Я з вогненнай вёскі…
Я з вогненай вёскі… | |
Жанр: | зборнік успамінаў |
---|---|
Аўтар: | Алесь Адамовіч, Уладзімер Калесьнік, Янка Брыль |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1971—1973 |
Публікацыя: | 1975 |
Выдавецтва: | «Мастацкая літаратура» |
Электронная вэрсія |
«Я з во́гненай вёскі…» (наркамаўка: Я з вогненнай вёскі…) — дакумэнтальны зборнік успамінаў, кніга-памяць пра вынішчэньне нацыстамі беларускіх вёсак падчас Другой сусьветнай вайны. Успаміны зьбіралі беларускія пісьменьнікі Алесь Адамовіч, Уладзімер Калесьнік і Янка Брыль. У кнігу ўвайшлі сьведчаньні тых людзей, якія асабіста перажылі трагедыю зьнішчэньня іх вёскі, родных і аднавяскоўцаў.
Пісьменьнікі аб’езьдзілі на працягу 1970—1973 гадоў 147 вёсак у трыццаці пяці раёнах Беларусі і сабралі ўспаміны больш як трохсот непасрэдных сьведкаў, якія цудам ацалелі.
Кніга была выдадзена ў 1975 годзе на беларускай мове, у 1977 — на расейскай мове ў перакладзе Д. Кавалёва[1]. У 1978 годзе кніга перакладзена на польскую мову[2]. У 1983 годзе кніга была перавыдадзеная па-беларуску.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Я з вогненай вёскі… электронная вэрсія на knihi.com
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |