Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/13 лістапада
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
1655 — Трынаццацігадовая вайна: адбылася бітва на рацэ Лясной, у якой абаронцы Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана вялікага Паўла Яна Сапегі атрымалі перамогу над маскоўскімі захопнікамі
1851 — пачынае дзейнічаць тэлеграфная лінія між Лёнданам і Парыжам
1862 — Льюіс Кэрал запісвае ў дзёньніку: «Пачаў пісаць казку пра Алісу, спадзяюся скончыць яе да Калядаў»
1907 — францускі вынаходнік Поль Карню на першым гэлікоптэры (на выяве) падняўся на 2 мэтры над зямлёю
1915 — у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа
1916 — у часе Першай сусьветнай вайны заканчваецца Бітва на Соме
1917 — пачатак усеагульнага страйку ў Фінляндыі
1918 — імпэратар Карл I Габсбург выракаецца вугорскага пасаду
1927 — адкрыцьцё Гудзонава тунэлю ў Нью-Ёрку, першага ў сьвеце падводнага тунэлю для аўтамабіляў
1971 — на арбіту выйшаў «Марынэр-9», першы штучны спадарожнік Марса
1993 — парлямэнт Беларусі прыняў закон «Аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны»
Нарадзіліся 1806: Эмілія Плятэр — удзельніца паўстаньня 1831 году, зьбіральніца беларускага фальклёру
1850: Робэрт Льюіс Стывэнсан — ангельскі пісьменьнік
Нарадзіліся
Архіў · Сёньня 28 чэрвеня 2022 году · Абнавіць гэтую старонку