Сын
Сын[1] — мужчынскае патомства; хлопчык, чалавек ці жывёла мужчынскага полу ў адносінах да бацькоў. Жаночы эквівалент — дачка.
Сацыяльныя пытаньні ў дачыненьні да сыноў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У многіх даіндустрыяльных грамадзтвах і ў некаторых сучасных краінах з аграрнай эканомікай сыны, а не дачкі, мелі вялікае значэньне і да гэтага часу маюць, таму што мужчыны маюць там больш высокі сацыяльны статус, мужчыны былі фізычна мацнейшыя і маглі выконваць задачы сельскай гаспадаркі больш эфэктыўна.
У Кітаі, у мэтах устараненьня хуткага росту насельніцтва, дзейнічае «Палітыка аднаго дзіцяці». Афіцыйныя справаздачы нараджэньня паказалі рост нараджальнасьці мужчынаў. Гэта было абумоўлена шэрагам фактараў, у тым ліку незаконнай практыкай выбарачных паводле полу абортаў і шырока распаўсюджанай практыцы ўтойваньня справаздачнасьці нараджэньня дзяўчынак.
У некаторых краінах прынятая практыка першародзтва — сыны маюць права на спадчыну перад дочкамі.
Брат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брат — мужчына, кожны з сыноў у адносінах к іншым дзецям ад тых жа бацькоў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў