Ганна Ягелонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганна Ягелонка
лац. Hanna Jagiełonka
Ганна Ягелонка. Марцін Кобэр, 1587 г.
 Каралева польская
1576 — 1586
Вялікая княгіня літоўская
1576 — 1586
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 18 кастрычніка 1523, Кракаў
Памерла 9 верасьня 1596, Варшава
Каралеўскі дом Ягелоны
Дынастыя Ягайлавічы (Гедзімінавічы)
Муж Стэфан Баторы
Бацька Жыгімонт Стары
Маці Бона Сфорца
Подпіс

Ганна Ягелонка (18 кастрычніка 1523, Кракаў — 9 верасьня 1596, Варшава) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1576—1596), жонка Стэфана Баторыя.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дачка караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога і Боны Сфорца. Бацькі ня здолелі выдаць Ганну замуж (відаць, праз спэцыфічнае стаўленьне каралевы-маці да сваіх дзяцей[5]), як і наступны кароль і вялікі князь, ейны брат Жыгімонт Аўгуст (ён плянаваў выдаць Ганну за кагосьці з Габсбургаў, заходне-паморскіх князёў, швэдзкіх Вазаў).

У 1550—1560-я на шлюб з Ганнай прэтэндавалі дацкі прынц Магнус, курляндзкі герцаг Готард Кетлер, пфальцграф Рыхард Вітэльсбах.

Гаспадарства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ганна ў строі ўдавы

Па сьмерці Жыгімонта Аўгуста (1572) зрабілася сымбалем ягелонскай манархіі і магла прэтэндаваць на сталец Рэчы Паспалітай. Рукі Ганны пачалі дамагацца францускі прынц Генрык Валезы і сын нямецкага імпэратара Эрнст, якія спадзяваліся такім чынам павялічыць свае шанцы заняць сталец Рэчы Паспалітай. Па абраньні каралём і вялікім князем Генрык Валезы, аднак, з Ганнай не ажаніўся і неўзабаве зьехаў у Францыю.

У час II бескаралеўя 13 сьнежня 1575 прыхільнікі Ягелонаў абвясьцілі Ганну каралевай, а 15 сьнежня 1575 ейным мужам вызначылі Стэфана Баторыя, які мусіў атрымаць сталец Рэчы Паспалітай (Ганна падтрымлівала яго абраньне[5]). 1 траўня 1576 адбыўся шлюб і ўрачыстая каранацыя Ганны і Стэфана.

Па сьмерці Стэфана Баторыя (1586) паводле закону мела права ўзначаліць Рэч Паспалітую, але ня здолела атрымаць уладу, у выніку чаго пачалося новае бескаралеўе. Прапанавала абраць на сталец швэдзкага каралевіча Жыгімонта, сына сваёй сястры Кацярыны, што неўзабаве і ажыцьцявілася.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Не набыла палітычнай вагі ў дзяржаве і займалася ўладкаваньнем сваіх маёнткаў, мэцэнацтвам. У час панаваньня Жыгімонта Вазы (1587—1632) таксама не адыгрывала палітычнай ролі.

У 1581 атрымала ад мужа вена памерам 30 тыс. злотых, запісаных на маёнтках у Вялікім Княстве Літоўскім, у тым ліку Кобрынскую эканомію і Пружаны. Надала Магдэбурскае права і гербы Пружанам (6 траўня 1589), Кобрыню і Гарадцу (10 сьнежня 1589).

Фундавала ў Вялікім Княстве некалькі касьцёлаў (у 1590 — у Паланзе і Горждах, у 1596 — у Акмянах)[6].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119442078 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б Anna von Polen (Anna Jagiellonka) // FemBio database (ням.)
  3. ^ а б Anna (Anna) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. ^ а б Anna Jagiellonka // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  5. ^ а б Ірына Масьляніцына, Мікола Багадзяж. Восеньская кветка Ягелонаў // «ЖЖ», люты 2009.
  6. ^ Ганна Ягелонка // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 154.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]