Урбан II
Выгляд
(Перанакіравана з «Урбан II (папа рымскі)»)
па-француску: Urbain II | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | па-француску: Otho de Lagery |
Нарадзіўся | каля 1035[1] |
Памёр | 29 ліпеня 1099[1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Бацькі | Miles de Châtillon[d] Avenelle de Montfort[d] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, аўтар |
Дзень памяці | 29 ліпеня |
Урбан II (па-лацінску: Urbanus PP. II), сьвецкае імя Эд дэ Ляжэры (па-француску: Eudes de Lagery; каля 1042, Ляжэры, Францыя — 29 ліпеня 1099, Рым) — папа рымскі з 12 сакавіка 1088 году па 29 ліпеня 1099 году. Нарадзіўся ў графстве Шампань недалёка ад Парыжу. Навучаўся ў Рэймсе у сьвятога Бруна. Быў прыёрам абацтва Клюні.
У 1095 годзе на скліканым ім Клермонскім саборы абвесьціў Крыжовы паход супраць мусульманаў, паабяцаўшы ягоным удзельнікам адпушчэньне грахоў. Памёр праз два тыдні пасьля ўзяцьця крыжакамі Ерусаліму. Месца пахаваньня папы Ўрбана II знаходзіцца ў бэнэдыктаўскім манастыры Бадыя ды Кава.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Урбан II. Catholic Encyclopedia.