30 лістапада
Выгляд
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
30 лістапа́да — 335-ы дзень году (334-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 32 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1409 — у Берасьці пачалася нарада Ягайлы і Вітаўта пра плян сумесных вайсковых дзеяньняў супраць Тэўтонскага ордэну (скончылася 8 сьнежня)
- 1595 — казацкі атрад Налівайкі авалодаў Магілёвам
- 1700 — Бітва пад Нарвай, у якой дзевяцітысячнае войска Карла XII разьбіла нашмат буйнейшае войска Пётры I
- 1872 — першая афіцыйная сустрэча футбольных зборных — у матчы Ангельшчыны і Шатляндыі зафіксаваная нулявая нічыя
- 1939 — пачалася савецка-фінская вайна 1939—1940 гадоў
- 1952 — заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча
- 1966 — Барбадас атрымаў незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
- 1988 — СССР спыніў радыёглушэньне Радыё «Свабода»
- 1993 — урочышчу Курапаты быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1427 — Казімер Ягелончык, вялікі князь літоўскі
- 1591 — Андрэй Баболя, каталіцкі сьвяты, пакутнік; за сваю місіянэрскую дзейнасьць празваны «Апосталам Палесься» ды «Пінскім апосталам»
- 1667 — Джанатан Сўіфт, ірляндзкі сьвятар і пісьменьнік
- 1810 — Олівэр Вінчэстэр, амэрыканскі вынаходнік аднайменнай стрэльбы
- 1835 — Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік
- 1874 — Ўінстан Чэрчыль, брытанскі прэм’ер-міністар і пісьменьнік
- 1895 — Андрэй Блажэвіч, беларускі актор
- 1899 — Міхась Лынькоў, беларускі пісьменьнік
- 1913 — Рамуальд Райс, польскі жаўнер Арміі Краёвай
- 1928 — Галіна Арлова, беларуская акторка, народная артыстка Беларусі
- 1934 — Вячаслаў Нявінны, савецкі і расейскі актор тэатра і кіно
- 1961 — Джэфры Лібэр, амэрыканскі сцэнарыст
- 1971:
- Аляксандар Качан, беларускі і расейскі кінасцэнарыст
- Андрэй Кудзіненка, беларускі і расейскі кінарэжысэр
- 1983:
- Анастасія Бабурава, расейская журналістка
- Дэйвід Кэрні, аўстралійскі футбаліст
- 1990 — Магнус Карлсэн, нарвэскі шахматыст, чэмпіён сьвету
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1016 — Эдмунд Жалезнабокі, кароль Ангельшчыны
- 1646 — Ян Альфонс Ляцкі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ
- 1686 — Аляксандар Катовіч, рэлігійны й дзяржаўны дзяяч ВКЛ
- 1900 — Оскар Ўайлд, ірляндзкі літаратар
- 1962 — Макс Фасмэр, нямецкі філёляг-славіст
- 1967 — Патрык Каванах, ірляндзкі паэт
- 1976 — Іван Якубоўскі, маршал Савецкага Саюзу, двойчы Герой Савецкага Саюзу
- 1991 — Вацлаў Пянткоўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, стваральнік падпольнай каталіцкай духоўнай сэмінарыі
- 1992 — Пётар Блум, амэрыканскі мастак і скульптар
- 2004 — Аляксей Хвасьценка, расейскі паэт, бард, мастак
- 2009 — Міларад Павіч, сэрбскі празаік, паэт, гісторык літаратуры, перакладчык
- 2011 — Здэнэк Мілер, чэскі рэжысэр-мультыплікатар, аўтар сэрыі дзіцячых мультфільмаў пра Кратка́
- 2013 — Юры Якаўлеў, расейскі актор тэатра і кіно, Народны артыст СССР
- 2019 — Іван Крамко, беларускі мовазнавец
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сусьветны дзень сланоў
- Дзень абароны інфармацыі
- Барбадас — Дзень незалежнасьці (1966)
30 лістапада — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў