Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/лістапад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
МКС-1
МКС-1

2 лістапада: Дзяды, дзень памінаньня продкаў

  • 1569вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Крынкам (Троцкае ваяводзтва) Магдэбурскае права і герб
  • 1648 — на загад Багдана Хмяльніцкага ўкраінскія казакі упершыню ў Рэчы Паспалітай учынілі габрэйскі пагром
  • 1769 — падзеньне вежы Віленскае катэдры прычынілася да сьмерці 6 ксяндзоў
  • 1917Брытанская імпэрыя афіцыйна падтрымала аднаўленьне габрэйскае дзяржаўнасьці ў Палестыне
  • 1967 — у Менску адкрыўся Дзяржаўны музэй Беларусі
  • 1988 — працу амэрыканскага інтэрнэту прыпыніў першы сеткавы чарвякчарвяк Морыса
  • 2000 — на борце Міжнароднае касьмічнае станцыі зьявіліся першыя касманаўты (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Якуб Колас
    Якуб Колас

    3 лістапада:

  • 1661Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай: адбылася бітва пад Кушлікамі (Полаччына), у якой войскі Вялікага Княства Літоўскага атрымалі перамогу над маскоўскімі захопнікамі
  • 1771Барская канфэдэрацыя: няўдалая спроба выкрасьці караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага
  • 1906 — сыгнал SOS стаў адзіным сыгналам ліха на моры
  • 1918Польская Рэспубліка абвясьціла незалежнасьць ад Расеі
  • 1928Турэччына перайшла з арабскага на лацінскі альфабэт
  • 1937 — савецкімі ўладамі расстраляныя Павал Валошын і Флягонт Валынец, дзеячы беларускага нацыянальнага руху
  • 1957СССР запусьціў штучны спадарожнік з сабакам Лайкай — першай жывой істотай, што патрапіла на арбіту Зямлі
    Нарадзіліся
  • 1882: Якуб Колас — клясык беларускай літаратуры
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Герб Смаленску часоў Вялікага Княства Літоўскага
    Герб Смаленску часоў Вялікага Княства Літоўскага

    4 лістапада:

  • 1611кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Смаленску Магдэбурскае права і герб (на выяве)
  • 1794Паўстаньне Т. Касьцюшкі: войскі Расейскае імпэрыі пад камандаю Суворава распачалі штурм прадмесьця Варшавы Прагі і рэзаніну мясцовага насельніцтва
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: расейскія карнікі схапілі паўстанцкага камісара Меншчыны Міхала Аскерку
  • 1890 — у Лёнданскім мэтро ўпершыню ў сьвеце адну зь лініяў перавялі на электрычную цягу
  • 1922 — брытанскі археоляг Говард Картэр адшукаў у Эгіпце пахавальню фараона Тутанхамона
  • 1937 — савецкія карнікі расстралялі Аляксандра Вальковіча, беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча
  • 1969Аляксандар Салжаніцын выключаны з Саюзу пісьменьнікаў СССР
  • 2000 — у Парэччы паставілі памятны крыж у гонар Міхала Валовіча і ягоных паплечнікаў
    Нарадзіліся
  • 1887: Цішка Гартны — беларускі дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, гісторык, пісьменьнік і публіцыст
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Дзяржаўны мастацкі музэй Беларусі
    Дзяржаўны мастацкі музэй Беларусі

    5 лістапада:

  • 1605Парахавая змова ў Ангельшчыне
  • 1794Паўстаньне Т. Касьцюшкі: войскі Расейскае імпэрыі ўзялі штурмам Варшаву і канчаткова здушылі выступленьне
  • 1916 — утварэньне Каралеўства Польскага пад кантролем Цэнтральных дзяржаваў
  • 1922 — адбыліся выбары ў Сойм міжваеннай Польскай Рэспублікі, у які ад БНМ трапіла 11 беларусаў
  • 1939 — у Дзяржаўным тэатры опэры і балету адбылася прэм’ера першага беларускага нацыянальнага балету «Салавей» паводле твору Зьмітрака Бядулі
  • 1957 — у Менску адкрыўся Дзяржаўны мастацкі музэй Беларусі (на выяве)
  • 1958 — выпуск першага аўтамабіля БелАЗ у Жодзіне
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Абрагам Лінкальн
    Абрагам Лінкальн

    6 лістапада: Дзень Густава Адольфа ў Швэцыі. Швэдзкі дзень у Фінляндыі

  • 1595 — захоп Слуцку запароскімі казакамі Налівайкі
  • 1632швэдзкі кароль Густаў II Адольф загінуў у Бітве пад Лютцэнам
  • 1842 — у Горы-Горках пры земляробчай школе заснавалі батанічны сад, адзін з найстарэйшых у Беларусі
  • 1860Абрагам Лінкальн (на выяве) зрабіўся першым прэзыдэнтам ЗША ад Рэспубліканскае партыі
  • 1913 — у Паўднёвай Афрыцы арыштавалі Магатму Гандзі
  • 1943II Сусьветная вайна: савецкія войскі штурмам узялі Кіеў
  • 1960 — адкрыцьцё першае чаргі Кіеўскага мэтрапалітэну
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сьвяты Казімер
    Сьвяты Казімер

    7 лістапада:

  • 1602Папа Рымскі Клімэнт VIII зацьвердзіў кананізацыю княжыча Казімера (на выяве)
  • 1912 — у Бэрліне адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Нямецкае опэры
  • 1917бальшавіцкі пераварот у Расеі
  • 1929 — у Нью-Ёрку адкрыўся Музэй сучаснага мастацтва
  • 1931Мао Дзэ-дун абвясьціў савецкую рэспубліку ў Кітаі
  • 1942 — нацысцкія карнікі расстралялі Алеся Дубровіча, беларускага паэта
  • 1948 — у Ватэнштаце (Нямеччына) у аўтамабільнай катастрофе загінуў Хведар Ільяшэвіч, беларускі грамадзка-культурны дзяяч
  • 2007 — адчынілі свае дзьверы станцыі Менскага мэтрапалітэну «Ўручча» і «Барысаўскі тракт»
    Нарадзіліся
  • 1867: Марыя Складоўская-Кюры — выдатная вучоная, фізык і хімік, дасьледчыца радыяактыўнасьці, двойчы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
  • 1896: Міхась Чарот — беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадзкі дзяяч
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Уладзіслаў Ваза
    Уладзіслаў Ваза

    8 лістапада:

  • 1620 ― адбылася бітва на Белай Гары, у выніку якой Чэхія на стагодзьдзі страціла незалежнасьць
  • 1632 — абраньне каралём і вялікім князем Уладзіслава Вазы (на выяве)
  • 1793 ― адкрыцьцё Люўра як публічнага музэя
  • 1895 ― нямецкі фізык Вільгельм Рэнтген вынайшоў від радыяцыі, названы пазьней рэнтгенаўскім выпраменьваньнем
  • 1923 ― «Піўны путч» у Мюнхэне
  • 1939 ― у Менску адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя
  • 1946беларуская каталіцкая дэлегацыя сустрэлася з Папам Рымскім Піюсам XII
    Нарадзіліся
  • 1784: Тэадор Нарбут — беларускі гісторык, археоляг, дасьледнік спадчыны ВКЛ, актыўны ўдзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў
  • 1883: Вацлаў Ластоўскі — беларускі пісьменьнік, гісторык і дасьледнік, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэньня, 2-і Старшыня Рады міністраў БНР
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы
    Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы

    9 лістапада: Дзень украінскай пісьменнасьці і мовы

  • 1799 — пераварот 18 брумэра паклаў канец Францускай рэвалюцыі
  • 1918 — імпэратар Нямеччыны Вільгельм II адмовіўся ад пасаду
  • 1938 ― «Крыштальная ноч» у Трэцім Райху
  • 1942нацысты расстралялі Генрыка Глябовіча, беларускага рэлігійнага дзеяча
  • 1959 ― у Менску Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы пераехаў у адмыслова збудаваны будынак (на выяве)
  • 1989 ― распачаўся дэмантаж Бэрлінскага мура
  • 1994 ― у Вільні ўсталявалі памятную дошку Браніславу Тарашкевічу
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Наша Ніва
    Наша Ніва

    10 лістапада: Сусьветны дзень моладзі

  • 1444бітва пад Варнай, дзе сярод іншых былі палкі Вялікага Княства Літоўскага, няўдала завяршыла «апошнюю крыжовую выправу»
  • 1871 — журналіст Генры Стэнлі адшукаў у Ўджыджы каля возера Танганьіка зьніклага місіянэра Дэйвіда Лівінгстана
  • 1885 — нямецкія інжынэры Готліб Даймлер і Вільгельм Майбах правялі выпрабаваньне драўлянага ровара з маторам, прататыпу матацыкла
  • 1906 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Наша ніва» (на выяве)
  • 1920 — войскі Станіслава Булак-Балаховіча занялі Мазыр
  • 1938 — савецкія карнікі расстралялі Ўладзімера Тэраўскага, беларускага кампазытара і дырыгента
  • 1942II Сусьветная вайна войскі Трэцяга Райху ўвайшлі ў вішысцкую Францыю
    Нарадзіліся
  • 1483: Марцін Лютэр — саксонскі сьвятар, адзін з правадыроў эўрапэйскай Рэфармацыі
  • 1759: Фрыдрых Шылер — сусьветна вядомы нямецкі паэт і драматург
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Бітва пад Хоцінам 1673 году
    Бітва пад Хоцінам 1673 году

    11 лістапада:

  • 1215 — распачаўся IV Латэранскі Сусьветны сабор, найбуйнейшы ў Сярэднявеччы
  • 1673 — у Хоцінскай бітве (на выяве) кароль і вялікі князь Ян Сабескі пасьпяхова застасаваў ракеты Казімера Семяновіча
  • 1918 — капітуляцыяй Нямеччыны завяршылася Першая сусьветная вайна
  • 1918 — у Вяліскім павеце выбухнула антыбальшавіцкае паўстаньне сялянаў
  • 1923 — Прэзыдыюм Рады БНР пераехаў з Коўны ў Прагу
  • 1940II Сусьветная вайна: нямецкі дапаможны крэйсэр «Atlantis» захапіў сакрэтныя дакумэнты з парахода «Automedon», якія надалей паўплывалі на далучэньне Японіі да ваенных дзеяньняў
  • 1988 — аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту прыняў адозву «Да грамадзянаў Беларусі», у якой акрэсьліў палітычную пазыцыю руху
  • 1992Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Ватыканам; заснаваньне Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі
    Нарадзіліся
  • 1821: Фёдар Дастаеўскі — клясык расейскай літаратуры беларускага паходжаньня
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сатурн
    Сатурн

    12 лістапада:

  • 930 — заснаваньне альтынгу Ісьляндыі, найстарэйшага ў сьвеце парлямэнту
  • 1596 — у Кракаве адбылося пахаваньне каралевы і вялікай княгіні Ганны Ягелонкі
  • 1623 — у Віцебску натоўп з праваслаўных забіў арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча
  • 1868 — амэрыканскі вынаходнік Крыстафэр Лэтэм Шоўлз запатэнтаваў друкарскую машынку
  • 1918 — заснаваньне Віцебскага краязнаўчага музэя
  • 1944II Сусьветная вайна: брытанскія ВПС з дапамогай адмысловых бомбаў «Tallboy» патапілі нямецкі лінкар «Тырпіц»
  • 1980 — касьмічны апарат Вояджэр-1 зблізіўся з Сатурнам (на выяве) на адлегласьць менш за 200 тыс. км
  • 1990 — адбылася каранацыя імпэратара Японіі Акіхіта
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Гэлікоптэр П. Карню
    Гэлікоптэр П. Карню

    13 лістапада:

  • 1655Трынаццацігадовая вайна: адбылася бітва на рацэ Лясной, у якой абаронцы Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана вялікага Паўла Яна Сапегі атрымалі перамогу над маскоўскімі захопнікамі
  • 1851 — пачынае дзейнічаць тэлеграфная лінія між Лёнданам і Парыжам
  • 1862Льюіс Кэрал запісвае ў дзёньніку: «Пачаў пісаць казку пра Алісу, спадзяюся скончыць яе да Калядаў»
  • 1907 — францускі вынаходнік Поль Карню на першым гэлікоптэры (на выяве) падняўся на 2 мэтры над зямлёю
  • 1915 — у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа
  • 1916 — у часе Першай сусьветнай вайны заканчваецца Бітва на Соме
  • 1917 — пачатак усеагульнага страйку ў Фінляндыі
  • 1918 — імпэратар Карл I Габсбург выракаецца вугорскага пасаду
  • 1927 — адкрыцьцё Гудзонава тунэлю ў Нью-Ёрку, першага ў сьвеце падводнага тунэлю для аўтамабіляў
  • 1971 — на арбіту выйшаў «Марынэр-9», першы штучны спадарожнік Марса
  • 1993парлямэнт Беларусі прыняў закон «Аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны»
    Нарадзіліся
  • 1806: Эмілія Плятэр — удзельніца паўстаньня 1831 году, зьбіральніца беларускага фальклёру
  • 1850: Робэрт Льюіс Стывэнсан — ангельскі пісьменьнік
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Мобі Дык
    Мобі Дык

