Узьдзянка
Рака | |
Узьдзянка | |
Выток | каля в. Віцкаўшчына |
Вусьце | Вуса |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 57 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2 м³/с |
Плошча басэйну | 334 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1 ‰ |
Узьдзя́нка (у высокай плыні — Жэсьць[1]) — рака ў Койданаўскім і Ўзьдзенскім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток ракі Вусы (верхні прыток Нёману). Даўжыня 57 км. Плошча вадазбору 334 км². Выдатак вады ў вусьці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰[2].
Асноўны прыток — рака Алёхаўка.
Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны вёскі Віцкаўшчына Койданаўскага раёну, цячэ Стаўпецкай раўнінай, празь места Ўзду, упадае ў Вусу за 0,5 км на ўсход ад вёскі Сямёнавічы Ўзьдзенскага раёну.
Даліна ў вярхоўі невыразная, на астатнім працягу трапэцападобная, яе шырыня 400—600 м. Да вёскі Дуброўка рака цячэ асушаным балотам, ніжэй абалона роўная, адкрытая (шырыня 40—50 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 18 км каналізаванае: 14 км ад вытоку і 4 км ад пункту за 1,2 км на паўночны захад ад вёскі Александрова да вёскі Чурылава. Каля вёскі Краснае магчымы пераліў у ручай бяз назвы[3].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Жэсць // Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 167
- ^ Жэсць // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 305
- ^ Уздзянка // Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 373
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 373
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.
- Uździanka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. — S. 867