Танганьіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Возера
Танганьіка
Панарама Танганьікі
Возера Танганьіка з космасу
Краіны Танзанія, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Бурундзі, Замбія
Плошча 34 400 км²
Максымальная глыбіня 1435 м
Каардынаты 6°30′ пд. ш. 29°50′ у. д. / 6.5° пд. ш. 29.833° у. д. / -6.5; 29.833Каардынаты: 6°30′ пд. ш. 29°50′ у. д. / 6.5° пд. ш. 29.833° у. д. / -6.5; 29.833
Танганьіка на мапе Танзаніі
Танганьіка
Танганьіка
Танганьіка
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Танганьіка — возера ў паўднёва-ўсходняй Афрыцы на тэрыторыі Замбіі, Дэмакратычнай рэспублікі Конга, Бурундзі і Танзаніі, але большасьць воднай тэрыторыі належыць Танзаніі (46%) і Дэмакратычнай рэспублікі Конга (40%). Плошча паверхні 34 400 км². Знаходзіцца на вышыні 773 мэтраў над узроўнем мора, максымальная глыбіня складае 1435 мэтраў (другое па глыбіні пасьля Байкалу возера). Даўжыня возера — 650 км, шырыня 40—80 км, такім чынам, Танганьіка зьяўляецца самым доўгім прэснаводным возерам[1].

У гэтым рэгіёне знаходзіцца так званая Вялікая Рыфавая даліна — гіганцкі разлом, які ўзьнік у выніку тэктанічных зрухаў. У даліне ўтварыўся шэраг азёраў, зь якіх найбольш вядомыя гэта Танганьіка, Малаві, Вікторыя, Эдўард, Ківу, возера Георга, Туркана і Альбэрт. Кожнае возера мае розную гісторыю і час утварэньня, істотная розьніца тычыцца і фаўны. Вада з возера трапляе ў раку Конга, і ў канчатковым рахунку — у Атлянтычны акіян.

Танганьіка было адкрытае ў 1858 годзе ангельскім спадарожнікам Рычардам Бэртанам і Джонам Сьпікам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Lake Tanganyika». Zambiatourism.com.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Танганьікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў