Перайсьці да зьместу

Крышталёвая ноч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Крыштальная ноч»)
Разьбітыя шыбы 10 лістапада 1938 году.

«Крышталё́вая ноч» («Ноч разьбітых вітрынаў», па-нямецку: ReichsKristallnacht) — першая масавая акцыя беспасярэдняга фізычнага гвалту ў дачыненьни да габрэяў на тэрыторыі Трэцяга Райху, якая прайшла ў ноч з 9 на 10 лістапада 1938 году.

Справакаваная галоўным чынам кіраўнікамі нацысцкай партыі, сябрамі СА (Sturmabteilungen, звычайна вядомыя як «штурмавыя атрады») і гітлераўскай моладзевай арганізацыяй, «Крышталёвая ноч» атрымала сваю назву ад аскепкаў шкла, якія пакрывалі вуліцы Трэцяга Райху і якія паклалі пачатак пагрому. Гэта былі аскепкі пабітых вокнаў сынагогаў, дамоў, крамаў і прыватных установаў, якія належалі габрэям, разбураных і разрабаваных падчас гэтага гвалту[1].

«Крышталёвая ноч» зьявілася паваротным пунктам у лёсе нямецкага й аўстрыйскага габрэйства й вяшчуном «канчатковага рашэньня» габрэйскага пытаньня наогул, паколькі засьведчыла, што пэрыяду толькі заканадаўчых антыгабрэйскіх актаў прыйшоў канец.

Пасьля «Крышталёвай ночы» паток габрэйскіх эмігрантаў зь Нямеччыны й Аўстрыі рэзка павялічыўся, аднак нават у кастрычніку 1941 году ў гэтых краінах усё яшчэ заставалася прыкладна 164 тыс. габрэяў[2].

Выкарыстаньне ў іншым сэнсе

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Крышталёвай ноччу» беларускай літаратуры часам называюць падзею, якая адбылася за год да габрэйскіх пагромаў, у Беларусі, калі 29—30 кастрычніка былі расстраляныя больш за сто дзеячоў беларускай культуры і навукі[3][4].

  1. ^ Хрустальная ночь, Энциклопедия Холокоста.  (рас.)
  2. ^ Хрустальная ночь, Электронная еврейская энциклопедия.  (рас.)
  3. ^ Афнагель Я. «Крыштальная ноч» беларускай літаратуры // Хартыя-97
  4. ^ Кулеш А. Расстрэльныя лёсы беларусаў // Pawet