Клермон-Фэран
| Клермон-Фэран | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Францыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Рэгіён | Авэрнь-Рона-Альпы | ||||
| Дэпартамэнт | Пюі-дэ-Дом | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Clermont-Ferrand[d] | Аліўе Б’янкі[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 358 м, 321 м[2], 602 м[2] і 359 м[3] | ||||
| Каардынаты | 45°46′50″ пн. ш. 3°05′15″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Афіцыйная мова | француская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 63000[5] і 63100[5] | ||||
| Сайт | clermont-ferrand.fr (фр.) | ||||
| Клермон-Фэран на мапе Францыі Клермон-Фэран | |||||
Клермон-Фэра́н (па-француску: Clermont-Ferrand, па-аксытанску: Clarmont d'Auvèrnhe) — горад на поўдні цэнтральнай частцы Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Пюі-дэ-Дом у рэгіёне Авэрнь-Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну Авэрнь). Насельніцтва 142 686 чалавек (на 2016 год).
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад разьмешчаны на гэтак званым Цэнтральным масіве, на вышыні парадку 410 мэтраў над узроўнем мора. У навакольлях шмат гор грады Пюі, у тым ліку патухлых вульканаў. Каля гораду разьмешчаны курортны гарадок Руая (франц. Royat). Таксама побач з Клермон-Фэранам знаходзіцца вульканалягічны парк «Вульканія».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сталіца Авэрні яшчэ да прыходу рымлянаў была буйным цэнтрам зямлі галаў. Грэцкі гісторык Страбон згадвае горад як Нэмэс. Выхадцам гэтых месцаў лічыцца правадыр галаў Вэрцынгеторыкс; ягоную статую на цэнтральнай плошчы вылепіў Бартольдзі. Лічыцца, што дзесьці ў ваколіцах гораду Вэрцынгеторыкс нанёс рымлянам адчувальную паразу пры Герговіі.
Назва Клермонт або Клермон (Clarmontis; ад лац. Augustonemetum) сустракаецца ў аналах каралеўства франкаў пад 761 годам. Кіраўніком гораду ў раньняе Сярэднявечча быў біскуп. Клермон быў месцам правядзеньня двух царкоўных сабораў — у 535 і 1095 гадох, на Другім Клермонскім саборы папа Урбан II заклікаў сваю паству выступіць у крыжовы паход.
Графы Авэрнь беспасьпяхова спрабавалі адабраць Клермон у царкоўнікаў і зрабіць сталіцай сваіх земляў. Страціўшы надзею дамагчыся мэты, яны заснавалі побач другі горад — Манфэран. На працягу стагодзьдзяў Манфэран супернічаў з Клермон, пакуль нарэшце ня быў зьведзены да статусу ягонага прадмесьця. Здвоены горад атрымаў назву «Клермон-Фэран».
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У горадзе разьмешчана штаб-кватэра сусьветна вядомага вытворцы шынаў Michelin; у горадзе разьмешчаны шэраг прадпрыемстваў кампаніі. Таксама маюцца прадпрыемствы машынабудаўнічай, тэкстыльнай, паліграфічнай, папяровай, хімічнай, харчовай прамысловасьці.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Абэрдын, Вялікабрытанія (з 1955)
- Солфард, Вялікабрытанія
- Рэгенсбург, Нямеччына (з 1969)
- Гомель, Беларусь
- Авіеда, Гішпанія
- Норт-Кўінслэнд, Аўстралія
- Брага, Партугалія
- Норман, Аклагома, ЗША
- Аем, Габон
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі.
- 1 2 База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі, 2015.
- ↑ https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ↑ Populations de référence 2023 (фр.) — INSEE, 2025.
- 1 2 Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |