Суэцкі канал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выгляд Суэцкага каналу з космасу

Суэ́цкі кана́л (па-арабску: قناة السويس‎ [Qanā al-Suways]) — глыбакаводны канал для марскіх караблёў, які быў выкапаны ў 1859—1869 гадах. Ён злучае Міжземнае мора ды Чырвонае мора. У паўднёвай частцы шлях каналу пралягае праз азёры: Ат-Цімсах, Вялікае Горкае ды Малое горкае.

Канал дазваляе воднаму транспарту праходзіць у абодва бокі паміж Эўропай і Азіяй без абмінаньня Афрыкі. Да адкрыцьця канала, транспартыроўка ажыцьцяўлялася шляхам разгрузкі караблёў і сухапутнай перавозкай паміж Міжземным і Чырвоным морамі.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Поўная даўжыня каналу складае 161 км, шырыня — 160—200 мэтраў (пасьля мадэрнізацыі — да 300 мэтраў), максымальная асадка для караблёў — 11,6 мэтру (пасьля мадэрнізацыі — да 23 мэтраў). Сярэдняя прапускная здольнасьць каналу — 44 караблі, пры сярэднім часе праходу карабля празь яго — 15 гадзін. Дзякуючы пабудове Суэцкага каналу скарочаны шлях зь Лёндану да Мумбаі на 7,5 тысяч кілямэтраў.

Асноўныя порты:

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытнасьць і сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У старажытнасьці Сенусэрэт I (старажытнаэгіпецкі фараон) спраектаваў непасрэднае далучэньне Ніла з Чырвоным морам. Гэтую легенду падтрымліваюць грэцкія і лацінскія тэксты (Страбон, Пліній Малодшы), але няма пацьверджаньняў археалягічных. Толькі пры кіраваньні фараона Нэхо (609—594 да н. э), быў выкапаны першы канал ад аднаго з прытокаў Ніла да паўночнага краю Горкіх азёраў. У 522 годзе да н. э., пасьля заваяваньня Эгіпту пэрсамі, пэрсыдзкі цар Дарый зьвярнуўся да праекту пабудовы каналу і склаў апісаньне пабудовы каналу. Грэцкі гісторык Герадот у лістах V стагодзьдзя да н. э. пераказвае, што канал ня быў найкарацейшым шляхам паміж марамі, і караблі ішлі празь яго чатыры дні. Ён быў дастаткова шырокім, каб празь яго маглі разыйсьціся дзьве трырэмы. Канал Дарыя пралягаў на ўсход ад Ніла, а потым злучаўся з трасай сучаснага каналу. Канал быў падоўжаны да мора пры кіраваньні Пталямэя II (285—246 г.г.), але закінуты ў пачатку рымскае эпохі, і быў зноў выкапаны пры кіраваньні Траяна (98—117 г.г.). Злучаўся зь Нілам канал у новым месцы: некалькі кілямэтраў на поўнач ад Каіру. Ёсьць зьвесткі, што менавіта гэты канал адрэстаўраваў Амр Ібн ал-Ас пад назвай Канал Правадыра Прававерных. Але ў 767 годзе каліф Аль-Мансур загадаў закрыць канал, каб адрэзаць паўстаўшы горад Аль-Хіджаз.

XVIII ды XIX стагодзьдзі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інжынэрам эгіпецкай экспэдыцыі належыць заслуга першага праекту непасрэднага злучэньня Пелузія з Суэцам. Напалеон Банапарт, адчыняючы шлях да Суэцу, зьбіраўся зрабіць Вялікабрытаніі такую ж непрыемнасьць, якой для генуэзцаў і вэнэцыянцаў было ў 1487 годзе адкрыцьцё мыса Добрай Надзеі. Падрыхтоўчую працу пачалі ў студзені 1799 году пад кіраўніцтвам Шарля Ле-Перэ; яны доўжыліся некалькі месяцаў. Памылка пры разліках прывяла Ле-Перэ да ўпэўненасьці, што пры прыліве ўтвараецца значная розьніца ўзроўню вады (10 мэтраў) паміж марамі і з-за гэтага канал павінен мець сыстэму шлюзаў. Нягледзячы на довады распрацоўшчыкаў тэарэтычных дасьледаваньняў, гэты дагмат панаваў больш за 50 гадоў. Яе баранілі саінт-сіманісты, якія прыбылі ў Каір ў 1833 годзе. Згодна з гледжаньнем гэтых рэвалюцыйных інтэлектуалаў Суэцкі канал мусіў быць першым зь вялікай колькасьці каналаў трансакіянічных, неабходных пры разьвіцьці сусьветнага гандлю. Мухамед Алі абмежаваўся толькі зборам групы з 20 інжынэраў і тэхнікаў, якія павінны былі пабудаваць плаціну ў Дэльце. Эпідэмія чумы ў 1835 годзе палажыла крыж на будаўніцтве.

Аднак думка аб узнаўленьні будовы не пакінула многіх вялікіх людзей таго часу. Францускае консульства з Александрыі атрымала аналіз мэтазгоднасьці пабудовы каналу, у якім была даказаная выканальнасьць праекту. У гэтай паперы была таксама прапанова атрыманьня грошаў для рэалізацыі плянаў: утварэньня акцыянэрнага таварыства ды атрыманьня грамадзкай пазыкі. Утварэньне транзытных службаў і зьяўленьне ў 1839 годзе Overland Road (транзіт праз Эгіпет паштовай лініі паміж Лёнданам і Індыяй) зьвярнуў інтарэс да праекту злучэннья Міжземнага і Чырвонага мораў. У 1846 годзе саінт-сіманісты ўтварылі ў Парыжы групу, якая дасьледавала ўмовы перакапаньня Суэцкага перашэйка, якая аб’яднала прадпрымальнікаў і вытворцаў з Ангельшчыны, Нямеччыны, Аўстрыі і Францыі. Дасьледаваньне тэрыторыі, праведзенае ў 1847 годзе пацьвердзіла адсутнасьць розьніцы ўзроўню вады ў морах. Лінант дэ Бэльфонтс прыгатаваў тэхнічную дакумэнтацыю. Аднак супраціў Турэччыны (да якой належала тэрыторыя Сіная і Эгіпту) і Англіі, хвароба Мухамеда Алі адтэрмінавалі ажыцьцяўленьне праекту. Кедыў Абас, які ў 1849 годзе прыняў уладу ад свайго дзеда, быў антыэўрапейцам, і супраціўляўся ўзрастаньню іх уплыву ў Эгіпце.

Фердынанд дэ Лесепс, францускі дыплямат, атрымаў у 1854 годзе ад віцэ-караля Мухамеда Саіда Пашы згоду на пачатак працы над пабудовай каналу, які павінен быў прайсьці найкарацейшым шляхам на поўнач ад Суэцу праз Горкае возера да Міжземнага мора. Лесепс атрымаў падтрымку віцэ-караля і многіх францускіх акцыянэраў, якія інвэставалі грошы ў акцыянэрнае таварыства Суэцкага каналу. Брытанцы, якім было выгадна скараціць шлях да Індыі, ад інвэстыцыяў адмовіліся. Нягледзячы што канал павінен быў скараціць шлях да Бамбэю на 7343 км, урад Брытаніі зрабіў усё што мог, каб спыніць праект. Крытыкавалі яго як «фізычна невыканальны, збыт каштоўны». Ад урачыстага пачатку працы да яе сканчэньня 10 гадоў пазьней дэ Лесепс кантраляваў будову, якая часам была цяжкая, але ніколі ня спыненая. Пачаткова дэ Лесепс карыстаўся прымусовай працай, але ў 1864 годзе (пад ціскам Вялікабрытаніі) давялося адмовіцца ад працы эгіпецкім работнікаў. Францускія фірмы даставілі некалькі дзясяткаў паравых экскаватараў, паглыбляльных машын і транспартаў. Для абслугоўваньня будовы каналу падавалі таксама і чыгунку, якая ішла ўздоўж будучага каналу. Справы пайшлі ў гару і ўзьнікла магчымасьць прыняць на працу эўрапейцаў, у асноўным з краінаў Міжземнамор’я. Пітная вада для 25 000 работнікаў дастаўлялася па адмыслова пабудаваным канале. На міжземнаморскім канцы трасы быў пабудаваны Порт Саід. Скончаны канал меў даўжыню 161 км, 15 мэтраў глыбіні і 137 мэтраў шырыні, кожныя 10 кілямэтраў пабудаваны былі затокі для разыходжаньня караблёў.

У 1865 годзе наступіў чарговы крызіс будовы каналу, выкліканы эпідэміяй халеры.

У жніўні 1869 году ў Горкіх азёрах адбылася злучэньне Міжземнага ды Чырвонага мораў.

Урачыстае адкрыцьцё каналу адбылося 17 лістапада 1869 году з удзелам многіх каранаваных асоб, сярод іх былі і Франц Ёсіф I і імпэратрыца Францыі Яўгенія. Галоўным пунктам праграмы быў праход міжнароднай эскадры з Порт Саіду да Суэцу. Для гэтай урачыстасьці Ізмаіл Паша замовіў у Джузэпэ Вэрдзі опэру «Аіда», але Вэрдзі не пасьпеў у тэрмін.

Пасьля выкупу акцыяў каналу, ён з 1882 году стаў цалкам кантралявацца брытанцамі, бо меў для іх вялікае стратэгічна-марское значэньне.

XX стагодзьдзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля атрыманьня Эгіптам у 1922 годзе незалежнасьці брытанцы былі вымушаныя эвакуяваць свае марскія базы з зоны каналу, які ў 1956 годзе быў нацыяналізаваны Эгіптам. Гэта было прычынай суэцкай вайны 1956 году, праведзенай ізраільска-француска-брытанскімі войскамі супраць Эгіпту. У выніку шасьцідзённай вайны 1967 году ўсходні бераг акупіравалі ізраільскія войскі, а рух у канале быў спынены. Гэта выклікала адзін з найбуйнейшых нафтавых крызісаў. Пасьля чарговай араба-ізраільскай вайны 1973 году і звароту кантролю Эгіптам над абодвумі берагамі каналу, у лютым 1974 году была праведзеная праца па ачышчэньні і мадэрнізацыі каналу. 5 чэрвеня 1975 году адбылося адкрыцьцё каналу.

Цяперашні час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канал ня мае шлюзаў праз адсутнасьць перападу ўзроўню мора і ўзвышшаў. Канал дазваляе праходзіць гружаным караблям з водазтмяшчэньнем да 150 000 тон. Максымальная дапушчальнае ўляганьне карабля складае 16 мэтраў. Плянуецца завяршыць да 2010 году днопаглыбляльные працы, якія дазволяць праходзіць супэртанкерам з уляганьнем да 22 мэтраў. У цяперашні час супэртанкеры могуць зьліць частку грузу на судны, прыналежныя каналу, і заліць зваротна на іншым канцы каналу. Канал мае адзін фарватар і некалькі ўчасткаў для разыходжаньня караблёў.

Эгіпецкае Кіраваньне Суэцкага каналу (Suez Canal Authority, SCA) паведаміла, што паводле вынікаў 2003 году цераз канал прайшло 17 224 караблі. Каля 8 % сусьветных марскіх паведамленьняў праходзіць цераз канал. Праход займае ад 11 да 16 гадзін.

Злучэньне паміж берагамі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мост «Мубарак»

З красавіка 1980 году ў раёне гораду Суэц функцыянуе аўтамабільны тунэль, які праходзіць пад дном Суэцкага каналу, і які злучае Сынай і кантынэнтальную Афрыку. Акрамя тэхнічнай дасканаласьці, якая дазволіла стварыць такі інжынэрны «цуд», дадзены тунэль прываблівае сваёй манумэнтальнасьцю, мае велізарнае стратэгічнае значэньне, і па праве можа лічыцца славутасьцю Эгіпту.

9 кастрычніка 2001 г. у Эгіпце быў адкрыты новы мост на аўтатрасе, якая злучае гарады Порт-Саід і Ісмаілія. У цырымоніі адкрыцьця маста прыняў удзел прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак.

Гэтае збудаваньне стала самым высокім у сьвеце падвесным мастом. Вышыня маста складае 70 мэтраў. Будаўніцтва працягвалася 4 гады, у ім прымалі ўдзел адна японская і дзьве эгіпецкія будаўнічыя кампаніі.