Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Белтэлерадыёкампанія»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Белтэлерадыёкампанія
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
Лягатып
Абрэвіятура БТРК (НДТРК РБ)
Папярэднік Дзяржаўны камітэт па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Рэспублікі Беларусь
Дата ўтварэньня 5 жніўня 1994 (23 гады таму)
Тып Сродак масавай інфармацыі
Юрыдычны статус Дзяржаўная ўстанова
Мэта Асьвятленьне дзяржаўнага кіраваньня
Штаб-кватэра Менск, вул. Макаёнка, д. 9
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Старшыня Генадзь Давыдзька
Галоўны прадусар Сяргей Кухто
Кіроўны орган Калегія
Матчына кампанія Прэзыдэнт Беларусі
Зьвязаныя кампаніі Радыё «Культура» і «Сталіца», тэлеканалы «Беларусь 3» і «Беларусь 24»
Колькасьць супрацоўнікаў 1553 (2014)
Сайт www.tvr.by

Белтэлерадыёкампанія — буйны дзяржаўны мэдыяхолдынг Рэспублікі Беларусь, заснаваны ў 1994 годзе замест Дзяржаўнага камітэту па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Белтэлерадыёкампанія аб’ядноўвае агульнадзяржаўныя тэлеканалы «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 5», таксама спадарожнікавы «Беларусь 24». Акрамя гэтага, перакрывае частку трансьляцыі расейскіх тэлеканалаў НТБ і РТР пад маркай «НТВ-Беларусь» і «РТР-Беларусь». У склад кампаніі ўваходзяць Першы Нацыянальны канал беларускага радыё і радыёстанцыі «Беларусь», «Культура», «Радыюс-FM» і «Сталіца» (беларускамоўнае). У складзе кампаніі знаходзяцца і 5 абласных тэлерадыёкампаніяў. У падпарадкаваньні мае акадэмічны хор, сымфанічны аркестр (галоўны дырыгент Генадзь Праватораў), ансамбаль народнай музыкі «Бяседа» (кіраўнік Леанід Захлеўны), дзіцячы хор «Голас дзяцінства» (кіраўніца Алена Новікава), ансамбаль «Сымфаніета» (кіраўнік Аляксей Равуцкі).

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Статуту прадметам дзейнасьці кампаніі ёсьць:

  • ладжаньне тэлерадыёвяшчаньня;
  • асьвятленьне ўнутранага і вонкага ўрадаваньня краіны;
  • уплыў на ўтварэньне грамадскай думкі;
  • стварэньне, назапашваньне, распаўсюд і захоўваньне мастацкіх твораў;
  • эстэтычнае выхаваньне і мастацкая адукацыя;
  • ладжаньне канцэртаў, гастроляў мастацкіх калектываў кампаніі з выпускам і збытам квіткоў;
  • стварэньне тэлерадыёперадачаў сумесна з замежнымі ўстановамі;
  • вызначэньне памеру аўтарскага ўзнагароджаньня за створаныя на заказ творы;
  • здымкі, запіс, тыражаваньне і распаўсюд тэлерадыёперадачаў;
  • грамадазнаўчае дасьледаваньне телерадыёаўдыторыі;
  • ладжаньне сьвятаў і спабораў тэлерадыёперадачаў, літаратурных і музычных твораў для тэлебачаньня і радыёвяшчаньня, выставаў тэлерадыёвяшчаньня;
  • адсыл за мяжу карэспандэнтаў і мастацкіх калектываў;
  • вызначэньне парадку вытворчасьці, тыражаваньня тэлефільмаў і сьпісаньня выдаткаў на іх стварэньне;
  • ухваленьне цэнаў на ствараную тэлерадыёпрадукцыю, тэлерадыёпаслугі і рэкляму;
  • нармаваньне працы работнікаў, вызначэньне расцэнак на працу артыстаў, вытворчых і мастацкіх супрацоўнікаў;
  • кіраваньне падпарадкаванымі ўстановамі, ахова іх уласнасьці і нагляд за мэтавым выкарыстаньнем імі вылучаных урадам грошай;
  • зьвесткаабмен з тэлерадыёўстановамі краіны;
  • нагляд за выкананьнем стандартаў і нарматываў тэлебачаньня і радыёвяшчаньня;
  • будаўніцтва ўласных сродкаў тэлебачаньня і радыёвяшчаньня;
  • ладжаньне вонкавагаспадарчай дзейнасьці і ўдзел у гаспадарчых таварыствах з замежнымі ўкладаньнямі;
  • удзел у міжнародных няўрадавых арганізацыях, установах замежных дзяржаваў;
  • распрацоўка і ўнясеньне прапановаў аб зьмене заканадаўства аб тэлебачаньні і радыё;
  • рэклямная і выдавецкая дзейнасьць;
  • ажыцьцяўленьне дзяржаўных мерапрыемстваў, заснаваньне дзяржаўных установаў.

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Статуту кампанія мае наступныя паўнамоцтвы:

  • атрыманьне адказу на запыт ва ўрадавыя ўстановы;
  • накіраваньне прадстаўнікоў на нарады дзяржаўных установаў;
  • прыцягненьне ўрадавых і замежных адмыслоўцаў да працы ў кампаніі;
  • бясплатнае ажыцьцяўленьне здымак, запісу і наўпроставай перадачы маніфэстацыяў, пасяджэньняў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета міністраў Рэспублікі Беларусь, нарадаў у дзяржаўных установах, рэпартажаў з месцаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў;
  • уступленьне ў міжнародныя няўрадавыя арганізацыі;
  • хадайніцтва аб дзяржаўных ўзнагародах журналістам і мастацкім працаўнікам;
  • вызначэньне памеру заахвочвальных выплатаў супрацоўнікам;
  • стварэньне інфармацыйных агенцтваў, выданьне часопісаў і газэтаў;
  • ажыцьцяўленьне лятарэяў дзеля закупу новага абсталяваньня;
  • прысваеньне сродкам тэлерадыёвяшчаньня радыёчастасьцяў, частасьцёвых каналаў у этэры і ў сетках кабэльнага вяшчання;
  • продаж вольнага этэрнага часу[1].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 жніўня 1994 году прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка стварыў Белтэлерадыёкампанію замест Дзяржаўнага камітэту па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні[2] і прызначыў яе кіраўніком Рыгора Кісяля[3]. 28 верасьня А. Лукашэнка падпарадкаваў кампанію сабе[4]. Уласны вэб-сайт займела ў 2000 годзе[5]. На 4 кастрычніка 2007 г. зьяўлялася адзіным прадстаўніком Беларусі ў Эўрапейскім вяшчальным зьвязе[6].

Старшыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Рыгор Кісель (1994—2000),
  2. Віктар Чыкін (2000—2001)[7],
  3. Ягор Рыбакоў (2001—2004),
  4. Уладзімер Мацьвяйчук (2004—2005),
  5. Аляксандар Зімоўскі (2005—2010),
  6. Генадзь Давыдзька (з 2010).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2003 г. №174(рас.) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 5 красавіка 2012 г. Праверана 4 красавіка 2013 г.
  2. ^ Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі 5 жніўня адзначыць 15-годзьдзе // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 3 жніўня 2009 г. Праверана 4 красавіка 2013 г.
  3. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 1994 г. №27(рас.) // Валер Леванеўскі, 1 лістапада 2011 г. Праверана 3 красавіка 2013 г.
  4. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 верасьня 1994 г. №128(рас.) // НЦПІ Беларусі Праверана 4 красавіка 2013 г.
  5. ^ Вікторыя Целяшук. «Чацьвёрты кіт» у моры інфармацыі // Зьвязда : Газэта. — 12 красавіка 2008. — № 70 (26183). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  6. ^ Беларусь разам з Расеяй і Ўкраінай пазбавілася права на аўтаматычны выхад у фінал «Эўрабачаньня» // БелТА, 4 кастрычніка 2007 г. Праверана 4 красавіка 2013 г.
  7. ^ Валер Каліноўскі. Чыкін пайшоў у адстаўку і адпачынак // Радыё «Свабода», 13 чэрвеня 2001 г. Праверана 23 кастрычніка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сеціўнае вяшчаньне: