8 лістапада
Выгляд
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
8 лістапа́да — 313-ы дзень году (312-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 54 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 324 — заснаваньне Канстантынопалю.
- 960 — войскі бізантыйскага генэрала Льва Фокаса-малодшага нанесьлі сакрушальную паразу эміру Алепа Сэйфу аль-Даўле пад Андрасасам.
- 1519 ― правадыр ацтэкаў Мантэсума II урачыста сустрэў уваход Эрнана Картэса ў Тэначтытлан.
- 1620 ― адбылася бітва на Белай Гары, у выніку якой Чэхія на стагодзьдзі страціла незалежнасьць.
- 1632 — абраньне каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіслава Вазы (на выяве).
- 1793 ― адкрыцьцё Люўра як публічнага музэя.
- 1861 ― паравы фрэгат ЗША „San Jacinto“ спыніў брытанскі паштовы карабель „Trent“ і арыштаваў двух паслоў Канфэдэрацыі, што выклікала дыпляматычны крызіс зь Вялікабрытаніяй.
- 1889 ― Мантана стала 41-м штатам ЗША.
- 1895 ― нямецкі фізык Вільгельм Рэнтген вынайшаў від радыяцыі, названы пазьней рэнтгенаўскім выпраменьваньнем.
- 1901 — у выніку пратэстаў у Атэнах супраць перакладу Дабравесьця на „народную мову“ загінулі некалькі чалавек.
- 1923 — у Мюнхэне адбыўся «піўны путч» на чале з Адольфам Гітлерам.
- 1929 — адкрыцьцё Менскага заводу мэдычных прэпаратаў.
- 1936 — пачатак 3-гадовай аблогі Мадрыду ў гішпанскай грамадзянскай вайне.
- 1939 — у Менску адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя.
- 1946 — беларуская каталіцкая дэлегацыя сустрэлася з Папам Рымскім Піюсам XII.
- 1956 — адкрыцьцё Музэю абароны Берасьцейскай крэпасьці.
- 1957 — Вялікабрытанія правяла першае пасьпяховае выпрабаваньне вадароднай бомбы над Кірытымаці.
- 1968 — падпісаная Венская канвэнцыя па дарожным руху.
- 1977 — грэцкі археоляг Маноліс Андронікас, прафэсар Унівэрсытэту Арыстотэля ў Тэсалёніках, знайшоў у Вэргіне магілу Філіпа II Македонскага.
- 1999 — Рада Бясьпекі ААН адзінагалосна ўхваліла рэзалюцыю 1441, якая прымусіла кіраўніка Іраку Садама Хусэйна да раззбраеньня.
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1050 — Сьвятаполк Ізяслававіч, князь полацкі, тураўскі, вялікі князь кіеўскі
- 1784 — Тэадор Нарбут, гісторык, археоляг, вайсковы інжэнэр
- 1785 — Міхал Баброўскі, беларускі славіст
- 1858 — Тадэвуш Урублеўскі, беларускі адвакат і грамадзкі дзяяч
- 1883 — Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменьнік, публіцыст і палітычны дзяяч
- 1915 — Дзьмітры Супруненка, беларускі матэматык
- 1923 — Джэк Кілбі, амэрыканскі інжынэр, вынаходнік інтэгральнай схемы і калькулятара, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыцы (2000)
- 1941 — Міхась Гурын, беларускі археоляг і гісторык
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 397 — Марцін, біскуп турскі, сьвяты
- 1953 — Іван Бунін, расейскі пісьменьнік і паэт
- 1964 — Валянцін Волкаў, народны мастак Беларусі
- 2009 — Віталь Гінзбург, расейскі фізык-тэарэтык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі (2003)
- 2010 — Міхаіл Савіцкі, савецкі і беларускі мастак
- 2022 — Дэн Макафэрці, шатляндзкі рок-сьпявак лідар рок-гурту Nazareth
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларусь — Зьміцер (народны каляндар)
- Міжнародны дзень КВЗ