Перайсьці да зьместу

Ангела Мэркель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ангела Мэркель
Angela Merkel
34-ы канцлер Нямеччыны
8-ы Канцлер ФРН
22 лістапада 2005 — цяперашні час
Папярэднік: Гергард Шрэдэр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 17 ліпеня 1954 (70 гадоў)
Гамбург, ФРН
Партыя: ХДС
Сужэнец: Ulrich Merkel[d][6][8] і Ёахім Заўэр[d][6][8][9]
Дзеці: няма
Бацька: Горст Каснэр
Маці: Герлінда Каснэр
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Нідэрляндзкага льва Grand Cross of Honor for Services to the Republic of Austria Вялікі крыж нарвэскага каралеўскага ордэна Заслуг Ордэн Леапольда рыцар Вялікага крыжа ордэна Нідэрляндзкага льва кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну Grand Cross special issue of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany, special issue Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Фэдэратыўнай рэспублікай Нямеччыны» Камандорскі крыж ордэну «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына» ордэн «За заслугі перад Фэдэратыўнай рэспублікай Нямеччыны» Дзяржаўная прэмія зямлі Паўночнага Райну-Вэстфаліі[d] (16 траўня 2023) ордэн Крыжа зямлі Марыі 1 клясы Ордэн Крыжа зямлі Марыі ордэн Заслуг Ордэн Трох Зорак ордэн Свабоды Grand Cross of the Order of the White Double Cross‎ ордэн падвойнага Белага крыжа Decoration for Exceptional Merits ордэн Рэспублікі ордэн «Стара планіна» Прэзыдэнцкі мэдаль Свабоды Вялікая стужка ордэна Леапольда I Вялікі крыж ордэна Заслугаў Вялікага герцагства Люксэмбургу ордэн Вітаўта Вялікага ордэн «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» ордэн інфанта дона Энрыке Grand Collar of the Order of Prince Henry Grand Collar of the Order of Prince Henry Grand Cross of the Order of Prince Henry Вялікі крыж ордэна Сонца Пэру Сонца Перу, ордэн Supreme Order of the Renaissance Ордэн караля Абдэль Азіза
прэмія Карла Вялікага прэмія Эрыка Варбурга[d] (25 чэрвеня 2009) Нямецкая мэдыяпрэмія[d] (2009) медаль Леа Бека[d] (21 верасьня 2010) прэмія Гайнца Галінскага[d] (28 лістапада 2012) прэмія Леа Бека[d] (2007) прэмія імя Джавагарлала Нэру[d] (2009) прэмія Індыры Гандзі[d] (2013) мэдаль Робэрта Шумана[d] (2007) прэмія Абрагама Гайгера[d] (2015) асоба году паводле часопіса Time[d] (2015) ганаровы доктар Нанкінскага ўніверсітэта[d] (чэрвень 2016) ордэн Заіда ганаровы доктар Ляйпцыскага ўнівэрсытэту[d] (3 чэрвеня 2008) ганаровы доктар Габрэйскага ўнівэрсытэту ў Ерусаліме[d] (2007) ганаровы доктар Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта[d] (12 студзеня 2017) ганаровы доктар Генцкага ўніверсітэта[d] (12 студзеня 2017) ганаровы доктар Тэль-Авіўскага ўніверсітэта[d] (1 лютага 2011) ганаровы доктар Унівэрсытэту Бабэшу — Баяі[d] (12 кастрычніка 2010) ганаровы доктар Бернскага ўніверсітэта[d] (2009) ганаровы доктар Гарвардзкага ўнівэрсытэту[d] (30 траўня 2019) Lucius D. Clay Medal[d] (2009) Henry A. Kissinger Prize[d] (21 студзеня 2020) ганаровы доктар унівэрсытэту Коменскага[d] (лістапад 2014) ганаровы доктар Расейскага хіміка-тэхналягічнага ўнівэрсытэту[d] honorary doctor of Wrocław University of Science and Technology[d] (24 верасьня 2008) Presidential Medal of Distinction Ehrenplakette des Bundes der Vertriebenen[d] (2014) медаль Вільгельма Лёйшнера[d] (28 лістапада 2014) Чалавек року паводле Financial Times[d] (2015) прэмія Чатырох свабодаў — мэдаль Свабоды[d] (2016) Eugen Bolz Prize[d] (2017) honorary citizen of Templin[d] (8 лютага 2019) Q114457507? (31 жніўня 2019) мэдаль Бубэра-Розэнцвайга[d] (2020) honorary doctor of Johns Hopkins University[d] (15 ліпеня 2021) прэмія міру імя Фэлікса Уфуэ-Буаньі[d] (2022) Прэмія Нансэна[d] (4 кастрычніка 2022) Баварскі ордэн «За заслугі» European Civil Rights Prize of the Sinti and Roma[d] (28 красавіка 2021) Q17353958? (24 кастрычніка 2011) Vision for Europe Award[d] Charles V European Award[d] Q126416301? (2023)

А́нгела Даратэ́я Мэ́ркель (па-нямецку: Angela Dorothea Merkel, народжаная Каснэр, Kasner; нарадзілася 17 ліпеня 1954 году, Гамбург, ФРН) — нямецкая палітыкіня, лідэрка ХДС, з 21 лістапада 2005 году фэдэральная канцлерка Нямеччыны ад Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу, які атрымаў перамогу на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах у верасьні 2005 году.

Мэркель — трэцяе дзіця ў сям’і лютэранскага пастара Горста Каснэра і настаўніцы Герлінды Каснэр, нарадзілася ў Гамбургу. Неўзабаве пасьля яе нараджэньня сям’я пераехала ў НДР, дзе яе бацька ўзначаліў прыход у мястэчку Тэмплін. У юнацкасьці Мэркель уваходзіла ў піянэрскую арганізацыю, Зьвязе вольнай нямецкай моладзі, і адначасова была сябрам моладзевай арганізацыі лютэранскай царквы. У школе добра авалодала расейскай мовай. Пазьней вывучыла ангельскую.

У 1978 годзе скончыла Ляйпцыскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці фізыка. Падчас вучобы ва ўнівэрсытэце была сябрам раённага камітэту FDJ Зьвязу вольнай нямецкай моладзі, у 1986 годзе абараніла дысэртацыю па квантавай хіміі. З 1978 па 1990 год працавала ў Цэнтральным інстытуце фізычнай хіміі Акадэміі навук НДР. Адначасова курыравала Агітпрап Акадэміі навук НДР.

Палітычная кар'ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1989 пасьля падзеньня Бэрлінскага муру стала актыўнай удзельніцай дэмакратычнага руху — актывісткай Партыі дэмакратычнага абнаўленьня (ДА). Лётар дэ Мэзьер, апошні глава кабінэта міністраў НДР, даверыў ёй пост намесьніка прэс-сакратара ўраду.

У жніўні 1989 г. партыя ДА ўступіла ў Хрысьціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), які тады знаходзіўся ва ўладзе. У сьнежні таго жа году Мэркель абраная дэпутаткай у Нямецкі Бундэстаг, бліскуча правёўшы перадвыбарную кампанію.

Ва ўрадзе Гэльмута Коля (які заўсёды называў яе «дзяўчынкай») стала міністаркай па справах жанчын і моладзі.

З 1991 г. — віцэ-старшыня Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу.

У 1994 г. перайшла на пасаду міністаркі навакольнага асяродзьдзя.

У 1998 г. ХДС быў змушаны сысьці ў апазыцыю, а вакол Гэльмута Коля выліўся скандал з нагоды незаконных вонкавых ахвяраваньняў на рахункі ХДС. Скандал крануў таксама і старшыню ХДС Вольфганга Шойблэ, які ў выніку сышоў у адстаўку.

Ангела Мэркель зраклася ад Коля і запатрабавала ад партыйнага актыву зьмяніць кіраўніцтва ХДЗ і пачаць партыйнае «абнаўленьне». У красавіку 2000 96 % сяброў партыі абралі яе пераемніцай Шойбле на пасту старшыні ХДЗ. Гэты посьпех быў асабліва характэрны на фоне таго, што Мэркель, быўшы жанчынай, усходняй немкай і пратэстанткай, вельмі нетыповая для гэтай партыі.

У 2002 г. Мэркель пагадзілася на выстаўленьне ў якасьці адзінай кандыдатуры на пост фэдэральнага канцлера ад ХДС/ХСС прэм’ер-міністра Баварыі Эдмунда Штойбэра. Штойбэр выбары прайграў, што ўзмацніла нутрапартыйныя пазыцыі Мэркель. Пасьля яна атрымала посьпех ва ўмелым ухіленьні асноўных палітычных супернікаў у партыі і ўмацаваньні сваёй вядучай пазыцыі.

У 2003 г. Мэркель дэманстратыўна падтрымала амэрыканскае ўварваньне ў Ірак, паехаўшы ў ЗША. У 2004 яна здолела дамагчыся абраньні яе кандыдата Хорста Келера на пасаду прэзыдэнта Нямеччыны.

Пасьля нечаканай ініцыятывы Герхарда Шрэдэра па датэрміновых выбарах у 2005 г., Ангела Мэркель была абраная ХДС у якасьці кандыдата на пасаду фэдэральнага канцлера Нямеччыны.

Калі Шродэр вырашыўся пайсьці на датэрміновыя выбары, адрыў ХДС ад сацыял-дэмакратаў складаў амаль 30 %. Аднак няўдала праведзеная Ангелай Мэркель выбарчая кампанія прывяла да таго, што на выбарах іх падзялілі ўсяго 300 тыс. галасоў — меней 1 %.

Па выніках выбараў у бундэстаг блёк ХДС/ХСС і вольных дэмакратаў апярэдзіў СДПН з «зялёнымі» ўсяго на тры галасы. У сувязі зь няздольнасьцю сфармаваць устойлівую парлямэнцкую большасьць хрысьціянскім дэмакратам прыйшлося пайсьці на стварэньне «вялікай» кааліцыі з СДПН — у другі раз у гісторыі ФРН.