    14 лістапада:

  • 1770 — шатляндзкі падарожнік Джэймз Брэс адшукаў выток Блакітнага Ніла
  • 1851 — у Нью-Ёрку выйшаў з друку раман амэрыканскага пісьменьніка Гэрмана Мэлвіла «Мобі Дык» (на выяве)
  • 1908 — Альбэрт Айнштайн высунуў квантавую тэорыю сьвятла
  • 1918 — абвяшчэньне Дырэкторыі Ўкраінскае Народнае Рэспублікі
  • 1919 — генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч склаў просьбу пра атрыманьне беларускага грамадзянства і прыняцьце ягонага вайсковага аддзелу на службу Беларускае Народнае Рэспублікі
  • 1920 — распачаўся Беларускі зьезд Случчыны
  • 1969 — запуск на Месяц амэрыканскага касьмічнага карабля «Апалён-12»
  • 1990 — у Парыжы ў будынку ЮНЭСКО адбылася ўрачыстая цырымонія ў гонар 500-х угодкаў з народзінаў Францішка Скарыны
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Эвангеліс Запас
    Эвангеліс Запас

    15 лістапада:

  • 1416 — у Наваградку сабор япіскапаў пасьвяціў Рыгора Цамблака ў мітрапаліта кіеўскага
  • 1859 — коштам Эвангеліса Запаса (на выяве) у Атэнах распачалася алімпіяда, якая адрадзіла традыцыю старажытных грэцкіх алімпійскіх гульняў
  • 1925 — выйшла першая перадача Першага Нацыянальнага каналу Беларускага радыё
  • 1932 — у Менску адкрылася Беларуская дзяржаўная кансэрваторыя
  • 1962 — стварэньне Саюзу кінэматаграфістаў Беларусі
  • 1971 — кампанія Intel выпусьціла першы мікрапрацэсар (мадэль 4004)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Ядвіга Анжуйская
    Ядвіга Анжуйская

    16 лістапада: Дзень Маці Божае Вастрабрамскае

  • 1384 — у Кракаве адбылася каранацыя Ядвігі (на выяве), будучае жонкі вялікага князя Ягайлы
  • 1632 — адбылася бітва пад Лютцэнам, найбольшая ў Трыццацігадовую вайну
  • 1849 — пісьменьніку Фёдару Дастаеўскаму вынесьлі сьмяротны вырак
  • 1920 — утварылася Беларуская рада Случчыны
  • 1965 — запуск бесьпілётнага касьмічнага карабля «Вэнэра-3»
  • 1966 — адбыўся найбольшы з зарэгістраваных зарапад: да 2300 мэтэораў у хвіліну
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Суэцкі канал
    Суэцкі канал

    17 лістапада: Міжнародны дзень студэнта

  • 1574 — у Вільні пачала дзейнічаць друкарня Мамонічаў
  • 1654 — Трынаццацігадовая вайна: па 14 тыднях аблогі войскі Маскоўскае дзяржавы пад камандаю Шарамецева і казакі Залатарэнкі захапілі Віцебск
  • 1800 — у Вашынгтоне на першае паседжаньне сабраўся Кангрэс ЗША
  • 1812 — Вайна 1812 году: пад Менскам адбылася няўдалая бітва 18-га і 22-га ўланскіх палкоў арміі Напалеона, укамплектаваных беларусамі, з расейскім войскам генэрала Тармасава
  • 1855 — шатляндзкі місіянэр Дэйвід Лівінгстан першым з эўрапейцаў выйшаў да вадаспаду Вікторыя
  • 1869 — урачыстае адкрыцьцё Суэцкага канала (на выяве)
  • 1989 — пачатак «аксамітавае рэвалюцыі» ў Чэхаславаччыне
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сабор Сьвятога Пятра ў Рыме
    Сабор Сьвятога Пятра ў Рыме

