Тэхас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тэхас
Сьцяг Тэхасу Герб Тэхасу
Сьцяг Тэхасу Герб Тэхасу
Штат Тэхас на мапе ЗША
Мянушка «Штат Самотнай Зоркі»
Сталіца Осьцін
Найбуйнейшы горад Г'юстан
Плошча
2-я па ЗША
- агулам 695 622 км²
- сушы 678 907 км²
- вады 17 333 км²
- % вады 2,5
- шырата 25°50' пн. ш. па 36°30' пн. ш.
- даўгата 93°31' з. д. па 106°38' з. д.
Насельніцтва
2-е па ЗША
- агулам 20 851 820
- шчыльнасьць 30,75/км²
Дата заснаваньня 29 сьнежня 1845 (28-ы)
Губэрнатар Greg Abbott
Часавы пас Цэнтральны час:
UTC-6/-5
Горны час (для заходняга Тэхасу)
UTC-7/-6

Тэха́с, Тэ́ксас (па-ангельску: Texas) — штат на паўднёвым усходзе ЗША. Займае 2-е месца па тэрыторыі пасьля Аляскі (695 622 км²) і 2-е месца пасьля Каліфорніі па колькасьці насельніцтва (22,8 млн). Тэхас зьяўляецца адным з цэнтраў амэрыканскай сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі, адукацыі, нафтагазавай і хімічнай прамысловасьці, фінансавых інстытутаў. Сталіца штата — Осьцін; адміністрацыйнае дзяленьне — графствы (254). Жыхароў Тэхаса завуць тэхасцамі.

Назва штату паходзіць ад гішпанскага слова «tejas», якое ў сваю чаргу зьяўляецца варыянтам індзейскага слова — «táyshaʔ» (на мове плямёнаў Када) — што азначае «сябар», «хаўрусьнік» (ім першыя гішпанскія дасьледчыкі тэрыторыі сталі зваць яе індзейскія плямёны). Амэрыканскі скарот штата — TX.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэхас мяжуе са штатамі Нью-Мэксыка (на захадзе), Аклагома (на поўначы), Люізіяна і Арканзас (на ўсходзе). Паўднёва-заходняя мяжа Тэхаса праходзіць па рацэ Рыё-Грандэ, якая падзяляе ЗША і Мэксыку. На паўднёвым усходзе Тэхас амывае Мэксыканскі заліў.

Усходняя і паўднёвая часткі Тэхаса разьмяшчаюцца на Прымэксыканскай нізіне (узьбярэжжа Мэксыканскага заліва); падвышаючыся на захадзе яна пераходзіць у плято Эдуарду (да 835 м) і Льяна-Эстакада (да 1200 м). На крайнім захадзе пачынаюцца адгор’і Скалістых гор (вышынёй да 2665 м).

Участак пустэльні на захадзе Тэхасу

Найбуйнейшыя рэкі Тэхасу: Рэд-Рывэр, Трыніці, Бразас, Каларада і Рыё-Грандэ; мноства дробных рэк у цэнтральнай і заходняй частках часта перасыхаюць.

Вялікая частка Тэхасу (цэнтар і поўнач) уяўляе сабою раўніны, пакрытыя хмызьняком, усё больш радзеючым да захаду, дзе пачынаюцца стэпы і пустэльні. На ўсходзе і паўднёвым усходзе захаваліся саваны і дубова-хваёвыя лясы (участкі крайняга паўднёвага ўсходу, на мяжы зь Люізіянай значна забалочаныя).

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кліматычна Тэхас уяўляе дзьве зоны: на поўдні (уздоўж узьбярэжжа) клімат субтрапічны, гарачы; у цэнтральнай і паўночнай частках клімат кантынэнтальны з гарачым летам і халоднай зімой (сярэдняя тэмпэратура студзеня ад 1 да 15 °C, ліпеня ад 25 да 30 °C). Ападкі меншаюць па напрамку з усходу на захад ад 1000—1300 мм да 200—300 мм у год. Для Тэхасу характэрныя частыя віхраслупы («тарнада») у цэнтральнай частцы і эпізадычныя трапічныя цыклёны на ўзьбярэжжы, якія прыводзяць да сур’ёзнай шкоды.

Флёра і фаўна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэхас багаты разнастайнасьцю фаўны і флёры. Самымі шматлікімі жывёламі зьяўляюцца каёты, алені, браняносцы. У Тэхасе некалькі нацыянальных запаведнікаў.

