Канігайла
Канігайла лац. Kanigajła / Kanihajła | |
Congall | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Cono + Galo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Кунгайла, Конгель, Кунігель, Гонгал, Конкайл |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Канігайла» |
Канігайла (Конкайл), Кунгайла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Конгель (Кунігель, Гонгал).
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кунігіл, Конгал, Кунгель або Кунігель (Kunigil[1], Congallus[2], Cungelus, Cungel[3], Kunigel) — імя германскага паходжаньня[4][5]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[6] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[7], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[8]. Такім парадкам, імя Канігайла азначае «адважны свавольствам»[9].
У Польшчы ў 1564 годзе адзначалася прозьвішча Kongiel[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Конънигаилу два чоловеки (1440—1492 гады)[11]; Congaylyszky (29 лютага 1476 году)[12]; Анъдреи Кунъкгелевичъ[13], Сутко Конкгаиловичъ[14] (1528 год); Конкоил Монтвидович… Януш Конкгалович… Конкгойло Монтвидович (1537—1538 гады)[15]; Юхно Конкгоилович (1 ліпеня 1542 году)[16]; Янъ Кгонкголъ (1567 год)[17]; подданые… Мачулъ Кгуникгелъ (5 ліпеня 1596 году)[18]; пана Шымона Ваидота Конкгаиловича… Szymon Waydot Kongayłowicza (2 чэрвеня 1597 году)[19]; Hanna Kunigielowna (1604 год)[20]; Павел Кгонкгало (1649 год)[21]; Wincenty Kongiel (9 лютага 1791 году)[22].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Канігайла — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Андрэй Кунгелевіч — гедройцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Сутка Кангайлавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Павал Якубавіч Віткевіч Вайдот Кангайловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[23]
- Сымон Войдат Кангайловіч (Кунгайлавіч) — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1596—1600 гадох[24][25]
Гонгелі (Gongiel) і Конгелі (Kongiel) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[26].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся сяло Конгалы каля Таўрогаў і маёнтак Конгалішкі або Памушы ў Вількамірскім павеце[27].
У 1525 годзе ўпамінілася пустаўшчына Кунігелеўшчына каля Астрыны[28].
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Кунігелен.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 380.
- ^ The History of Scotland. Vol. 3. — Edinburch, 1821. P. 364—365.
- ^ Burg und Adel in Tirol zwischen 1050 und 1300: Grundlagen zu ihrer Erforschung. — Wien, 1983. P. 213.
- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 184.
- ^ Steub L. Die oberdeutschen Familiennamen. — München, 1870. S. 95.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 150.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 276.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 20.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 351.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 78.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 56, 121, 242.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 20.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1015.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 427.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 454.
- ^ Ragauskaitė A. Kėdainiečių moterų įvardijimo tendencijos XVII—XVIII a. Kėdainių miesto istorijos šaltiniuose // Acta linguistica Lithuanica. T. 87, 2022. P. 146.
- ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 299.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 464.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 135.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 157—158, 191.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 140, 238.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 504, 580.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 358.
- ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 295.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)