Альфрэд Нобэль
Альфрэд Нобэль | |
Alfred Bernhard Nobel | |
Дата нараджэньня | 21 кастрычніка 1833 |
---|---|
Месца нараджэньня | Стакгольм |
Дата сьмерці | 10 сьнежня 1896 |
Месца сьмерці | Сан-Рэма, Італія |
Прычына сьмерці | кровазьліцьцё ў мозаг[d] |
Месца пахаваньня | |
Занятак | хімік, прамысловец, філянтроп, фатограф, weapons manufacturer, інжынэр, навуковец |
Навуковая сфэра | хімік, інжынэр, вынаходнік дынаміту |
Сябра ў | Швэдзкая каралеўская акадэмія навук |
Бацька | Эмануэль Нобэль[d][4] |
Маці | Каралін Андрыета Альсель[d][4] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Альфрэ́д Бэ́рнгард Но́бэль (па-швэдзку: Alfred Bernhard Nobel Sv-Alfred Nobel.ogg ) (21 кастрычніка 1833, Стакгольм — 10 сьнежня 1896, Сан-Рэма (Італія)) — швэдзкі хімік, інжынэр, вынаходнік дынаміту, фундатар Нобэлеўскай прэміі. За ўвесь час свайго жыцьця Альфрэд Нобэль атрымаў 355 патэнтаў за свае вынаходніцтвы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альфрэд Нобэль быў трэцім сынам Эмануэля Нобэля (1801—1872). У раньнім дзяцінстве пераехаў зь сям’ёй ў Санкт-Пецярбург, дзе Эмануэль пачаў працу па распрацоўцы тарпэдаў. У 1859 годзе гэтым стаў займацца ягоны другі сын, Людвіг Эмануэль Нобэль (1831—1888). Альфрэд, які быў вымушаны вярнуцца ў Швэцыю з бацькам пасьля банкруцтва сямейнай справы, прысьвяціў сябе вывучэньню выбуховых рэчываў, асабліва бясьпечнай вытворчасьці і выкарыстоўваньню нітрагліцарыну.
На заводзе, які належаў сям’і Нобэля, было некалькі выбухаў, у адным зь якіх 3 верасьня 1864 загінуў малодшы брат Нобэля Эміль і яшчэ 5 рабочых.
Дзейнасьць Альфрэда Нобэля ў якасьці драматурга — адзін з малавядомых фактаў яго біяграфіі. Яго адзіная п’еса, «Нэмэзыда», 4-актавая трагедыя ў прозе аб Бэатрысе Чэнчы, была выдадзена, калі ён паміраў, і увесь тыраж, акрамя трох экзэмпляраў быў зьнішчаны адразу пасьля яго сьмерці, таму што п’еса была аб’яўлена скандальнай і блюзьнерскай. Першае ацалелае выданьне (дзьвюхмоўнае, на швэдзкай і эспэранта) было апублікаванае ў Швэцыі ў 2003.
Альфрэд Нобэль пахаваны на Паўночных могілках у Стакгольме (Сольне).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Nobel, ALFRED BERNHARD // https://web.archive.org/web/20200612034806/http://www.svenskagravar.se/gravsatt/45613868 — Svenskagravar.se.
- ^ Sten nr 66 – Alfred Nobel — norrabegravningsplatsen.se.
- ^ NOBEL ALFRED NOBEL★ 21/10 1833 ✝ 10/12 1896 // (нявызначаны загаловак)
- ^ а б Jakob och Johannes kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0008/C I a/21 (1828-1844), bildid: C0054707_00124 — С. 174.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 21 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1833 годзе
- Памерлі 10 сьнежня
- Памерлі ў 1896 годзе
- Пахаваныя ў Швэцыі
- Адзначаныя ордэнам Ганаровага легіёну
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Нарадзіліся ў Стакгольме
- Швэдзкія інжынэры
- Нобэлеўская прэмія
- Асобы, у гонар якіх названы астэроід