19 лістапада
Выгляд
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
19 лістапа́да — 324-ы дзень году (323-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 43 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1190 — заснаваньне Тэўтонскага ордэна
- 1493 — экспэдыцыя Хрыстафора Калюмба адкрыла выспу Пуэрта-Рыка
- 1700 — у бітве пад Алькенікамі (Віленшчына) войска Сапегаў, што імкнуліся адлучыць Вялікае Княства Літоўскае ад Польшчы, пацярпела паразу ад канфэдэрацыі шляхты
- 1816 — заснаваны Варшаўскі ўнівэрсытэт
- 1863 — прэзыдэнт ЗША Абрагам Лінкальн зьвярнуўся да грамадзянаў у Гетысбурскае прамове
- 1917 — у Быхаве зь вязьніцы вызвалілі расейскіх генэралаў Карнілава, Дзянікіна і Лукомскага
- 1918:
- Янка Купала напісаў верш Спадчына
- пачынае дзейнічаць Эстонская дзяржаўная пошта
- 1939 — Наваградзкае ваяводзтва пасьля ўзьяднаньня Заходняй і БССР ператворанае ў Наваградзкую вобласьць
- 1969 — на Месяц прызямліўся амэрыканскі касьмічны карабель «Апалён-12»
- 1982 — каманда «Дынама» (Менск) зрабілася чэмпіёнам СССР па футболе
- 1990 — заснаваны Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава
- 1991 — створана Беларускае прыватнае агенцтва навінаў (БелаПАН)
- 1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Малдоваю
- 1996 — са станцыі Яцукі адправіўся апошні эшалён з ракетаю «Топаль»: Беларусь зрабілася бязьядзернаю дзяржаваю
- 1998 — У РФ заснаваны рух Айчына — уся Расея
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1600 — Карл Ікароль Ангельшчыны, Шатляндыі і Ірляндыі ,
- 1711 — Міхаіл Ламаносаў, расейскі навуковец-прыродазнавец, энцыкляпэдыст, хімік і фізык
- 1784 — Міхал Баброўскі, навуковец-славіст, адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага адраджэньня, першы беларускі скарыназнавец
- 1875:
- Гайрэм Бінггэм, амэрыканскі археоляг і палітык, які абесьсьмяроціў сябе адкрыцьцём «згубленага гораду інкаў»
- Авэтык Ісаакян (пам. 1957), армянскі паэт, празаік, публіцыст
- Міхаіл Калінін, савецкі дзяржаўны і партыйны дзяяч. Атрымаў мянушку «ўсесаюзнага старасты».
- 1881 — Уладзімер Марзон, хірург, заслужаны доктар Беларусі
- 1888 — Хасэ Капаблянка, кубінскі шахматыст
- 1894 — Гайнц Гопф, нямецкі і швайцарскі матэматык
- 1908 — Мікола Засім, беларускі паэт
- 1910 — Давід Разіэль, камандзір габрэйскай падпольнай узброенай арганізацыі Іргун цваі леуммі
- 1915 — Вадзім Жучкевіч, беларускі навуковец-географ
- 1930 — Рэм Салавухін, беларускі савецкі фізык і пэдагог
- 1936 — Эрнэст Ялугін, беларускі пісьменьнік, журналіст
- 1951 — Міхай Гімпу, малдоўскі палітычны дзяяч, лідэр Лібэральнай партыі Малдовы
- 1955 — Уладзімер Зіноўскі, дзяржаўны дзяяч Беларусі. Міністар эканомікі Беларусі
- 1961 — Міхаіл Жураўкоў. беларускі палітык, Міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь
- 1965 — Ляран Блян, былы футбаліст, а пасьля галоўны трэнэр «Пары Сэн-Жэрмэн»
- 1984 — Аляксандар Буйкевіч. беларуская фэхтавальнік
- 1989 — Алег Гарошка, беларускі хакеіст
- 1996 — Юры Дземідовіч, беларускі музыка, прадстаўнік Беларусі на «дзіцячым Эўрабачаньні-2009»
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1557 — Бона Сфорца, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта I Старога
- 1640 — Крыштап Радзівіл, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай
- 1665 — Нікаля Пусэн, францускі мастак, заснавальнік францускага клясыцызму ў жывапісе
- 1700 — Міхал Францішак Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1828 — Франц Шубэрт, аўстрыйскі кампазытар
- 1956 — Леў Руднеў, савецкі архітэктар, вядучы практык сталінскай архітэктуры
- 1959 — Мікалай Нікольскі, беларускі гісторык
- 1993 — Леанід Гайдай, савецкі і расейскі кінарэжысэр, сцэнарыст, актор
- 2004 — Юзэфа Найдзюк, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка
- 2007 — Язэп Сажыч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, у 1982—1997 старшыня Рады БНР
- 2008 — Алег Лойка, беларускі паэт, пісьменьнік і літаратуразнавец
- 2011 — Валер Раеўскі, беларускі тэатральны рэжысэр, пэдагог. Народны артыст Беларусі.
- 2012 — Барыс Стругацкі, расейскі пісьменьнік, сцэнарыст, перакладчык
- 2019 — Міхаіл Шэшка, беларускі матэматык