Карэя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адміністрацыйны падзел Карэі

Карэя — геаграфічная тэрыторыя, якая ўключае Карэйскі паўвостраў і суседнія астравы й аб’яднаная агульнай культурна-гістарычнай спадчынай. У мінулым адзіная дзяржава. На поўначы мае сухапутную мяжу з КНР і Расеяй. На ўсход ад Карэі знаходзяцца Японскія астравы.

У 1945 годзе пасьля паразы Японіі ў Другой сусьветнай вайне тэрыторыя Карэі, якая зьяўлялася ў той час японскай калёніяй, была разьмежавана на дзьве зоны ваеннай адказнасьці: савецкую — на поўнач ад паралелі 38° з. ш. і амэрыканскую — на поўдзень ад яе. Пасьля, у 1948 годзе, на тэрыторыі гэтых зон узьніклі дзьве дзяржавы: Рэспубліка Карэя на поўдні й Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка на поўначы.

Тэрыторыя Карэі складае 220,8 тыс. км2. Сумарнае насельніцтва абедзьвюх карэйскіх дзяржаваў перавышае 70 млн чалавек, 99% насельніцтва карэйцы. Вернікі галоўным чынам будысты і хрысьціяне.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]