Блакітны Ніл
Блакітны Ніл | |
амх. ጥቁር አባይ, араб. النيل الأزرق (Блакітны Ніл) | |
![]() Вадаспад Блакітнага Нілу ў Ціс-Ісаце каля Бахір-Дара, Этыёпія | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Тана (возера) |
Вышыня вытоку | 1830 м. н. у. м |
Вусьце | Ніл |
Краіны басэйну | Этыёпія, Судан |
Даўжыня | 1740 км |
Плошча басэйну | 325 000 км² |
Блакітны Ніл (Абай; амх. ጥቁር አባይ) — рака ў Этыёпіі і Судане, правая прытока Ніла. Даўжыня 1600 кілямэтраў.
Бярэ пачатак з возера Тана (Этыёпскае нагор’е) на вышыні 1830 мэтраў. Сьцёк з возера зарэгуляваны грэбляй з гідраэлектрастанцыяй. Блакітны Ніл суднаходны на 580 км ад вусьця. На працягу 500 кілямэтраў цячэ ў каньёне глыбінёй 900—1200 м. У Этыёпіі лічыцца сьвятой ракой, якая цячэ з Эдэма. У гэтай сувязі ёй прыносяць дары ў выглядзе хлеба і іншых прадуктаў.
На тэрыторыі Судана рака носіць назву Бахр-эль-Азрак (ад араб. Бахр — «мора» і азрак — «блакітны»). На суданскай тэрыторыі збудавана буйное вадасховішча каля горада Расейрэс.
Край горада Хартум Блакітны Ніл зьліваецца зь Белым Нілам, утвараючы раку Ніл.