15 лістапада
Выгляд
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
15 лістапа́да — 320-ы дзень году (319-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 47 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1416 — сабор япіскапаў у Наваградку пасьвяціў Рыгора Цамблака ў мітрапаліта кіеўскага
- 1859 — коштам Эвангеліса Запаса (на выяве) у Атэнах распачалася алімпіяда, якая адрадзіла традыцыю старажытных грэцкіх алімпійскіх гульняў
- 1918 — закрыцьцё Сьвіслацкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі
- 1925 — выйшла першая перадача Першага Нацыянальнага каналу Беларускага радыё
- 1932 — у Менску адкрылася Беларуская кансэрваторыя
- 1962 — стварэньне Саюзу кінэматаграфістаў Беларусі
- 1971 — кампанія «Інтэл» выпусьціла першы мікрапрацэсар (мадэль 4004)
- 1992 — Сялянская партыя правяла на плошчы Незалежнасьці свой першы мітынг, асноўным патрабаваньнем было ўвядзеньне права прыватнай уласнасьці на зямлю
- 2002 — заснаваньне Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру ў Познані
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1738 — Ўільям Гэршэль, астраном, які адкрыў плянэту Уран
- 1869 — Чарлз Ўілсан, брытанскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1927)
- 1885 — Мацьвей Яворскі, беларускі гісторык
- 1887 — Джорджыя О’Кіф, амэрыканская мастачка
- 1919 — Алесь Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны і рэлігійны дзяяч у ЗША
- 1938 — Віктар Цітоў, беларускі этноляг і гісторык культуры
- 1945 — Ані-Фрыд Люнгстад, швэдзкая сьпявачка, салістка гурту ABBA
- 1947 — Анатоль Ярмоленка, беларускі сьпявак, мастацкі кіраўнік гурту «Сябры»
- 1951 — Віктар Скорабагатаў, беларускі опэрны сьпявак і пэдагог
- 1955 — Сяргей Войчанка, беларускі мастак і дызайнэр
- 1974 — Аляксей Айдараў, беларускі і ўкраінскі біятляніст
- 1979 — Клара Яндава, чэская акторка тэатру і кіно
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1630 — Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і астроляг
- 1907 — Юзаф Каліноўскі, блізкі паплечнік Кастуся Каліноўскага
- 1908 — Цысі, маньчжурская імпэратрыца
- 1916 — Генрык Сянкевіч, польскі пісьменьнік
- 1949 — Джон Нэвіль Кейнс, ангельскі эканаміст
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міжнародны дзень адмовы ад паленьня
15 лістапада — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў