Узда
Узда лац. Uzda | |||||
Былы касьцёл | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1450 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Узьдзенскі | ||||
Вышыня: | 172 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 10 179 чал. (2019)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1718 | ||||
Паштовы індэкс: | 223411 | ||||
СААТА: | 6256501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°27′58″ пн. ш. 27°13′28″ у. д. / 53.46611° пн. ш. 27.22444° у. д.Каардынаты: 53°27′58″ пн. ш. 27°13′28″ у. д. / 53.46611° пн. ш. 27.22444° у. д. | ||||
± Узда | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.uzda.minsk-region.by/ |
Узда́ — места ў Беларусі, на рацэ Ўзьдзянцы. Адміністрацыйны цэнтар Узьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 10 179 чалавек[1]. Знаходзіцца за 74 км на паўднёвы захад ад Менску, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае (лінія Менск — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Негарэлае, Капыль, Слуцак і Нясьвіж.
Узда — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, і пірамідальная капліца-пахавальня колішніх уладальнікаў паселішча паноў Завішаў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Узда́ ўтварыўся ад назвы ракі Ўзьдзянка (у мінулым Узда, Усда)[2].
Адзначалася старажытнае германскае (гоцкае) імя Uzda[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Ўзду як двор Корсакаў у Менскім павеце датуецца 1450 годам. У другой палове XV стагодзьдзя паселішча атрымала статус мястэчка. У розны час Узда знаходзілася ў валоданьні Кавячынскіх, Завішаў, Красінскіх. У канцы ХV стагодзьдзя Кавячынскія збудавалі тут кальвінскі эбор.
У 1572 годзе ўва Ўзьдзе знаходзіўся Сымон Будны ў зьвязку з выданьнем Бібліі[4]. У 1684 годзе па вяртаньні ў каталіцтва Кавячынскія заснавалі ў мястэчку парафію, набажэнствы праходзілі ў капліцы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Узда апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У канцы ХVІІІ стагодзьдзя мясьціна перайшла да роду Завішаў. У 1798 годзе Казімер Завіша збудаваў касьцёл, таксама дзеяла царква.
У 1829—1830 гадох ува Ўзьдзе працавалі друкарня Э. Прэса, школа, 4 пачатковыя навучальныя ўстановы, бровар, млын, аптэка, пошта, 30 крамаў, нядзельны кірмаш. На 1886 год — расейская народная вучэльня, валасная ўправа, школа, бровары, суконная фабрыка, 2 млыны, 24 крамы; дзеялі царква, касьцёл, сынагога, мячэт, 3 малітоўныя дамы. У 1906—1909 гадох у мястэчку дзеяла правінцыйнае кола польскага таварыства «Асьвета», якое займалася падтрымкай адукацыі на польскай мове[5].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ўзду занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Узда абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Ўзьдзенскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Ўзда ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Ігуменскі павет («падраён») Менскага раёну[7]. 17 ліпеня 1924 году мястэчка стала цэнтрам раёну (з 25 сьнежня 1962 да 30 ліпеня 1966 году ў Койданаўскім раёне). 27 верасьня 1938 году Ўзда атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
10 сакавіка 1999 году Ўзда атрымала статус места.
-
Народная вучэльня, каля 1900 г.
-
Вуліца Вялікая, 1916 г.
-
Вуліца Вялікая, да 1950 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1889 год — 1424 чал.[8]; 1897 год — 2,8 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 3,5 тыс. чал.; 1970 год — 4,3 тыс. чал.; 1977 год — 5,9 тыс. чал.; 1989 год — 8,0 тыс. чал.; 1999 год — 9,5 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 9,4 тыс. чал.[9]; 2002 год — 9,6 тыс. чал.[10]; 2006 год — 9,6 тыс. чал.; 2009 год — 9684 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 10 120 чал.[12]; 2017 год — 10 090 чал.[13]; 2018 год — 10 194 чал.[14]; 2019 год — 10 179 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ува Ўзьдзе працуюць гімназія, с.-г. прафэсійны ліцэй, 2 сярэднія, агульнаадукацыйная санаторная школа-інтэрнат, дзіцяча-юнацкая спартовая школа, школа мастацтваў, 3 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, цэнтар разьвіцьця дзіцяці «Вясёлка».
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць цэнтральная раённая лякарня на 220 ложкаў, раённая паліклініка на 250 наведваньняў у зьмену, аптэка, аптэчны шапік і аптэчны пункт, раённы цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі. Працуе тэрытарыяльны цэнтар сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць 2 бібліятэкі, дом культуры, раённы цэнтар культуры, дом дзіцячай творчасьці, кінатэатар «Кастрычнік», гістарычна-краязнаўчы музэй, парк «Перамогі».
Выступаюць калектывы аматарскай творчасьці, у тым ліку 3 народныя (хор вэтэранаў вайны і працы, ансамбль народнай песьні «Зборная субота», клюб майстроў «Сузор’е» Цэнтру культуры) і 3 узорныя (тэатар «Усьмешка», лялечны тэатар «Церамок», духавы аркестар школы мастацтваў).
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У месьце працуюць футбольны клюб «Узда», спартовы клюб «Бушыда», стадыён, 6 спартовых заляў, 3 футбольныя палі і інш.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узда разьвіваецца паводле генэральнага пляну 1990 году. Рэчка Ўзьдзянка падзяляе места на 2 плянавальныя раёны: усходні (Малая Ўзда) з індывідуальнай забудовай сядзібнага тыпу і заходні, дзе месьціцца асноўны масіў жылой забудовы і грамадзкі цэнтар. Гістарычны цэнтар склаўся ў раёне вуліцы Вялікай (цяпер афіц. Ленінская), якая злучыла 2 пляцы — Рынак (цяпер афіц. Свабоды) і Красны. Адміністрацыйна-грамадзкі і культурны цэнтар сфармаваўся ўздоўж вуліцы Савецкай. У цэнтральнай частцы ўзводзяцца 3≈5-павярховыя будынкі, на астатняй тэрыторыі пераважае 1-павярховая індывідуальная забудова сядзібнага тыпу. У 1990—2000-я ўва Ўзьдзе збудавалі 5 жылых дамоў, школу, адміністрацыйны будынак лясной гаспадаркі, правялі рэканструкцыю раённай лякарні, будынку «Белаграпрамбанку».
Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Ленінская вуліца | Вялікая вуліца |
Першамайская вуліца | Юрздыка вуліца[15] |
Пралетарская вуліца | Малая вуліца Татарская вуліца[16] |
Свабоды плошча | Рынак пляц |
З урбананімічнай спадчыны Ўзды да нашага часу гістарычную назву захаваў толькі пляц Красны.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ува Ўзьдзе працуюць 5 прамысловых прадпрыемстваў з рознымі формамі ўласнасьці: лёгкай (камунальнае вытворчае УП «Узьдзенская кравецкая фабрыка»), харчовай (Узьдзенская філія ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат») галінаў. Працуе прыватнае УП «Узьдзенскі кааппрам», лясгас і інш., філія і аддзяленьне АСБ «Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк», 48 прадпрыемстваў гандлю, 13 грамадзкага харчаваньня, 2 прадпрыемствы зьвязку, 10 службаў побыту, рамонтныя, дарожныя, транспартныя арганізацыі.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзее Ўзьдзенскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Ўзда»[17].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Капліца-пахавальня Завішаў (XIX ст.)
- Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (1798)
- Могілкі: каталіцкія; татарскія (Мізар); юдэйскія
- Сынагога
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1905; мураўёўка)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агароджа касьцёла
-
Дом рамесьніка
-
Даўняя камяніца
-
Стары драўляны будынак
-
Вуліца мястэчка
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віктар Берасьневіч (нар. 1971) — матэматык
- Людміла Бяляева (нар. 1948) — навуковец у галіне мэдыцыны
- Аляксандар Герасіменка (нар. 1946) — беларускі палітык і дыплямат
- Барыс Палееў (1898—1983) — савецкі военачальнік
- Валеры Шаблюк (1953—1997) — гісторык
- Мошэ Файнштэйн (1895—1986) — лідэр жыдоў ЗША
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2019 г. и среднегодовая численность населения за 2018 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 383.
- ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 64.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 685.
- ^ Tarasiuk D. Między nadzieją a niepokojem. — Lublin, 2007. S. 34-37.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Jelski A. Uzda // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 867.
- ^ Папко А. Узда // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 568.
- ^ Папко А. Узда // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 180.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Калядзінскі Л. А помнік Слуцкай? // «Культура» № 24 (892), 2009.
- ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Минщина. — Минск, 2008.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — ISBN 985-11-0263-6
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|