13 лістапада
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | |||
2023 год Усе дні |
13 лістапа́да — 317-ы дзень году (318-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 48 дзён.
Падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1655 — Трынаццацігадовая вайна: адбылася бітва на рацэ Лясной, у якой абаронцы Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана вялікага Паўла Яна Сапегі атрымалі перамогу над маскоўскімі захопнікамі
- 1851 — пачынае дзейнічаць тэлеграфная лінія між Лёнданам і Парыжам
- 1862 — Льюіс Кэрал запісвае ў дзёньніку: «Пачаў пісаць казку пра Алісу, спадзяюся скончыць яе да Калядаў»
- 1907 — францускі вынаходнік Поль Карню на першым гэлікоптэры падняўся на 2 мэтры над зямлёю
- 1915 — у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа
- 1916 — у часе Першай сусьветнай вайны заканчваецца Бітва на Соме
- 1917 — пачатак усеагульнага страйку ў Фінляндыі
- 1918:
- выйшаў дэкрэт ВЦВК пра скасаваньне Берасьцейскай мірнай дамовы
- імпэратар Карл I Габсбург выракаецца вугорскага пасаду
- 1927 — адкрыцьцё Гудзонава тунэлю ў Нью-Ёрку, першага ў сьвеце падводнага тунэлю для аўтамабіляў
- 1971 — на арбіту выйшаў «Марынэр-9», першы штучны спадарожнік Марса
- 1993 — парлямэнт Беларусі прыняў закон «Аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны»
Нараджэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1806 — Эмілія Плятэр, зьбіральніца беларускага фальклёру, удзельніца паўстаньня 1831 году
- 1821 — Міхаіл Петрашэўскі, расейскі рэвалюцыянэр
- 1836 — Яраслаў Дамброўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў, генэрал Парыскай камуны
- 1850 — Робэрт Льюіс Стывэнсан, ангельскі пісьменьнік
- 1877 — Мікалай Нікольскі, беларускі гісторык
- 1891 — Янка Саланевіч, расейскі тэарэтык манархізму
- 1930 — Валянціна Крыкава, беларуская артыстка балету і пэдагог
Сьмерці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1359 — Іван II, вялікі князь маскоўскі
- 1625 — Салямон Рысінскі, паэт-лацініст
- 1819 — Аляксандар Тармасаў, расейскі граф, генэрал ад кавалерыі
- 1852 — Іван Грыгаровіч, беларускі археограф і гісторык
- 1862 — Людвіг Улянд, нямецкі паэт
- 1896 — Антон Валынчык, беларускі харавы дырыгент, кампазытар і пэдагог
- 1909 — Энэас Макай, нідэрляндзкі палітычны й дзяржаўны дзяяч, прэм’ер-міністар Нідэрляндаў (1888—1891)
- 1933 — Антон Ясінскі, беларускі гісторык
- 1942 — Уладзіслаў Талочка, беларускі рэлігійны дзяяч, гісторык і літаратурны крытык
- 1943 — Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі паэт і выдавец
- 1989 — Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец і пісьменьнік
- 1992 — Якаў Парэцкі, беларускі літаратуразнавец, перакладнік і мовазнавец
- 2005 — Цімур Качарава, музыка, студэнт-антыфашыст
- 2007 — Цімох Вострыкаў, дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву
Сьвяты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дзень беларускай школы
- Міжнародны дзень сьляпых
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
13 лістапада — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў