгордовъ сын (22 сакавіка 1525 году)[57]; Янъ Довгердовичъ (14 студзеня 1529 году)[58]; Богдан Довкгиръдович (16 жніўня 1530 году)[59]; сын Станислава Долкгирдовича… Долкгирдовича (23 лістапада 1536 году)[60]; Thomko Dagyerdowycz… Naczko Dagyerdowycz… Yeraszmus Bogdanowycz Dogierd (1552—1555 гады)[61]; Lenarth Dogierth (26 сакавіка 1554 году)[62]; Размусъ Довгердъ (23 жніўня 1560 году)[63]; пана Размуса Богдановича Довкгерда (4 красавіка 1567 году)[64]; Szadzibor Dowgird (1 ліпеня 1569 году)[65]; dworzanin nasz Lenart Stanisławowicz Dawgierd (5 жніўня 1569 году)[66]; листъ отъ Еразмуса Довкерда (3 траўня 1587 году)[67]; Sczepan Pawlowicz Dowgierdowicz Miesczanin Kowienski (1587—1591 гады)[68]; Долгерд, гетман (Хроніка літоўская і жамойцкая)[69]; pana Samuela Dowgierda… Dowgierd (9 студзеня 1630 году)[70]; pana Dolgierda… s panem Samuelem Dolgierdem… pana Samuela Dołgierda (1641 год)[71]; pani Maryny Dołgiertowny… pana Alexandra Dołgierda (23 сакавіка 1651 году)[72]; Томаш Долгартовичь (1655 год)[73]; jmp. Dołgierd, cześnik czernihowski[74], jejmp. Marianna Dołgierdówna Brzescka, czesznikowa pińska[75] (1673 год); Ewy Dowgierdówny Pruszyńskiey (26 жніўня 1689 году)[76]; Ian Daugierd… Alexander Daugierd (1697 год)[77]; Frater Felicianus Daugierd (каля 1700—1702 гадоў)[78]; Kazimierzowi i Ewie Dowgierdównie Pruszyńskim (22 сакавіка 1704 году)[79]; Alexandra y Ioanny Dziakiewiczowny Dawgierdow… Alexandra Dawgierda (11 ліпеня 1707 году)[80]; Laurentius Dowgiert (17 ліпеня 1707 году)[81]; для п. Долъгерта (1710 год)[82]; Josephus Dougiert (1713 год)[83]; Ian Dawgiert Sędzia Kapturowy Lidzki (1764 год)[84]; Michał Dowgierd (4 кастрычніка 1765 году)[85]; panóm Dowgierdóm… pan Andrzey Dowgierd (20 жніўня 1771 году)[86]; Wincenty Dowgiert (9 лютага 1791 году)[87]; Franciscus Dowgird (15 траўня 1796 году)[88]; Krzysztof Daugird (1803 год)[89]; Jakub Dawgird (1808 год)[89]; Dawgiert (1885—1889 гады)[90]; Dowgierd (1912 год)[91].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Даўгерд († 1213) — літоўскі князь
- Ян Даўгерд († каля 1443) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода віленскі; меў сына Андрэя
- Даўгерд († па 1444) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста ашмянскі; меў сыноў Гануса і Фёдара (Хведзьку)
- Міхайла Даўгердавіч († па 1432) — літоўскі баярын, які засьведчыў акт Другой Хрыстмэмэльскай умовы
- Даўгерд Бялевіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ў Жамойці ад вялікага князя Казімера
- Даўгерд Эйвілдавіч — літоўскі баярын, які атрымаў ад вялікага князя Казімера зямлю каля Ліды
- Даўгерд Радзевіч — адзін з вотчыньнікаў Ваверкі (разам з братам Алехнам), які упамінаецца паміж 1463 і 1467 гадамі
- Даўгерд — літоўскі баярын, бацька Судзімонта і Дарохны, які ўпамінаецца ў 1525 годзе
- Прадслаў Даўгердавіч — жыжмарскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году[92]
- Багдан Даўгердавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1530 годзе
- Шадзібор Доўгерд — пасол на Люблінскі сойм (1569 год) ад Лідзкага павету
- Барбара Янаўна Даўгердовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1598 годзе[93]
- Бэнэдыкт Доўгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мечнік пінскі ў 1641—1650 гадох[94]
- Аляксандар Доўгерд (Alexander Dolgiert) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, войскі жытомірскі; электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Карыбута Вішнявецкага ад Валынскага ваяводзтва[95]
- Уладзіслаў Даўгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі смаленскі ў 1682 годзе[96]
- Уладзіслаў Даджбог Даўгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік смаленскі ў 1682 годзе[97]
- Адам Доўгерд (Adam Dołgiert) — электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Ляшчынскага ад Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[95]
- Юзэф Доўгерд (Józef Dołgiert) — электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Ляшчынскага ад Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[95]
- Дамінік Доўгерд (Dominik Dołgiert) — электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Ляшчынскага ад Раўскага ваяводзтва[95]
- Аўгустын Антоні Даўгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік смаленскі ў 1730—1742 гадох[98]
- Пётар Даўгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі смаленскі ў 1737 годзе[99]
- Ян Даўгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стражнік старадубскі ў 1737 годзе[100]
- Анёл Доўгерд (Доўгірд) (1776—1835) — філёзаф і пэдагог, сын амсьціслаўскага шляхціча Андрэй Доўгерда
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Полаччыне адзначаўся шляхецкі род Доўгертаў[101].
Доўгерды (Dowgierd) і Доўгірды (Dowgird) гербу Лебедзь — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[102].
Доўгерды гербу Лебедзь зьменены — літоўскі шляхецкі род.
Вёскі з назвай Даўгердзішкі існуюць на гістарычных Ашмяншчыне і Лідчыне.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле Вячаслава Насевіча, гэта германізіраваная форма літоўскага імя Даўгерд[14]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Barber H. British Family Names: Their Origin and Meaning, with Lists of Scandinavian, Frisian, Anglo-Saxon and Norman Names. — Longon, 1894. P. 113.
- ^ Møller N. Kalaalit aqqi. — Oqaasileriffik, 2015.
- ^ Daugaard, Nordic Names
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Encyklopedyja powszechna. T. 28. — Warszawa, 1868. S. 975.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 330.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 20.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 24.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 87, 95.
- ^ Naruszewicz-Duchlińska A. Surnames of Lithuanian origins in Polish anthroponomy // Preservation of Cultural Heritage and Strengthening of Regional Identity. — Klaipėda, 2008. S. 84—88.
- ^ Договор литовского князя Даугеруте с Великим Новгородом (1213/1214), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Насевіч В. Пытанняў больш, чым адказаў // Беларускі гістарычны агляд. Т. 5. Сш. 1 (8). — Менск, 1998. — С. 210—226.
- ^ Поручная грамота за Братошу Койлутовича (1387—1394), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 154.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 290.
- ^ Українські грамоти. Т. 1. — Київ, 1928. С. 109.
- ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 91.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 147.
- ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 532.
- ^ Пожалование четырех человек виленскому подконюшему Яньку (1433—1439), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 100.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 101.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 206.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 154.
- ^ Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 2. — Cracoviae, 1891. P. 343.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 158.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 165.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 106.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 169.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 108.
- ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 537.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 189.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 183.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 19, 20—27, 29—31, 34—36, 38, 42—43, 49, 52—56, 58, 60—66, 68.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 48.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 55.
- ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 9.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 244.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 284.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 286.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 367.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 368.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 372.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 374.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 412.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 119.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 156—157.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 638.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 639.
- ^ Pergamentų katalogas. — Vilnius, 1980. P. 102.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 158.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 72.
- ^ Беларускі архіў. Т. 2. — Менск, 1928. С. 18.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 21 (1536—1537). — Vilnius, 2019. P. 32.
- ^ Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552—1555 г. — Вильна, 1884. С. 64, 66—67, 291.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 6, 1549—1577. — Lwów, 1910. S. 175.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 220.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 290—291.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 356.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 52 (1569—1570). — Vilnius, 2004. P. 59.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 280.
- ^ Ragauskaitė A. XVI a. II pusės Kauno miestiečių lietuviškos kilmės asmenvardžiai // Acta Linguistica Lithuanica. Nr 41 (1999). P. 146.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 73—74.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 23. — Витебск, 1892. С. 295.
- ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 224, 226, 228, 233.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 6. — Вильна, 1869. С. 346, 349.
- ^ Памятники истории Восточной Европы. Источники 15—17 вв. Том 4. (Monumena Historica Res Gestas Europae Orientalis Illustrantia). Крестоприводная книга шляхты Великого княжества Литовского 1655 г. — Москва — Варшава, 1999. С. 62.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 133.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 144.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 6, т. 1. Приложение. — Киев, 1876. С. 200.
- ^ Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do 1782, wydanego. T. 5. — Petersburg, 1860. S. 424.
- ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 90.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 1, т. 4. — Киев, 1871. С. 233.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 6, т. 1. Приложение. — Киев, 1876. С. 288.
- ^ Kaminskas-Krinčius A. Seniausiosios išlikusios originalios 1705—1726 m. Stakliškių bažnyčios krikšto metrikų knygos fragmento (1705—1710) publikacija. Bibliotheca Lituana. T. 2 (2012). P. 466.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 18. — Витебск, 1888. С. 94.
- ^ Гурская Ю. Многоязычие в Великом княжестве Литовском в зеркале древних фамилий // Acta Baltico-Slavica. Nr. 37 (2013). С. 5.
- ^ Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do 1782, wydanego. T. 7. — Petersburg, 1860. S. 61.
- ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 99.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 194.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 485—486.
- ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1795—1798 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ а б Daugi, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Parafia sorokpolska. Wykaz miejscowości i rodzin zamieszkałych w 1885—1889 r., Genealogia Wileńszczyzny
- ^ Parafia święciańska w 1912 r., Genealogia Wileńszczyzny
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 84.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 306.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 242.
- ^ а б в г Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 43.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 146.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 185.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 71.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 153.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 324.
- ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 29.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 260.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)