Гаўрыла Вашчанка
Гаўрыла Вашчанка | |
У Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі (2013 год) | |
Дата нараджэньня | 20 чэрвеня 1928 |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Чыкалавічы, Брагінскі раён, Гомельская акруга, Беларуская ССР, СССР |
Дата сьмерці | 14 лютага 2014 (85 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца пахаваньня | Усходнія могілкі |
Адукацыя | Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (1955) |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапісец |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз маляроў СССР[d] і Беларускі саюз мастакоў |
Жанры | пэйзаж, натурморт[d], партрэт і тэматычная карціна[d] |
Плынь | рэалізм |
Працы | «Баляда пра мужнасьць» (1974) і «Ліпеньскі мёд» (1982) |
Уплыў на | Юры Гаўрун |
Узнагароды | срэбны мэдаль Грэкава (1974), Дзяржаўная прэмія Беларусі (1987) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вашчанка (неадназначнасьць).
Гаўры́ла Харыто́навіч Ва́шчанка (1928, в. Чыкалавічы, Брагінскі раён, цяпер Гомельская вобласьць, Беларусь — 2014, Менск, Беларусь) — беларускі жывапісец.
Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1977), прафэсар (1980), народны мастак Беларусі (1988)[1] і ганаровы грамадзянін Гомля[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1955 годзе скончыў Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (Украінская ССР), пасьля чаго стаў выкладаць. У 1961 годзе перайшоў на выкладчыцкую працу ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, дзе ў 1975 годзе заняў пасаду загадніка катэдры манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва. У 1992—1996 гадах атрымліваў званьне «Чалавек году» ад Біяграфічнага цэнтру ў Кембрыджы (Ангельшчына), а таксама «Чалавек ХХ стагодзьдзя» (1992), імянны срэбны мэдаль і «Залаты дыск» (1993—1994)[1]. У 2002 годзе адчыніў асабістую карцінную галерэю ў Гомлі.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працаваў у галіне станковага жывапісу, акварэлі, манумэнтальнай размалёўкі і вітража. Пра мінуўшчыну стварыў творы «Маё Палесьсе», «Нафтавікі Палесься» і «Дума пра хлеб» (1973 год), «Мацярынскія крылы» (1975) і «Натурморт з барэльефам Гусоўскага» (1986). Гістарычным падзеям прысьвяціў палотны «Баляда пра мужнасьць» (1974, срэбраны мэдаль імя Грэкава), «Прарыў», «Мір зямлі маёй» і «Ліпеньскі мёд» (1982, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1987 году), трыпціх пра паўстаньне Каліноўскага «За зямлю, за волю» (1983) і карціну «Грунвальдзкая бітва» (1985). Стварыў партрэты асьветнікаў, дзяржаўных дзеячоў і пісьменьнікаў: Якуба Коласа, Янкі Купалы, Эўфрасіньні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Канстанціна Астроскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Вітаўта Вялікага і Льва Сапегі. Зрабіў манумэнтальныя размалёўкі «Зямля сьветлагорская» ў Палацы культуры хімікаў у Шацілавічах (1972) і «Асьветнікі» ў Доме настаўніка (1976). Размаляваў вітражы ў касьцёле Сымона і Алены (1974) і кінатэатры «Масква» ў Менску (1980)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Галія Фатыхава. Вашчанка Гаўрыла // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — С. 48-49. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
- ^ Коратка // Зьвязда : газэта. — 29 лістапада 2013. — № 225 (27590). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Памерлі 14 лютага
- Памерлі ў 2014 годзе
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
- Выпускнікі львоўскіх ВНУ
- Сябры Беларускага саюзу мастакоў
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў БССР
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Народныя мастакі Беларусі
- Мастакі XXI стагодзьдзя
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску