Аляксандар Аксёнаў
Аляксандар Нічыпаравіч Аксёнаў | |
Міністар унутраных справаў БССР | |
---|---|
1960 — 1965 | |
Старшыня Савету Міністраў БССР | |
1978 — 1983 | |
Папярэднік: | Ціхан Кісялёў |
Наступнік: | Уладзімер Бровікаў |
Амбасадар СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы | |
1983 — 1985 | |
Папярэднік: | Барыс Арыстаў |
Наступнік: | Уладзімер Бровікаў |
старшыня Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні | |
1985 — 1989 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
9 кастрычніка 1924[1][2][3] Кунтараўка, Веткаўскі раён |
Памёр: |
8 верасьня 2009[4] (84 гады) Менск, Беларусь |
Партыя: | КПБ, КПСС |
Адукацыя: | Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС |
Узнагароды: | 3 ордэны Леніна, ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, два ордэны Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, мэдалі і Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету БССР і Савету Міністраў Беларусі |
Аляксандар Нічыпаравіч Аксёнаў (9 кастрычніка 1924, в. Кунтараўка, Веткаўскі раён — 8 верасьня 2009, Менск) — беларускі й савецкі дзяржаўны й палітычны дзяяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзельнік Вялікае Айчыннае вайны. Камандзір узводу 49-е гвардэйскае стралковае дывізіі, быў паранены на Сталінградзкім фронце. На Беларусь вярнуўся ў 1944.
Адразу пасьля вайны пачаў займацца камсамольскай працай у Баранавіцкай і Гарадзенскай абласцях, працаваў у Арэнбургу. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1957). З 1953 першы сакратар ЦК ЛКСМБ.
У 1959 прызначаны на пасаду намесьніка старшыні КДБ БССР. Ад 1960 міністар унутраных справаў БССР. З 1965 — першы сакратар Віцебскага абкаму. Другі сакратар ЦК КПБ з 1971. У 1978—1983 старшыня Савету міністраў БССР.
З 1983 па 1985 амбасадар СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. Да 1989 займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні. На гэтай пасадзе спрыяў дэмакратызацыі дзяржаўных СМІ. Пасьля выхаду ў адстаўку Аксёнаў вярнуўся ў Беларусь, актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцьці не прымаў.
Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у 1955—1967 і 1971—1983, Вярхоўнага Савету СССР у 1966—1984 і 1986—1990, сябар Прэзыдыюму ВС БССР у 1975—1983.
Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, а таксама мэдалямі і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР і Савету Міністраў Беларусі.
Пахаваны 10 верасьня 2009 на Ўсходніх могілках у Менску.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памёр былы прэм’ер‑міністр БССР;
- АКСЕНОВ Александр Никифорович;
- Аксенов Александр (Аксёнаў Аляксандар, Aksionaŭ Alaksandar)
- ^ а б в г Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. Siegień — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 9. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ^ а б в г д Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын (белар.) — Мінск: 1996. — Т. 1. — С. 205. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
- ^ а б в г д Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 1 (белар.) — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 84. — ISBN 978-5-85700-074-8
- ^ а б http://www.sb.by/prezident-belarusi/article/aksenov-aleksandr-nikiforovich.html
- Нарадзіліся 9 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Памерлі 8 верасьня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Старшыні ўраду БССР
- Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
- Удзельнікі ВАВ
- Міністры ўнутраных справаў БССР
- Старшыні Савету Міністраў БССР
- Амбасадары СССР у Польшчы
- Старшыні Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску