Сунігайла (імя)
| Суніґайла лац. Sunigajła / Sunihajła | |
| Sunigelo | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Sunna + Gelo |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Сунгал, Сангел, Сунгайла, Сангайла, Сангіл, Зангіла, Шангайла, Жангайла, Жонкайла, Сангал, Зонгал, Жонгал |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Суніґайла» | |
Сунігайла (Сунгал), Сангел (Сангал, Зонгал, Жонгал) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Сунгайла (Сангайла, Шангайла, Жангайла).
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сунігела, Сунігел або Сонгіл (Sunigelo[1], Sunigel[2], Suniegellus[3], Sunigelle, Songil[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -сун- (-сон-) (імёны ліцьвінаў Сунгард, Сонгуць, Сонкін; германскія імёны Sungart, Sunegod, Sunken), паходзіць ад гоцкага sunja 'праўда', sunis 'сапраўдны'[6], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[7]. Такім парадкам, імя Сунігайла азначае «сапраўдная жвавасьць»[8].
Адпаведнасьць імя Сунгайла (Сангайла, Сангал) германскаму імю Sangallo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9].
У Памор’і адзначалася прозьвішча Sunagel[10].
У Прусіі бытавала прозьвішча Sangel[11], у ваколіцах Русі — Sangal (Zangel)[12] і Sangel[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Weg von Grodno nach Nowogrodek… Von Kymontendorff iij myle bis czu Lypitschna Sangailsdorf (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[14]; Sungeyl (23 красавіка 1398 году)[15]; Sungal, houptman czu Cauwen[16], Sungayl, capitaneus in Cawen[17] (12 кастрычніка 1398 году); Sungail (17 жніўня 1404 году)[18]; Sungayl (31 траўня 1409 году)[19]; печать Суньгайлова (1410 год); Hannus andirs Sungail (26 траўня 1410 году)[20]; Sunyglonis (1 лютага 1411 году)[21]; cum genelogia Sunygal castellani Trocensis[22], Sunigal Trocensis castellani[23] (2 кастрычніка 1413 году); Sungael hauptman tzu Kauwen (1419 год)[24]; Sungail Castellano Troczensibus (22 чэрвеня 1421 году)[25]; Sungail Castellano Troczensibus (22 чэрвеня 1421 году)[26]; Johannes Sungal castellanus Trocensis (27 верасьня 1422 году)[27]; Sungal (22 чэрвеня 1431 году)[28]; Сункгайло пан Троцкий[29] (27 верасьня 1432 году)[30]; Sungal castellani Troczensium [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[31]; Czungal (11 ліпеня 1433 году)[32]; Сункгалъ, троцкии панъ (25 верасьня 1433 году)[33]; Fedko Sangalowicz (27 лютага 1434 году)[34]; Ивашку Сонъкгаиловичу на Каменици чотыри чоловеки[35], чоловеки, на имя Жонкаило[36] (1440—1492 гады); Songal (паміж 8 і 13 сакавіка 1462 году)[37]; Sangaw (30 верасьня 1469 году)[38]; Nicolaum Szungolowicz (Nicolaus Szungolowicz; 25 траўня 1494 году)[39]; Войтко Сункгойловичь (22 чэрвеня 1520 году)[40]; nobiles… Heduigis Sungaylowa (6 сьнежня 1522 году)[41]; людеи… Сонъкгаила (12 сьнежня 1522 году)[42]; Петръ Сонкголовичъ[43], Григор Сонкголовичъ[44], Петрашко Сонкголовичъ[45], Миколаева Сонъкголовича конь. Матеевая Сонъкголовича конь.[46], Додвидъ Сункгаиловичъ[47] (1528 год); земль пустовъскихъ в повете Моiшакгольскомъ на имя Сонъкголишъки (19 лістапада 1529 году)[48]; Воитко Сонкгелович (да 1533 году)[49]; Mathias Sungaylowicz (6 ліпеня 1533 году)[50]; Сункгал Монтовтович (1537—1538 гады)[51]; Миколаи Сонъкгаило[52], Воитехъ Яновичъ Сунъкгаило[53], Каспер Сонъкгаиловичъ[54] (1565 год); Якубъ Лавриновичъ Сункгайловичъ[55], Ганны Санкголовны[56], Миколай Сункгайло[57], Войтехъ Петровичъ Сонкгойло[58], Петръ Сункгойло[59] (1567 год); Миколаи Петрович Сонъкгоило властною рукою [подписал] (20 красавіка 1598 году)[60]; земенинъ господарьский повету Браславъского панъ Миколай Грыгорьевичъ Сонъкгайло (1 кастрычніка 1601 году)[61]; Samuell Sungayłło (15—23 кастрычніка 1655 году)[62]; пана Авъкгушътына Сунъкгоила… Авъкгушътынъ Сонъкгоило (23 чэрвеня 1609 году)[63]; Konstanty Songayło (1629 год)[64]; Bogdan Bialanboz Zangilo (сакавік — красавік 1656 году)[65]; небощика пана Станислава Сонкгайлы (19 жніўня 1662 году)[66]; Krzysztof Sągayło[67], Helena Sągayłowa[68], Wojciech Zongołowicz z Żongołowiczów[69], Jerzy Zongołowicz… na miejscu P. Thomasza Zongołowicza[70] (1690 год); we wsi Liebiedziowie, od Krzysztofa Szangayła włok sześ (4 верасьня 1697 году)[71]; Anna Sungajło (1719 год)[72]; Songayłowszczyzna (1744 год)[73]; Antoni Sungayło (1764 год)[74]; Piotr Sągayłło (1765 год)[75]; Samuel Songayło (4 кастрычніка 1765 году)[76]; Ignacy Songajło (1798 год)[77]; Mikołaj Sungieła… Jan Sungieła (1817 год)[78]; Wawrzyniec Jerzy Songayłło (1820 год)[79]; Jan Żongołłowicz (1824 год)[80]; Викентій Сонгайло (1849 год)[81][a].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ганус Сунігайла († 1433 або 1434) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, першы кашталян троцкі; меў сыноў Фёдара (Федзьку) і Івана (Івашку)
- Мікалай Сонгалавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1511 годзе[84]
- Мікалай Сунгілавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[85]
- Мікалай Якубавіч Сунгайла — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1583 годзе[86]
- Дарота Валянтынаўна Сунгайловіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1591 годзе[87]
- Балтрамей Янавіч Сунгайловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1595 годзе[88]
- Самуэль Сангайла — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[89]
- Пётар Сунгайла — шляхціч Полацкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе 1765 году
- Юзэф Сангайла — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1787 годзе[90]
- Канстантын Сангайла — беларус, дзяяч Уніяцкай царквы, высьвячаны ў 1937 годзе[91]
- Эмануіл Сангайла-Станевіч — беларускі вайсковы дзяяч[92]
Сангайлы — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[93].
Сунгайлы (Сангайлы) гербаў Агеньчык, Астоя, Любіч, Помян і Сьлепаўрон — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Лідзкага павету[94].
Жангаловічы (Żongołłowicz, Żongołowicz) гербаў Ляліва і Пабог — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[95].
Жангаловічы (Żongołowicz, Żongołłowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Сьвянцянаў[96].
Сангайлы (Songajło) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[97].
Жангайловічы (Żągayłowicz, Żongayłowicz) гербу Каманяка — літоўскі шляхецкі род[98].
Жангаловіч або Зангаловіч (Zongolowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[99].
У 1690 годзе ўпаміналіся мясцовасьці Жонгалавічы і Гашчуны Жонгалавічы ў Жамойцкім старостве[69].
На гістарычнай Віленшчыне існаваў маёнтак Сангілаўшчына (Sangiłowszczyzna)[100].
На 1890—1905 гады існаваў маёнтак Сангайлаўшчына (Сангалаўшчына) у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[101][102], на 1909 год — маёнтак Сангайлоўшчына (Сангойлаўшчына) у Слуцкім павеце Менскай губэрні[103].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Сангайлы, на гістарычнай Віленшчыне — Сангелаўшчына, на гістарычнай Ковеншчыне — Сангайлішкі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ História de Montserrat (888—1258). — L’Abadia de Montserrat, 1990. P. 149.
- ↑ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 524.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 204.
- ↑ Piel J. M., Kremer D. Hispano-gotisches Namenbuch. Der Niederschlag des Westgotischen in den alten und heutigen Personen- und Ortsnamen der Iberischen Halbinsel. — Heidelberg, 1976. S. 250.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 15, 1973. S. 17 (263).
