Гельвіх
Гельвіх лац. Gielvich / Hielvich | |
Geilwich | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Geilo + Wigo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Кельвік |
Зьвязаныя імёны | Вігайла |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гельвіх» |
Гельвіх (Кельвік) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гейлвіх, Гейлвік або Кельвік (Geilwich, Geilwihc, Kelwihc) і Вігела (Wigelo) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты', а аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Lodvigus) — ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[2]. Такім парадкам, імя Гельвіх азначае «жвавы ў бойцы» (тое ж, што і імя Вігайла)[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kielwik (1671—1681 гады)[4].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гельвіхі (Gelwich) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[5].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 570.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 155.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 491.