    18 лістапада:

  • 1495 — вялікі князь Аляксандар надаў Бельску (Падляшша) Магдэбурскае права
  • 1626 — у Рыме Папа Урбан VIII асьвяціў Сабор Сьвятога Пятра (на выяве)
  • 1700 — пачалася бітва пад Алькенікамі, у якой войска Сапегаў пацярпела паразу ад «рэспубліканцаў» на чале зь Вішнявецкімі і Агінскімі
  • 1870 — адкрыцьцё першае афіцыйнае лініі галубінае пошты паміж Турам і Парыжам
  • 1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Латвійскае Рэспублікі
  • 1928 — студыя Ўолта Дыснэя выпусьціла «Steamboat Willie», першы сынхранізаваны гукавы анімацыйны фільм
    Нарадзіліся
  • 1883: Язэп Лёсік — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч і мовазнавец
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Апалён-12
    Апалён-12

    19 лістапада:

  • 1493 — экспэдыцыя Хрыстафора Калюмба адкрыла востраў Пуэрта-Рыка
  • 1863 — прэзыдэнт ЗША Абрагам Лінкальн зьвярнуўся да грамадзянаў у Гетысбурскай прамове
  • 1917 — у Быхаве зь вязьніцы вызвалілі расейскіх генэралаў Карнілава, Дзянікіна і Лукомскага
  • 1969 — на Месяц прызямліўся амэрыканскі касьмічны карабель «Апалён-12» (на выяве)
  • 1982 — каманда «Дынама» (Менск) зрабілася чэмпіёнам СССР па футболе
  • 1991 — утварылася Беларускае прыватнае агенцтва навінаў (БелаПАН)
  • 1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Малдоваю
  • 1996 — са станцыі Яцукі адправіўся апошні эшалён з ракетаю «Топаль»: Беларусь зрабілася бязьядзернаю дзяржаваю
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Ян Казімер
    Ян Казімер

    20 лістапада:

  • 1648 — абраньне Яна Казімера (на выяве) каралём і вялікім князем
  • 1873Буда і Пэшт злучыліся ў Будапэшт
  • 1945 — у Нюрнбэргу распачаўся судовы працэс над 24 ваеннымі злачынцамі нацысцкай Нямеччыны
  • 1979 — першае пасьпяховае пераліваньне штучнае крыві
  • 1985 — выйшла апэрацыйная сыстэма Microsoft Windows 1.0
  • 1995 — у Воршы паставілі помнік Уладзімеру Караткевічу
  • 1998 — запуск першага модулю Міжнароднае касьмічнае станцыі (МКС)
    Нарадзіліся
  • 1948: Яўгенія Янішчыц — беларуская паэтка
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Альбэрт Айнштайн
    Альбэрт Айнштайн

    21 лістапада:

  • 1368 — Тросьненская бітва паміж войскам ВКЛ на чале зь вялікім князем Альгердам і старажавым атрадам Маскоўскага княства
  • 1905 — апублікаваны артыкул Альбэрта Айнштайна (на выяве) «Як інэртнасьць цела залежыць ад унутранай энэргіі?», які абгрунтаваў эквівалентнасьць масы і энэргіі
  • 1910 — у Менску адбылося ўрачыстае асьвячэньне касьцёла сьвятых Сымона і Алены
  • 1920 — разгортваецца Слуцкі збройны чын. Рада Случчыны заклікае сялянства «на барацьбу за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах»
  • 1926 — створаны другі Беларускі дзяржаўны тэатар (БДТ-2) (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа)
    Нарадзіліся
  • 1694: Вальтэр — францускі філёзаф
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Ангела Мэркель
    Ангела Мэркель

    22 лістапада:

  • 1220Фрыдрых II каранаваны ў Рыме папам Ганорыем III
  • 1654Трынаццацігадовая вайна: па амаль 3-месячнай аблозе войскі Маскоўскае дзяржавы захапілі Віцебск
  • 1918 — Юзэф Пілсудзкі абвешчаны «часовым начальнікам» Польшчы
  • 1942 — Другая сусьветная вайна: Сталінградзкая бітва — генэрал Паўлюс паведамляе Адольфу Гітлеру ў тэлеграме пра акружэньне 6-й нямецкай арміі
  • 1963 — у Даласе (Тэхас, ЗША) забіты Джон Фіцджэралд Кенэдзі
  • 2004 — пачатак Аранжавай рэвалюцыі ва Ўкраіне
  • 2005Ангела Мэркель стала першай жанчынай-канцлерам Нямеччыны (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Каралеўскі палац у Горадні, у якім праходзіў Гарадзенскі сойм
    Каралеўскі палац у Горадні, у якім праходзіў Гарадзенскі сойм

    23 лістапада:

  • 1793 — у Новым замку (на выяве) скончыўся Гарадзенскі сойм — апошні сойм Рэчы Паспалітай
  • 1906 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Наша Ніва»
  • 1910 — Юган Альфрэд Андэр стаў апошнім чалавекам у Швэцыі, у адносінах да якога было зьдзейсьненае сьмяротнае пакараньне
  • 1936 — выйшаў у сьвет першы нумар часопісу «Life»
  • 1959 — прэзыдэнт Францыі Шарль дэ Голь дакляруе сваё бачаньне «Эўропы, ад Атлянтыкі да Ўралу»
  • 1979 — выдадзены двайны альбом Pink Floyd «The Wall»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Мустафа Кемаль Ататурк
    Мустафа Кемаль Ататурк

    24 лістапада:

  • 1729езуіты заснавалі Пінскую друкарню
  • 1793Марсэльеза абраная гімнам Францыі
  • 1934 — прэзыдэнту Турэцкай Рэспублікі Мустафу Кемаль-пашу нададзенае прозьвішча «Ататурк» («бацька туркаў»)
  • 1963Лі Гарві Освальд забіты Джэкам Рубі ў будынку паліцыі Даласу
  • 1969Праграма «Апалён»: спускальны апарат «Апалён-12» пасьпяхова прывадніўся ў Ціхім акіяне
  • 1996Рэфэрэндум у Беларусі, што скасаваў падзяленьне ўлады
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Альфрэд Нобэль
    Альфрэд Нобэль

    25 лістапада:

  • 1783 — пасьля сканчэньня Вайны за незалежнасьць ЗША Нью-Ёрк пакінулі апошнія брытанскія войскі
  • 1795 — кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад трона на карысьць расейскай імпэратрыцы Кацярыны II. Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае спынілі сваё дзяржаўнае існаваньне
  • 1867Альфрэд Нобэль (на выяве) запатэнтаваў дынаміт
  • 1950Карэйская вайна: кітайскія войскі пачалі свой першы буйны наступ, ад якога войскі ААН пацярпелі моцную паразу
  • 1975Сурынам атрымаў незалежнасьць ад Нідэрляндаў
  • 2000землятрус у Баку
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Пераправа празь Бярэзіну
    Пераправа празь Бярэзіну

    26 лістапада:

  • 1394Сэул стаў сталіцай Карэі
  • 1769 — заснаваны расейскі ордэн Сьвятога Георгія Пераможцы
  • 1784 — у ЗША заснаваная каталіцкая апостальская прэфэктура
  • 1812Вайна 1812 году: пачатак бітвы на Бярэзіне (на выяве)
  • 1916Першая сусьветная вайна: Грэцыя абвясьціла вайну Нямеччыне
  • 1943Другая сусьветная вайна: ад нямецкай акупацыі вызвалены Гомель
  • 2003 — апошні палёт звышгукавага авіяляйнэра «Канкорд»
    Нарадзіліся
  • 1891: Ян Станкевіч — беларускі мовазнаўца й гісторык
  • 1930Уладзімер Караткевіч — беларускі пісьменьнік і паэт
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сьцяг першага Слуцкага палку стральцоў БНР
    Сьцяг першага Слуцкага палку стральцоў БНР

    27 лістапада:

  • 1095 — на сынодзе ў Клермоне папа Урбан II абвясьціў сьвятую вайну супраць ісламу на Сьвятой зямлі, што стала ўвядзеньнем Першага крыжовага паходу
  • 1582 — 18-гадовы Ўільям Шэксьпір ажаніўся з 26-гадовай Энн Гэтаўэй
  • 1815 — зацьверджаньне Канстытуцыі Каралеўства Польскага
  • 1859 — у Менску адкрылася паштова-тэлеграфная станцыя
  • 1895Альфрэд Нобэль заснаваў у сваім тэстаманце прэмію, якая ўпершыню была ўручана 10 сьнежня 1910
  • 1896 — У Франкфурце–на–Майне адбылася прэм’ера сымфанічнай паэмы Рыхарда Штраўса Also sprach Zarathustra (Гэтак казаў Заратустра)
  • 1920 — пачалося Слуцкае паўстаньне (на выяве) у абарону незалежнасьці Беларусі
  • 1938Сталінскія рэпрэсіі: савецкія карнікі расстралялі Сымона Рак-Міхайлоўскага, беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча
  • 1989Вярхоўны Савет СССР санкцыянуе права на эканамічнае самавызначэньне Летувы, Латвіі і Эстоніі
  • 2000Сэрбія і Чарнагорыя ўступілі ў АБСЭ
  • 2001 — тэлескоп «Габл» выявіў на плянэце Асырыс вадародную атмасфэру
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сталін, Рузвэльт і Чэрчыль на Тэгеранскай канфэрэнцыі
    Сталін, Рузвэльт і Чэрчыль на Тэгеранскай канфэрэнцыі

    28 лістапада:

  • 1520 — каманда Фэрнана Магелана стала першай у Эўропе, якая з Атлянтыкі патрапіла ў Ціхі акіян
  • 1798 — расейскі імпэратар Павал I абраны гросмайстрам Мальтыйскага ордэну
  • 1923 — у Беларусі было заснаванае літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк»
  • 1943Другая сусьветная вайна: пачатак Тэгеранскай канфэрэнцыі паміж кіраўнікамі Вялікабрытаніі, ЗША і СССР (на выяве)
  • 1989Аксамітная рэвалюцыя: пасьля масавых пратэстаў Камуністычная партыя Чэхаславакіі абвясьціла аб увядзеньні манапольнага кантролю над краінай
  • 1994 — у Нарвэгіі адбыўся рэфэрэндум, згодна з вынікамі якога большасьць насельніцтва адмовілася ад далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу
    Нарадзіліся
  • 1820: Фрыдрых Энгельс — нямецкі філёзаф і эканаміст
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Гульнявы працэс гульні Pong
    Гульнявы працэс гульні Pong

    29 лістапада: Альбанія сьвяткуе Дзень вызваленьня

  • 1830 — у Варшаве пачалося Лістападаўскае паўстаньне. Праз год яно распаўсюдзілася на Беларусь і Летуву
  • 1877Томас Эдысан упершыню прадэманстраваў грамафон
  • 1920 — пачала працу Гарадзенская беларуская гімназія
  • 1936 — у Вільні выйшаў апошні 104 нумар газэты «Родны край»
  • 1961 — быў узарваны Гарадзенскі фарны касьцёл прачыстай Маці Божай
  • 1972 — выйшла ў сьвет першая пасьпяховая кампутарная гульня — Pong (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Урочышча Курапаты
    Урочышча Курапаты

    30 лістапада: Барбадас сьвяткуе Дзень незалежнасьці

  • 1409 — у Берасьці пачалася нарада Ягайлы і Вітаўта пра плян сумесных вайсковых дзеяньняў супраць Тэўтонскага ордэну
  • 1700Бітва пад Нарвай, у якой дзевяцітысячнае войска Карла XII разьбіла нашмат буйнейшае войска Пётры I
  • 1939 — пачалася савецка-фінская вайна 1939—1940 гадоў
  • 1952 — заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча
  • 1988СССР спыніў радыёглушэньне Радыё «Свабода»
  • 1993 — урочышчу Курапаты (на выяве) быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі
    Нарадзіліся
  • 1427: Казімер Ягелончыквялікі князь літоўскі
  • 1835Марк Твэн — амэрыканскі пісьменьнік
  • 1874: Ўінстан Чэрчыль — брытанскі прэм’ер-міністар і грамадзка-палітычны дзяяч
  • 1899Міхась Лынькоў — беларускі пісьменьнік
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя