Цэнтральныя дзяржавы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Удзельнікі Першай сусьветнай вайны. Чырвоны колер — Цэнтральныя дзяржавы й іхнія калёніі. Сіні — Антанта.

Цэнтра́льныя дзяржа́вы — ваенна-палітычны блёк дзяржаваў у Першай сусьветнай вайне, што супрацьстаялі Антанце.

Назва паходзіць ад дзяржаваў (Нямеччына і Аўстра-Вугоршчына), якія знаходзіліся ў цэнтры Эўропы і былі з усіх бакоў аточаныя краінамі Антанты.

У яго ўваходзілі:

Перадваенны саюз Германскай імпэрыі, Аўстра-Вугорскай імпэрыі і Італійскага Каралеўства называўся Трайным Саюзам. Немцы падпісалі яго з аўстра-вугорцамі ў 1879 годзе, а з італьянцамі ў 1882 годзе. Асманская імпэрыя (Турэччына) увайшла ў хаўрус 2 жніўня 1914 году, а Баўгарыя — 14 кастрычніка 1915 году.

Цэнтральныя дзяржавы прайгралі вайну і капітулявалі ў 1918 годзе:

  • 29 верасьня — Баўгарыя
  • 30 кастрычніка — Асманская Імпэрыя (Турэччына)
  • 4 лістапада — Аўстра-Вугоршчына
  • 11 лістапада — Нямеччына.