Готліб Даймлер
Готліб Даймлер | |
| Gottlieb Daimler | |
| Род дзейнасьці | Інжынэрыя, аўтамабільная прамысловасьць |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 17 сакавіка 1834 |
| Месца нараджэньня | Шорндорф, Вюртэмбэрг |
| Дата сьмерці | 6 сакавіка 1900 |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | інжынэр, вынаходнік, прамысловец, прадпрымальнік |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Corps Stauffia[d] |
| Дзеці | Paul Daimler[d][2] і Adolf Daimler[d][2] |
| Узнагароды | |
Го́тліб Да́ймлер (па-нямецку: Gottlieb Daimler; 17 сакавіка 1834 — 6 сакавіка 1900) — інжынэр, прамысловы дызайнэр і магнат. Зьяўляўся піянэрам у распрацоўцы і выкарыстаньні рухавікоў унутранага згараньня і аўтамабіляў. Ён вынайшаў хуткі бэнзінавы рухавік і першы чатырохколавы аўтамабіль.
Разам са сваім бізнэс-партнэрам, Вільгельмам Майбахам, Даймлер імкнуўся да стварэньня малых і магутных рухавікоў, прыдатных да ўсталяваньня ў любую рухомую прыладу. У 1885 годзе яны распрацавалі папярэдніка сучасных бэнзінавых рухавікоў, які быў зьмешчаны на двухколавы сродак пад назовам Reitwagen[3] — фактычна, першы матацыкл з РУЗ, а ў наступным годзе на дыліжанс і карабель. Даймлер даў рухавіку імя «Дзедаў гадзіньнік» з-за яго падабенства да старых гадзіньнікаў з вагальнікам.
У 1890 годзе партнэры заснавалі карпарацыю Daimler-Motoren-Gesellschaft, а першы аўтамабіль быў прададзены ў 1892 годзе. Захварэўшы, Даймлер на час адыйшоў ад справаў, але па вяртаньні адбыўся канфлікт зь іншымі акцыянэрамі, з-за чаго ў 1893 годзе Даймлер сышоў з каманіі. Праз год ён вярнуўся назад. Майбах сышоў з кампаніі разам з Даймлерам, і таксама потым вярнуўся. У 1900 годзе Даймлер памёр, а Майбах выйшаў з DMG у 1907-м. У 1924 годзе Daimler-Motoren-Gesellschaft падпісала доўгатэрміновае пагадненьне з кампаніяй Карла Бэнца Benz & Cie., а ў 1926 яны аб’ядналіся ў канцэрн пад назовам Daimler-Benz AG, які цяпер называецца проста Daimler AG.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Krauss R. Daimler, Gottlieb // Biographisches Jahrbuch und Deutscher Nekrolog (ням.) / Hrsg.: A. Bettelheim — B. — Т. 5. — S. 36—37.
- ^ а б Geni.com (мн.) — 2006.
- ^ Нараджэнне сучаснага аўтамабіля Нашыя дзеткі
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Siebertz, Paul. Gottlieb Daimler: ein Revolutionär der Technik. 4. Auflage, Stuttgart: Reclam Verlag, 1950.
- Wise, David Burgess. "Daimler: Founder of the Four-Wheeler", in Northey, Tom, ed. World of Automobiles Volume 5, pp.481-3. London: Orbis, 1974.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Готліб Даймлер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў