Шацкі сельсавет
Ша́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Шацак.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
28 жніўня 1924 году створаны ў складзе Шацкага раёну Менскай акругі. 4 жніўня 1927 году раён скасаваны. 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Рудзенскага раёну. 6 ліпеня 1935 году раён перайменаваны ў Сьмілавіцкі, які з 11 лютага 1938 году атрымаў ранейшую назву. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ўзьдзенскага раёну. 1 красавіка 1960 году сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну.
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Антанова, Борцы, Бярэзьнікі, Вецярэвічы, Вецярэвічы 2, Выемка, Вяркалы, Грыбное, Дубавое, Ельнікі, Завод, Ільлінка, Карнічае, Кашалі, Ладымер, Лучкі, Медзенае, Міжылішча, Мірная, Міхалова, Пагарэлец, Паднямонец, Парэчча, Пахар, Пратасаўшчына, Пруцак, Рудзіца, Селецак, Селішча, Слабада, Ямнае — ліквідаванага Вецярэвіцкага сельсавету[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 9, 126
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8. С. 203