Арабскі альфабэт
Выгляд
Ара́бскі альфабэ́т — альфабэт на грунце арабскага пісьма, то бок адмыслова кадыфікаваная для пісьма арабскай мовы. Альфабэт зьмяшчае 28 літараў, большасьць зь якіх маюць кантэкстуальныя формы. У адрозьненьне ад сучаснага лацінскага алфабэту, у арабскім пісьме няма панятку рэгістра літараў. Арабскі альфабэт належыць да ліку кансанантнага пісьма, у якім літарамі пазначаюцца толькі зычныя гукі, але доўгія галосныя таксама на пісьме маюць адпаведныя знакі, пры гэтым літары для іх выкарыстоўваюцца як для абазначэньня зычных. Аднак, празь неабавязковае выкарыстаньне дыякрытычных знакаў дзеля абазначэння галосных ён лічыцца нячыстым кансанантным пісьмом[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Zitouni, Imed (2014). «Natural Language Processing of Semitic Languages». Springer Science & Business. — С. 15. — ISBN 978-3642453588.