Бургела
Выгляд
| Бурґела лац. Burgieła / Burhieła | |
| Burgela | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Burga + Gelo Burga + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Бургель, Бургайла, Пургель, Пургайла |
| Зьвязаныя імёны | Gelburg |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Бурґела» | |
Бургела (Бургель, Бургайла, Пургель, Пургайла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бургел, Бургела або Бургала (Burgel[1], Burgela[2], Burgala) і Гелбург (Gelburg)[3] — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -бург- (-борг-) паходзіць ад гоцкага bairgan 'прыносіць у бясьпечнае месца' або baurgs 'замак, горад'[5][6], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Chacz Burgiela (2 траўня 1558 году)[8]; u Tomasza Purgiela (6 студзеня 1700 году)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Тэадор Бургела — сьвятар, які ўпамінаецца ў 1788 годзе[10]
- Ігнаці Бургойла (Бургайла) — жыхар Вільні на 1906 год[11]
- Пётар Пургайла — беларус-каталік з Полацку на 1912 год[12]
- Міхал Пургель (1923—?) — беларус з ваколіцаў Асьвеі[13]
У 1584 годзе ўпаміналася пустаўшчына Бургелеўшчына ў Жамойцкім старостве[14].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 120.
- ↑ Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 73.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l'ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 348.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 90—91.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 62.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 44.
- ↑ Łapiński Ł., Wilczewski W. F. „Komput katolików” parafii żołudzkiej z 1700 roku // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. Nr. 115, 2021. S. 266.
- ↑ Описание документов архива западно-русских униатских митрополитов. Т. 2. — СПб., 1907. С. 472.
- ↑ Список лиц, пользующихся правом участия в выборах в Государственную Думу по 4-му избирательному участку г. Вильны. — Вильна, 1906. С. 19.
- ↑ Приложение к № 9 Витебских Губернских Ведомостей, 1 августа 1912 года. С. 18.
- ↑ Пургель Михаил Тихонович, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 109.