Алесь Асіпенка
Алесь Асіпенка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 верасьня 1919
|
Памёр | 6 жніўня 1994 (74 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, дзіцячы пісьменьнік, празаік, сцэнарыст |
Мова | беларуская мова[1] |
Узнагароды |
Але́сь Асіпе́нка (Алякса́ндар Харыто́навіч Асіпе́нка; 7 верасьня 1919, в. Пушкары, Віцебскі павет, Віцебская губэрня — 6 жніўня 1994, Менск) — беларускі пісьменьнік, сцэнарыст. Заслужаны работнік культуры БССР (1979).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 7 верасьня 1919 году ў в. Пушкары Віцебскага павету Віцебскай губэрні ў сялянскай сям’і.
Вучыўся на гістарычным факультэце Віцебскага пэдагагічнага інстытуту (1939—1940). Працаваў настаўнікам у в. Рудакі пад Віцебскам (1940—1941). У 1942 годзе — партызан, памочнік камісара па камсамолу партызанскага атраду № 7 брыгады Аляксея Данукалава на Віцебшчыне. У сьнежні 1942 году адпраўлены ў тыл — лячыўся ў шпіталі, вучыўся ў школе партызанскага руху, на партыйна-савецкіх курсах. У 1943 годзе накіраваны на камсамольскую працу ў Горацкі раён Магілеўскай вобласьці. З 1944 году — карэспандэнт, літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзелу, намесьнік рэдактара, з 1952 году — рэдактар газэты «Чырвоная зьмена». У 1955 годзе завочна скончыў Менскі пэдагагічны інстытут. У 1953—1972 гадох — загадчык аддзелу, адказны сакратар, намесьнік галоўнага рэдактара, галоўны рэдактар часопіса «Маладосьць». У 1972—1976 гадох — галоўны рэдактар сцэнарнага аддзелу кінастудыі «Беларусьфільм», у 1976—1980 гадох — галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1957 году.
Памёр 6 жніўня 1994 году ў Менску.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў апавяданьнем у 1945 годзе. Аўтар раманаў «Вогненны азімут» (1966), «Непрыкаяны маладзік» (1974, поўнае выданьне 1982), «Сьвятыя грэшнікі» (1988). Аўтар зборнікаў апавяданьняў і аповесьцяў «Лёд растае» (1958), «Подых кветак і працы» (1960), «Дарога ў даль» (1962), «Крокі» (1971), «Парогі» (1973), «Абжыты кут» (1964), «Жыта» (1968), «Канец бабінага лета» (1975), «Два дні і дзьве ночы» (1977), «Пяцёра адважных» (1985).
Зрабіў літаратурны запіс кнігі А. Дзенісевіча «Арлінае племя» (1970). Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Пяцёра адважных» (1971), «Канец бабінага лета» (1982), «Трывогі першых птушак» (1986). Суаўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Ясь і Яніна» (з Самсонам Паляковым, 1974), «Трэцяга ня дадзена» (з І. Баўгарыным і М. Пяцігорскай, 1980), «Кожны трэці» (з Н. Сафаравым, 1980)[2].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ордэн Айчыннай вайны II ступені,
- ордэн Айчыннай вайны I ступені,
- два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга,
- ордэн «Знак Пашаны»,
- ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1974) за літаратурны запіс кнігі А. Дзенісевіча «Арлінае племя»,
- ляўрэат літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1981) за раман «Непрыкаяны маладзік».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 7 верасьня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім павеце Расейскай імпэрыі
- Памерлі 6 жніўня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Ляўрэаты прэміі Ленінскага камсамолу БССР
- Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
- Заслужаныя работнікі культуры БССР
- Беларускія літаратары
- Беларускія сцэнарысты