Геаграфічныя раёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Тэхасе звычайна вылучаюць 7 асноўных геаграфічных раёнаў:

  • Паўночныя раўніны («Panhandle Plains»)
  • Цэнтральны ўзгорысты раён («Hill Country»)
  • Заходні раён «Вялікай лукавіны» («Big Bend»)
  • Цэнтральна-ўсходні раён прэрыяў і азёр («Prairies and Lakes»)
  • Раён узьбярэжжа Мэксыканскага заліва («Gulf Coast»)
  • Паўднёва-заходнія раўніны («South Texas Plains»)
  • Усходні раён хваёвых лясоў («Pineywoods»)

У сваю чаргу, гэтыя геаграфічныя раёны часта падпадзяляюць на рэгіянальныя катэгорыі.

Найбуйнейшыя населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле зьвестак на 2000 год, у Тэхасе налічваецца 22 агламэрацыі і 2 мэгаполісы (ДаласФорт-ЎортАрлінгтан і Г'юстанГальвэстанБразорыя). Праз штат праходзяць восем фэдэральных трас — №№ 10, 20, 27, 30, 35, 37, 40, 47, якія злучаюць Тэхас зь Нью-Мэксыка, Аклагомай, Арканзасам і Люізіянай.

Дзесяць самых буйных паводле насельніцтва гарадоў Тэхасу:

Горад Насельніцтва Горад Насельніцтва
Г'юстан 1 953 631 Форт-Ўорт 534 694
Далас 1 188 580 Арлінгтан 332 969
Сан-Антоніё 1 144 646 Корпус-Крысьці 277 454
Осьцін 656 562 Плэйна 222 030
Эль-Паса 563 662 Гарланд 215 768

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гішпанскае асадніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да засяленьня гішпанцамі і эўрапейскімі перасяленцамі сучасная тэрыторыя Тэхасу была месцам пасяленьня розных індзейскіх плямёнаў: Апачы, Атапакан, Бідай, Када, Каманчы, Чэрокі, Кіёва, Токава, Вічыта і Каранкава. У 1870-х апачы пакінулі Тэхас; яны былі апошнімі індзейцамі, якія займалі значную тэрыторыю штату. У цяперашні час урадам ЗША прызнаныя тры карэнныя племені Тэхаса: племя Алабамаў і Кушат, племя Кікапу і племя Ісьлета-дэль-сюр-пуэбла.

Палітыка штату[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У палітыцы Тэхасу на цяперашні момант дамінуе Рэспубліканская партыя, якая мае большасьць месцаў у тэхаскім Сэнаце і Палаце Прадстаўнікоў. Кожны абраны старшыня выканаўчай улады — рэспубліканец, роўна як і кожны абраны чалец абодвух судоў вышэйшай інстанцыі. Дэмакратам не атрымоўвалася выйграць выбары ў Тэхасе з 1994 году. Пераважная большасьць вылучаных у Тэхасе кангрэсмэнаў — рэспубліканцы, абодва сэнатары таксама рэспубліканцы. У гісторыі краіны 3 прэзыдэнты ЗША былі палітыкамі з Тэхасу: Ліндзі Джонсан (дэмакрат), Джордж Буш (рэспубліканец) і Джордж Буш-малодшы (рэспубліканец).

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да Другой сусьветнай вайны ў эканоміцы Тэхасу пераважала сельская гаспадарка. Пасьля другой сусьветнай вайны, штат стаў імкліва індустрыялізавацца. Яго эканоміка (па стане на 2000 год) грунтуецца ў асноўным на інфармацыйных тэхналёгіях, нафтагазавай галіне, выпрацоўцы і экспарце электраэнэргіі, сельскагаспадарчай дзейнасьці і апрацоўчай прамысловасьці. Два асноўных эканамічных цэнтра: мэгаполісы Г'юстан і ДаласФорт-Ўорт, апроч іх значную эканамічную ролю граюць Сан-Антоніё і Эль-Паса. Асноўная спэцыялізацыя Г'юстану — нафтахімічная прамысловасьць і касьмічныя тэхналёгіі (тут месьціцца НАСА), у той час як Далас зьяўляецца цэнтрам інфармацыйных тэхналёгіяў і сельскагаспадарчай прамысловасьці.

У зоне ўзьбярэжжа Мэксыканскага заліва разьвітыя рыбалоўства, нафтаздабываючая прамысловасьць, а таксама турыстычны бізнэс. У цэнтральнай і заходняй частках разьмяшчаюцца жывёлагадоўчыя фэрмы і аграрныя гаспадаркі (кукуруза, бавоўна). Паўночна-заходняя частка штату падзеленая паміж мноствам дробных дзеляў нафтаздабываючых кампаніяў. Ігральны бізнэс на тэрыторыі Тэхаса забаронены.

У 2001 годзе валавы прадукт Тэхаса склаў 764 мільярда даляраў. Рост эканомікі штату падаграваецца наяўнасьцю шырокага спэктру працоўных месцаў, нізкім коштам пражываньня, высокім узроўнем жыцьця, адсутнасьцю падатку штату, палёгкавым падаткаабкладаньнем бізнэсу і слабым умяшаньнем у бізнэс з боку дзяржавы. Таксама немалаважным аспэктам зьяўляецца спрыяльны клімат.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1990-х гадах Тэхас абагнаў Нью-Ёрк, які да гэтага знаходзіўся на другім месцы па колькасьці насельніцтва (на першым традыцыйна — Каліфорнія). Па ацэнках на 2005 год, насельніцтва штата складае 22,8 мільёна чалавек. Паводле зьвестак на 2004 год у Тэхасе пражывае 3,5 мільёна (15,6%) чалавек, якія нарадзіліся за межамі ЗША (зь іх прыблізна 1,2 мільёна нелегальных імігрантаў). Зьвесткі перапісу насельніцтва паказваюць, што ў Тэхасе пражываюць 7,8% дзяцей да 5 гадоў, 28,2% да 18 гадоў, і 9,9% старэй 64 гадоў. Жанчыны складаюць 50,4% насельніцтва.

Расы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Традыцыйнай большасьцю зьяўляюцца нашчадкі англа-саксаў і немцаў, а таксама мэксыканцы (рост колькасьці якіх працягвае павялічвацца з кожным годам). У апошнія гады расьце лік перасяленцаў азіяцкіх каранёў, асабліва ў такіх гарадах, як Г'юстан і Далас. У Тэхас прыязджаюць перасяленцы з Кітая, Віетнама, Індыі, Карэі, Японіі, Тайваня, Пакістана і іншых краін.

Найболей прадстаўленымі этнічнымі групамі Тэхаса зьяўляюцца мэксыканцы (24,3%), нэгры (11,5%), немцы (9,9%), англа-саксы (7,2%) і ірляндцы (7,2%). Парадаксальным чынам, такі буйны штат як Тэхас мае ўсяго 3 індзейскіх рэзэрвацыі вельмі нікчэмных па тэрыторыі, што зьявілася вынікам тэхаскай палітыкі XIX стагодзьдзя: яшчэ сярод лідэраў Рэспублікі Тэхас было меркаваньне, што індзейцы павінны падвергнуцца зьнішчэньню як барбарская раса, якая не паддаецца цывілізацыі (тады было папулярным меркаваньне, што «белы і чырванаскуры ніколі не ўжыюцца разам»). Індзейцы таксама самі давалі падставу — аж да сярэдзіны 1860-х яны зьдзяйснялі атакі на белых — аднак, як правіла, пасьля парушэньняў абавязальніцтваў самімі белымі пасяленцамі. Да канца 1870-х усе буйныя плямёны эмігравалі з Тэхаса.

Паводле зьвестак на 2004 год у сучасным Тэхасе прадстаўленыя наступныя расы:

Веравызнаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле зьвестак па веравызнаньні сярод жыхароў Тэхасу 66% пратэстантаў, 23% каталікоў, 1% хрысьціянаў іншых канфесіяў, 1% прадстаўнікоў нехрысьціянскіх рэлігіяў. 6% насельніцтва — атэісты. З пратэстанцкіх цэркваў самыя буйныя баптысты (32% насельніцтва), мэтадысты (9%) і пяцідзясятнікі (3%).

Розныя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Над Тэхасам у розныя часы разьдзімаліся 6 сьцягоў: францускі Fleur-de-lis, гішпанскі, мэксыканскі, сьцяг Рэспублікі Тэхас, сьцяг Канфэдэратыўных Штатаў Амэрыкі і, нарэшце, ЗША.
  • Тэхаскі Капітолій, зьмешчаны ў Осьціне, паўтарае зьнешні выгляд вашынгтонскага, але абліцаваны ружовым гранітам і зьверху ўпрыгожаны статуяй Багіні Волі, якая трымае ў руках тэхаскую зорку. Як губэрнатарскія будынкі некаторых іншых паўднёвых штатаў, тэхаскі Капітолій павернуты да поўдня, а не да поўначы. Будынак тэхаскага Капітолія вышэй вашынгтонскага, і крыху менш масіўны.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Тэхассховішча мультымэдыйных матэрыялаў