Араны (прадмесьце)

Араны, Аранскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёвай частцы места. Назва ўтварылася ад урочышча Аранаў.

На паўднёвы захад ад Аранаў пачынаюцца Сенажаны, на паўночны захад — Уборкі, на поўнач — Ляхаўка, на захад — Тры Карчмы, на поўдзень — Серабранскія Млыны[1].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Арын, Аран, Арн або Арна (Arin, Aran, Arn, Arno) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова арн- (імёны ліцьвінаў Ярнольт, Арнат; германскія імёны Arnold, Arnad) паходзіць ад стараверхненямецкага arn 'арол'[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1909 року сябра мескай управы В. Цывінскі склаў праект на пабудову Аранскага і Татарскага мастоў праз раку Сьвіслач. Гэтымі мастамі мусіў кіравацца грузавы гужавы транспарт, каб не загрувашчваць цэнтральныя вуліцы і не разбураць тамтэйшыя маставыя. У 1917 року масты збудавалі на сродкі вайсковага ведамства (на кожны мост і выпраўленьне шляхоў асыгноўвалася 100 тыс. рублёў)[4].
У наш час пра колішняе прадмесьце напамінае Аранская вуліца, якая зьберагла сваю гістарычную назву.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 138.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 7.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. C. 177.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.