Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/1 лістапада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стварэньне Адама
Стварэньне Адама

1 лістапада: Дзень усіх сьвятыхлацінскай традыцыі)

  • 1512Мікелянджэлё завяршыў росьпіс столі Сыкстынскае капэлы (на выяве)
  • 1566вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Мілейчыцам (Падляшша) мескі герб
  • 1611 — у Лёндане адбылася прэм’ера п’есы Ўільяма Шэксьпіра «Бура»
  • 1755 — у выніку наймацнейшага землятрусу загінула 100 000 партугальцаў, а Лісабон ператварыўся на руіны
  • 1937 — у Курапатах савецкія карнікі расстралялі 11 біскупаў, сьвятароў і дыяканаў Беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царквы
  • 1986 — адкрыўся Ўзьдзенскі гістарычна-краязнаўчы музэй
  • 1992 — у Менску адбыўся ўстаноўчы сойм Згуртаваньня Беларускае Шляхты