Матацыкл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Матацыкл Triumph T110.

Матацы́кл (франц. motocycle) — двухколавы мэханiчны транспартны сродак з бакавым прычэпам або безь яго (маса ня больш за 400 кг) . Старажытнае значэньне: матацыкл — маторная фурманка для верхавой язды.

Гісторыя вынаходніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1885 годзе ў Нямеччыне Готліб Даймлер стварыў першы матацыкл, які ўяўляў сабой ровар з драўлянай рамай, масай 50 кг, з 1-цыліндравым бэнзінавым рухавіком працоўным аб’ёмам 264 кубічных см. На першай перадачы ён дасягаў 6 км/г, а на другой — 12 км/г. У дадатак да двух асноўных колаў меліся два запасныя. Далей адбывалася ўдасканаленьне канструкцыі матацыклу. У пачатку 20-га стагодзьдзя канчаткова падзяліліся паміж сабой аўтамабілі й матацыклы.

Такім чынам, першы матацыкл быў вынайдзены ў 1885 годзе ў Нямеччыне, а як від транспарту быў прызнаны толькі ў пачатку 20 стагодзьдзя.[1]

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 1951 г. Менскі матацыклетны і вэлясыпэдны завод (ММВЗ) пачаў выраб 125-кубовых матацыклаў пад таварным знакам «Менск». За 1990 г. на ММВЗ выпусьцілі 220 тыс. матацыклаў.

У 2011 г. з удзелам мотатранспарту ў Беларусі адбыліся 484 дарожна-транспартныя здарэньні (ДТЗ), у якіх 60 чалавек загінулі і 493 атрымалі зьнявечаньні. 73% ДТЗ з удзелам мотатранспарту адбыліся па віне іх кіроўцаў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Матацыклсховішча мультымэдыйных матэрыялаў