«Вялікая кааліцыя»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 кастрычніка 2005 году старшыня Хрысьціянска-сацыяльнага саюзу, прэм’ер-міністар Баварыі Эдмунд Штойбэр паведаміў, што на перамовах аб фармаваньні «вялікай» кіравальнай кааліцыі, якую вялі А. Мэркель, дзейсны канцлер Нямеччыны Герхард Шрэдэр і старшыня СДПН Франц Мюнтэфэрынг, было вырашанае, што Ангела Мэркель стане новым канцлерам Нямеччыны.

У абмен на згоду на канцлерства А. Мэркель СДПН атрымае ў будучым кабінэце 8 міністэрскіх партфэляў: замежных справаў, фінансаў, юстыцыі, працы, па пытаньнях аховы навакольнага асяродзьдзя, аховы здароўя, транспарту, а таксама эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця.

Да ХДС/ХСС — нароўні з кіраўніком ведамства фэдэральнага канцлера ў рангу міністра — адыходзяць пасады міністраў абароны, унутраных справаў, эканомікі, сям’і, адукацыі, а таксама сельскай гаспадаркі.

Паміж тым, Герхард Шродэр заявіў аб сваім сыходзе з урада ФРН. Раней не выняткоўвалася, што ён можа заняць у новым урадзе пост віцэ-канцлера і міністра замежных справаў.

Гл. Урад Ангелы Мэркель (2005)

У вонкавай палітыцы Ангела Мэркель вядомая сваёй безумоўнай падтрымкай амэрыканскага курсу, выступаючы за збліжэньне з ЗША. Яна неаднаразова крытыкавала Герхарда Шродэра за «празьмернае» сяброўства з Уладзімерам Пуціным і заяўляла аб тым, што зойме больш цьвёрдую пазыцыю ў стаўленьні Расеі ў выпадку яе абраньня на пост канцлера. Тым ня менш, пасьля таго, як Мэркель узначаліла ўрад ФРН, расейска-нямецкія адносіны не зьведалі ніякіх адмысловых зьмен.

Мэркель зьяўляецца пасьлядоўным супернікам прыняцьця Турцыі ў Эўрапейскі зьвяз. Самае большае, што яна гатовая падаць Турцыі, гэта «прывілеяванае партнёрства».

Ва ўнутранай палітыцы яна намерваецца працягнуць курс рэформаў Герхарда Шродэра, аднак «іншымі спосабамі». Яе галоўная абвешчаная мэта — стварэньне працоўных месцаў і падтрымка эканомікі за рахунак памяншэньня сацыяльных дапаможнікаў. У той жа час першыя гады яе знаходжаньня ў пасады супалі з масавымі звальненьнямі супрацоўнікаў нямецкіх падпадзяленьняў такіх карпарацыяў, як Airbus, «Нокія» і Siemens.

Ангела Мэркель другасна замужам, дзяцей ня мае. Першым яе мужам, за якога яна выйшла замуж яшчэ ў Ляйпцыгу, быў Ульрых Мэркель (разьвяліся пасьля пераезду ў Бэрлін пасьля ўнівэрсытэту). Пасьля разводу пакінула яго прозьвішча. Другім мужам з 30 сьнежня 1998 году зьяўляецца Ёахім Заўэр, прафэсар бэрлінскага ўнівэрсытэту Гумбальта.

1 траўня 2008 году Ангеле Мэркель была ўручаная прэмія імя Карла Вялікага за ўнёсак у пераадоленьне крызісу Эўразьвязу, які стаў вынікам правалу праекту адзінай эўрапейскай канстытуцыі на рэфэрэндумах у Нідэрляндах і Францыі[10].

Папярэднік
Гергард Шрэдэр
Фэдэральны канцлер Нямеччыны
2005—
Наступнік
'
  1. ^ Parlement.com (нід.)
  2. ^ Wer war wer in der DDR? (ням.): ein Lexikon ostdeutscher Biographien // Wer war wer in der DDR? / Hrsg.: J. Černý
  3. ^ Lebendiges Museum Online (ням.) // Lebendiges Museum Online — 1999.
  4. ^ а б в г д е ё ж Golden (анг.) — 2019.
  5. ^ а б Höhn T. D. Ehrendoktorwürde für Angela Merkel (ням.) / Hrsg.: Universität Leipzig — 2008.
  6. ^ а б в г NNDB (анг.) — 2002.
  7. ^ а б https://www.bundeskanzler.de/bk-de/kanzleramt/bundeskanzler-seit-1949/angela-merkel (ням.) / Hrsg.: Presse- und Informationsamt der Bundesregierung
  8. ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
  9. ^ Wie lebt es sich ohne das Hamsterrad? (ням.) // Stern / Hrsg.: A. Petzold, T. OsterkornHH: Gruner + Jahr, 2022. — ISSN 0039-1239
  10. ^ Глеб Гаўрык. Ангеле Мэркель уручылі прэмію Карла Вялікага (рас.) // Радыё «Нямецкая хваля», 1 траўня 2008 г. Праверана 28 траўня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]