Генрых Глябовіч
Ге́нрых Глябо́віч (1 ліпеня 1904 — 9 лістапада 1941) — беларускі[1] ксёндз, прафэсар тэалёгіі ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя ў Вільні.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Горадні. З 1936 году — пробашч парафіі ў Троках. Кожная праца і кожнае асяродзьдзе былі для яго магчымасьцю прыцягваць душы да Божай справы. Ксёндз Генрых быў незвычайна ахвярным душпастырам, харызматычным кіраўніком у веры, апосталам еднасьці хрысьціянаў, сябрам для ўсіх, хто шукаў праўду. Сваім служэньнем аказаў вялікі ўплыў на студэнцкае асяродзьдзе Вільні і архідыяцэзіі. 3 траўня 1941 году склаў акт адданьня Богу свайго жыцьця як ахвяру за ратаваньне веры ў моладзі. За душпастырскае служэньне на Беларусі быў расстраляны гестапа ў Барысаве.
У 1999 г. Папа Ян Павал II бэатыфікаваў Генрыха Глябовіча разам зь іншымі 108 мучанікамі Другой сусьветнай вайны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 9 лістапада 1941 году ў Барысаве гестапаўцы расстралялі беларускага ксяндза Генрыха Глябовіча(недаступная спасылка) // Радыё Свабода, 09 лістапада 2004 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Горадні
- Беларускія каталіцкія сьвятары
- Перасьледы каталіцтва ў Беларусі
- Каталіцкія блаславёныя
- Рэпрэсаваныя ў Трэцім Райху і яго акупаваных тэрыторыях
- Пробашчы троцкія
- Памерлі 9 лістапада
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Барысаве
- Расстраляныя
- Бэатыфікаваныя Янам Паўлам II