Араны (вёска)
Выгляд
Араны лац. Arany | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ваўкавыскі |
Сельсавет: | Субацкі |
Насельніцтва: | 33 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1512 |
СААТА: | 4208859051 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°9′11″ пн. ш. 24°18′7″ у. д. / 53.15306° пн. ш. 24.30194° у. д.Каардынаты: 53°9′11″ пн. ш. 24°18′7″ у. д. / 53.15306° пн. ш. 24.30194° у. д. |
± Араны |
Ара́ны[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Лукавіцы. Уваходзяць у склад Субацкага сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аран або Арна (Aran, Arno) — імя германскага паходжаньня[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пісьмовых крыніцах упамінаецца з канца XVII стагодзьдзя. У 1796 годзе належала Адаму Ельскаму, войскаму ваўкавыскаму. У 1836 годзе прыватная вёска, 19 двароў, 110 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2004 год — 32 двары, 47 жыхароў
- 2009 год — 33 чалавекі[1]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каменны могільнік эпохі Сярэднявечча (XV—XVII ст.); за 1 км ад вёскі, на гары Крутаўка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 133.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 137.