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ↑ Schmittlein R. Noms de personnes germaniques peu connus dans le Libro di Montaperti // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1960. P. 49—50.
- ↑ SUNAGEL, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ SANGEL (Ortsfamilienbuch Abschwangen/Almenhausen), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ SANGAL, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ SANGEL (Ortsfamilienbuch Ruß - Kreis Heydekrug, Ostpreußen), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 708.
- ↑ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 54.
- ↑ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
- ↑ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 227.
- ↑ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 118.
- ↑ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 178.
- ↑ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 208.
- ↑ Spory i sprawy pomiędzy Polakami a Zakonem Krzyżackim. T. 2. — Poznań, 1892. S. 460.
- ↑ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ↑ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
- ↑ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 197.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 741.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 741.
- ↑ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 11.
- ↑ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 8. — Riga; Moskau, 1884. S. 273.
- ↑ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 6.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 327.
- ↑ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
- ↑ Regesta historica-diplomatica Ordinis S. Mariae Theutonicorum, 1198—1525. Pars I. — Göttingen, 1948. S. 406.
- ↑ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 532.
- ↑ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 20.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 52.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 274.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 305.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 480.
- ↑ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 1455.
- ↑ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 151.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 179.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 73.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 74.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 91.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 101.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 160.
- ↑ Акты, относящиеся к истории Западной России. Вып. 2. 18‑я и 32 книги записей Литовской метрики: Метрика королевы Боны. — Москва, 2018. С. 184.
- ↑ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 23.
- ↑ Pergamentų katalogas. — Vilnius, 1980. P. 145.
- ↑ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 102, 284.
- ↑ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 170.
- ↑ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 203.
- ↑ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 206.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 541.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 558.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 575.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 613.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1271.
- ↑ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 492.
- ↑ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897.С. 466.
- ↑ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 309.
- ↑ Jablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 189, 191.
- ↑ Hedemann O. Historja powiatu brasławskiego. — Wilno, 1930. S. 433.
- ↑ Augusiewicz S. Spis uchodźców z Wielkiego Księstwa Litewskiego w Prusach Książęcych w latach 1655—1656 w zbiorach Geheimes Staatsarchiv Preussicher Kulturbesitz w Berlinie // Komunikaty Mazursko-Warmińskie. Nr. 1 (271), 2011. S. 117.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 15. — Вильна, 1888. С. 73—75.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 65.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 93.
- 1 2 Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 51.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 52.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 358.
- ↑ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ↑ Prawa konstytucye y przywileie Krolestwa Polskiego y Wielkiego Xięstwa Litewskiego, y wszystkich prowincyi należących. — Warszawa, 1782. S. 141.
- ↑ Mienicki R. Rejestr popisowy województwa połockiego z dn. 30 IX. 1765 r. // Ateneum Wileńskie. Т. 11 (1936). S. 327.
- ↑ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 114.
- ↑ Wielkie Eysymonty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Helianów (gr.-kat.), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Ławków, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Tolkačevski K. Epigrafinio įrašo kultūra ir komunikacija: XIX a. Vilniaus memorialinių įrašų pagrindu. — Vilnius, 2016. P. 256.
- ↑ Гурская Ю., Вайткявичус В. Балтийское наследие в Восточной Беларуси: новые исторические и лингвистические данные об Обольцах // Acta Baltico-Slavica. Nr. 32 (2008). С. 18.
- ↑ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303, 443.
- ↑ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 35 (1551—1558 гг.). — Менск, 2020. P. 283.
- ↑ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 102.
- ↑ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 435.
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 92.
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 8—9.
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 113.
- ↑ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства. Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
- ↑ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
- ↑ Туронак Ю. Міжваенная унія ў Заходняй Беларусі // Спадчына. № 5, 1992. С. 73—78.
- ↑ Грыбоўскі Ю. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць // Юры Грыбоўскі. Т. 14, Сш. 1—2, 2007.
- ↑ Яўген Анішчанка, Минский кафедральный костел. Список прихожан 1851—1857, Архіў гісторыка Анішчанкі, 29 студзеня 2016 г.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 189, 785.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 884.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 217.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 414.
- ↑ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 6. — Менск, 2020. С. 149.
- ↑ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
- ↑ Inwentarze majątków w powiecie wileńskim w latach 1847—1853, Genealogia Wileńszczyzny
- ↑ Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 73.
- ↑ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 154.
- ↑ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 190.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)